Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.03.2018

Беларускія вучоныя за мяжой раскажуць аб сваім вопыце ў серыі семінараў

Грамадска-навуковая ініцыятыва “Вучоныя без меж” праводзіць серыю семінараў, дзе беларускія вучоныя, якія жывуць і працуюць за мяжой, раскажуць пра свае даследаванні і падзеляцца вопытам арганізацыі навукі ў вядучых замежных лабараторыях.

На першым мерапрыемстве цыкла прафесар Ірына Пікулева прадставіць даклад: “Метабалізм халестэрыну ў мозгу і сятчатцы вока: роля і тэрапеўтычныя перспектывы”.

Ірына Пікулева скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, і з 1992 года займаецца навуковай дзейнасцю ў розных універсітэтах і навуковых установах ЗША. У цяперашні час Ірына Пікулева з’яўляецца прафесарам і віцэ-прэзідэнтам па даследаваннях аддзялення афтальмалогіі і навук аб зроку ў Case Western Reserve University, Кліўленд, Агаё.

Лекцыя адбудзецца 22 сакавіка ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, п. 402, 16.00