Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.10.2017

Першы беларускі філасофскі кангрэс завяршыў сваю работу

18-20 кастрычніка 2017 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіла работа Першага беларускага філасофскага кангрэса “Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце”. Форум, прымеркаваны да Года навукі, стаў самым маштабным мерапрыемствам у галіне філасофскіх навук і сумежных дысцыплін сацыяльна-гуманітарных ведаў у гісторыі незалежнай Беларусі. Удзел у ім з пленарнымі і секцыйнымі дакладамі, стэндавымі выступленнямі прынялі звыш 680 дэлегатаў з 25 краін свету, уключаючы ўсе дзяржавы ЕАЭС, краіны Еўропы, Азіі і Амерыкі.

У рамках кангрэса, які адбыўся на пляцоўках НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, працавалі тры міжнародныя навуковыя канферэнцыі, адбылося каля 20 пасяджэнняў секцый, круглых сталоў і прэзентацый, адкрытыя лекцыі, сустрэчы са студэнтамі мінскіх ВНУ. Госці форуму адзначылі высокі ўзровень яго арганізацыі, значную цікавасць вучоных, сродкаў масавай інфармацыі, шырокай грамадскасці Беларусі да зместу дыскусій, а таксама тую вялікую ўвагу, якая надаецца ў Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным узроўні развіццю навуковых даследаванняў і гуманітарнай культуры, захавання і трансляцыі найбагацейшай духоўнай спадчыны беларускага народа.



Фота кангрэса можна знайсці па спасылках у фотосэрвісе Google
День 1 День 2 День 3