Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.04.2018

НАН Беларусі запрашае на адкрытую лекцыю па тэхналогіі блокчэйн

Па запрашэнні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і кафедры эканамічнай інфарматыкі эканамічнага факультэта БДУ ў Мінск прыязджаюць аўтары кнігі “Блокчэйн: як гэта працуе і што чакае нас заўтра”:
Арцём Генкін, спецыяліст у галіне тэорыі грошай і рэгулявання перадавых тэхналогій, прафесар, доктар эканамічных навук, сапраўдны член РАЕН, прэзідэнт АНО “Цэнтр абароны ўкладчыкаў і інвестараў”, заснавальнік электроннага дзелавога часопіса “Інвест-Фарсайт”;
Аляксей Міхееў, практык у сферы інвестыцыйнага бізнесу, доктар эканамічных навук, дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання і права МДІМА.

Яны выступяць з публічнай лекцыяй “Эра блокчэйна: як гэта будзе” і “Перспектывы прымянення блокчэйн тэхналогій у сферы адукацыі”, падчас якой дапамогуць разабрацца ў тэхналогіі блокчэйн, даведацца, як цыфравізацыя трансфармуе грошы, грамадства і дзяржаву, атрымаць натхняльныя ідэі, знайсці новыя магчымасці для развіцця, азнаёміцца з майнінгам, крыптаіндустрыяй і разнавіднасцямі ICO.

Уваход бясплатны па анлайн рэгістрацыі

Месца правядзення: Мінск, вул. Акадэмічная, 1, 4-ы паверх, канферэнц-зала

Час правядзення: 23 красавіка 2018 г., 16.00