Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.08.2017

ІПНК НАН Беларусі падпісаў дагаворы з трыма вядучымі ВНУ Судана

9 жніўня 2017 года Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі наведала прадстаўнічая дэлегацыя Рэспублікі Судан. Былі праведзены перагаворы аб супрацоўніцтве паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Судана і ІПНК. Пасля перагавораў рэктар ІПНК І.І. Ганчаронак падпісаў з рэктарамі трох вядучых універсітэтаў Судана (Бахры, Эльніліяна, Касалы) дагаворы аб супрацоўніцтве ў сферы развіцця вышэйшай адукацыі, падрыхтоўкі навуковых кадраў і акадэмічнай мабільнасці прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў.