Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.01.2018

У НАН Беларусі стартавалі Дні адчыненых дзвярэй

У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Дні адчыненых дзвярэй”. З 13 студзеня па 3 лютага 2018 г. усе жадаючыя бясплатна могуць наведаць: Музей гісторыі НАН Беларусі, пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі археалагічнай экспазіцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Запрашаем выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў і ўсіх зацікаўленых наведаць у гэтыя дні Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Для правядзення групавых экскурсій неабходна папярэдняя дамоўленасць.

За падрабязнай інфармацыяй і для папярэдняга запісу звяртацца па тэлефонах +375 17 2842456; +375 17 2841452.