Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.09.2017

У НАН Беларусі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў

Нацыянальная акадэмія навук штогодна прымае на працу 300–350 выпускнікоў ВНУ і магістрантаў. Пра гэта сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пачатку новага навучальнага года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, паведаміў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, что “сёння Акадэмія навук – не ўзроставая арганізацыя. Сярэдні ўзрост беларускіх вучоных – каля 45 гадоў. Амаль трэць вучоных НАН Беларусі – моладзь”. Гаворачы пра прынцыпы кіраўніцтва Акадэміі ў падрыхтоўцы маладых вучоных, Уладзімір Гусакоў адзначыў, што Нацыянальная акадэмія навук сама рыхтуе высокапрафесійных вучоных. Таленавітыя маладыя даследчыкі знаходзяць падтрымку ў сваіх пачынаннях. Яны замацаваны за вядучымі вучонымі краіны, у іх ёсць магчымасць працаваць у перадавых лабараторыях навуковых арганізацый НАН Беларусі, удзельнічаць у буйных міжнародных навуковых форумах. Для маладых вучоных прадугледжана сістэма даплат, а таксама існуюць розныя прэміі. У тых, хто паспяхова абараніў дысертацыі, ёсць выдатныя магчымасці для кар’еры.

На забываюць вучоныя і пра актыўны адпачынак. У НАН Беларусі праводзяцца разнастайныя спартыўныя мерапрыемсты, злёты, штогадовыя летнія і зімовыя спартакіяды. Акрамя гэтага, працуе Савет маладых вучоных, які займаецца найбольш надзённымі пытаннямі калег.

1 верасня ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі пачнуць вучобу па 9 спецыяльнасцях 110 магістрантаў. Гэта – выпускнікі такіх навучальных устаноў, як БДУ, БДУІР, БНТУ, БДЭУ, БДПУ і інш. Тэрмін навучання ў магістратуры – адзін год. Выпускнікі вочнай бюджэтнай формы падпадаюць пад размеркаванне і размяркоўваюцца ў асноўным у навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук. Падрыхтоўка студэнтаў другой ступені вышэйшай адукацыі ў магістратуры ажыццяўляецца ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі з 2007 года.