Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.05.2018

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставяць на ТІБО – 2018 новыя і тыя, што ўжо зарэкамендавалі сябе, распрацоўкі

Арганізацыі НАН Беларусі прымуць удзел у XXV Юбілейнай Міжнароднай выставе “ТІБО 2018.”. Выстава пройдзе ў г. Мінску з 14 па 18 мая 2018 года. Плануецца, што на выставе будуць прадстаўлены экспазіцыі пяці навуковых арганізацый НАН Беларусі.

  • ДНУ “Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НAН Беларусі”
  • Навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы”
  • Навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый”
  • ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі”
  • ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
  • АІПІ НАН Беларусі прадставіць метадалогію канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у транскрыпцыю, а таксама Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы – першы поўны лінгвістычны даведнік па літаратурным вымаўленні. Кніжная версія арфаэпічнага слоўніка, выдадзенага ў 2017 годзе, змяшчае поўную транскрыпцыю больш за 117 000 слоў беларускай мовы з улікам варыянтаў, якiя не супярэчаць норме.

    На стэндзе таксама будзе прадстаўлена Сістэма дыстанцыйнага маніторынгу стану сельскагаспадарчых культур, якая распрацоўваецца сумесна са спецыялістамі РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве” для павышэння эфектыўнасці прыняцця рашэнняў па планаванні і рэгуляванні сельскагаспадарчай дзейнасці. Сістэма дазваляе павысіць рэнтабельнасць раслінаводства за кошт адаптацыі тэхналогій вырошчвання і ўборкі сельскагаспадарчых культур да ўмоў, якія рэальна склаліся, па выніках аператыўнага дыстанцыйнага маніторынгу.

    Інстытутам таксама распрацавана мабільны дадатак KrokApp для платформы Android, які дазваляе турыстам праслухаць цікавую гістарычную і архітэктурную інфармацыю, легенды і карысныя падказкі падчас руху. KrokApp ператварае горад у жывы музей. На дадзены момант у KrokApp можна праслухаць інфармацыю пра больш чым 20 гарадоў Беларусі. У мабільнай праграме кантэнт даступны на трох мовах: беларускай, англійскай, рускай. Плануецца таксама дадаць інфармацыю пра славутасці не толькі ўсіх 110 гарадоў Беларусі, але і пра астатнія 27000 населеных пунктаў.

    На стэндзе “IT-краіна” будзе прадстаўлена таксама распрацоўка АІПІ “Інфармацыйнае забеспячэнне працоўных месцаў медыцынскіх устаноў”.

    Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі прадставіць дзяржаўную інфармацыйную сістэму ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, нагляду за жывёламі і прадукцыяй жывёльнага паходжання (AITS), якая прызначана для дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвання сельскагаспадарчых жывёл (статкаў) – буйной рагатай жывёлы, коней, коз, авечак і свіней, а таксама для ідэнтыфікацыі і прасочвання прадуктаў жывёльнага паходжання ў ланцужках паставак.

    Аўтаматызаваная сістэма “Кантроль легальнасці тавараў” (АС КЛТ) прызначана для маніторынгу падзей, якія адбываюцца з таварам у ланцужку паставак на яго шляху ад вытворцы да канчатковага пакупніка. Аналіз гэтай паслядоўнасці падзей сродкамі АС КЛТ дазваляе інфармаваць карыстальніка аб легальнасці (або нелегальнасці) знаходжання тавару ў абароце. АС КЛТ спалучае самыя перадавыя тэхналогіі ідэнтыфікацыі тавараў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам – штрыхавое кадзіраванне, маркіроўку радыёчастотнымі пазнакамі, электронную пашпартызацыю тавараў. Сістэма прызначана для выкарыстання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць вытворчасць тавараў, іх увоз на мытную тэрыторыю краіны, аптовы і (або) рознiчны гандаль таварамi, якія падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з убудаванымі радыёчастотнымі пазнакамі (RFID-пазнакамі), а таксама кантралюючымі органамі і канчатковымі спажыўцамі.

    Акрамя выставачнай праграмы ў праграме Міжнароднага форуму па інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогіях прадугледжана пленарнае пасяджэнне “Стратэгія лічбавай трансфармацыі”, тэматычнае мерапрыемства Еўразійскай Эканамічнай Камісіі, конкурс стартапаў “BELARUS ICT STARTUP AWARD” і іншыя мерапрыемствы.

    Месца правядзення: пр. Пераможцаў 20/2 (Футбольны манеж), Мінск

    Інфармацыя пра выставу на сайце.