Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.11.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя: “Год навукі - эканоміцы. Распрацоўка і ўкараненне новых інавацыйных матэрыялаў і тэхналогій вучонымі НАН Беларусі”

У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя: “Год навукі - эканоміцы. Распрацоўка і ўкараненне новых інавацыйных матэрыялаў і тэхналогій вучонымі НАН Беларусі”. У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел:
Ільюшчанка Аляксандр Фёдаравіч - генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут парашковай металургіі” НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі;
Залескі Віталій Генадзьевіч - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі”, доктар фізіка-матэматычных навук;
Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч - загадчык аддзела Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя В.А. Белага НАН Беларусі (г. Гомель), член-карэспандэнт НАН Беларусі.

Віталій Залескі расказаў пра тое, што ў Беларусі асвойваюць тэхналогію электронна-прамянёвага 3D-друку з дроту. З дапамогай дадзенай тэхналогіі можна вырабляць дэталі памерам да 1 м. Таксама В.Залескі расказаў аб тэхналогіі высакавольтнага аксідавання, якая дазваляе наносіць умацавальныя пакрыцці на корпусы мабільных тэлефонаў або радыёэлектронных прылад, а таксама аб выкарыстанні магнітна-імпульснай тэхналогіі.

Аляксандр Ільюшчанка таксама расказаў пра развіццё тэхналогій 3D-друку: “Мы перагледзелі цэлы шэраг тэхналогій вытворчасці кампазіцыйных парашкоў вузкіх фракцый, зманціравалі і запусцілі спецыялізаванае абсталяванне. Намі асвоены тэхналогіі металургічнага 3D-друку, які дазваляе атрымліваць высакаякасныя вырабы з металаў і сплаваў без прымянення традыцыйных метадаў”. Таксама А. Ільюшчанка расказаў аб распрацоўцы тэхналогіі вытворчасці матэрыялаў для аптычных люстэркаў, якія выкарыстоўваюцца ў касмічнай тэхніцы. Беларускія вучоныя асвоілі тэхналогію вытворчасці вуглярод-вугляродных кампазіцыйных матэрыялаў.