Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.01.2018

НАН Беларусі наведаюць дзеці з Сірыі

18 студзеня 2018 года (чацвер) у 10.00 НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66) наведаюць дзеці з Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, якія праходзяць аздараўленне ў адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Усяго чакаецца прыезд 53 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці азнаёмяцца з апошнімі распрацоўкамі вучоных НАН Беларусі, гісторыяй вядучай навуковай арганізацыі краіны, сустрэнуцца з кіраўніцтвам НАН Беларусі і Бюро Савета маладых вучоных, наведаюць шэраг навуковых арганізацый Акадэміі навук.

10.00 - 11.00 - Наведванне пастаянна дзеючай выставы НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці” і Музея гісторыі НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66).

11.00 - 11.30 - Сустрэча з кіраўніцтвам НАН Беларусі і Бюро Савета маладых вучоных (Канферэнц-зала Інстытута гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1)

12.00 - 13.30 - Экскурсіі ў арганізацыі НАН Беларусі з правядзеннем прэзентацый дасягненняў устаноў (Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі; Інстытут генетыкі і цыталогіі; Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава; Інстытут біяарганічнай хіміі; Аб’яднаны інстытут машынабудавання).