Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.04.2018

Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі бярэ ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі пілотнага праекта “Крычаў – малы разумны горад. Развіваемся разам”

На 2-й навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасныя метады і сродкі інтэграванага лічбавага кіравання тэрыторыяй малога горада на прыкладзе г. Крычаў”, якая адбылася ў Крычаўскім раёне, эксперты абмеркавалі канцэптуальныя і практычныя падыходы да ўкаранення інавацыйных лічбавых тэхналогій у сферы электроннага кіравання тэрыторыяй малога горада на прыкладзе Крычава.

Акрамя прадстаўлення канцэпцыі рэалізацыі пілотнага рэгіянальнага праекта “Крычаў – малы разумны горад. Развіваемся разам” на канферэнцыі абмеркавалі інавацыйны патэнцыял горада для ўкаранення ў ім тэхналогій у сферы электроннага кіравання тэрыторыяй малога горада. Была таксама агучана тэма адзінай інфармацыйнай прасторы як асноўнага кампанента інтэграванай інфармацыйнай сістэмы рэгіянальнага кіравання і ўзаемадзеяння органаў улады і грамадзян.

Па выніках канферэнцыі адбылася экспертная сустрэча па ўкараненні і выкарыстанні лічбавых тэхналогій у сферы электроннага кіравання тэрыторыяй малога горада, падпісанне канцэпцыі рэалізацыі пілотнага праекта “Крычаў - малы разумны горад”.

У канферэнцыі і экспертнай сустрэчы прынялі ўдзел спецыялісты Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Нацыянальнага кадастравага агенцтва і БелГІПРАЗЕМА Дзяржкаммаёмасці Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, РУП Белтэлекам Мінсувязі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Крычава”, ГП “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама”, ААТ “АСБ Беларусбанк” і інш.

На канферэнцыі было абвешчана, што ўслед за Мінскам і Віцебскам кіраванне жыллёва-камунальнай гаспадаркай з 1 красавіка 2018 года ў Крычаве будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем тэхналогій кантакт-цэнтра ЖКГ 115.Бел.

Вынікам першай канферэнцыі, якая прайшла ў 2017 годзе, сталі рашэнні па ўкараненні новых электронна-адміністрацыйных рэгламентаў кіравання ў Крычаўскім раёне на базе адзінай геапрасторавай платформы МРР ГІС, асабліва ў частцы стварэння раёну лепшай інвестыцыйнай прывабнасці і новых працоўных месцаў. На аснове праведзенага абмеркавання і было вырашана падрыхтаваць з удзелам Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі канцэпцыю малога разумнага горада для паляпшэнні якасці жыцця насельніцтва Крычаўскага раёна.

Паводле інфармацыі сайта Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, фота “Крычаўскае жыццё”