Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.05.2018

Перспектывы навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва краін СНД у сферы біятэхналогій абмяркуюць у Мінску

29 мая 2018 года на базе дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца Круглы стол па абмеркаванні перспектыў навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва краін СНД у сферы біятэхналогій.

Мерапрыемства збярэ вядучых вучоных з Беларусі, Казахстана, Расійскай Федэрацыі для абмеркавання тэндэнцый развіцця і патрэб сусветнага рынку біятэхналогій, механізмаў эфектыўнага ўкаранення інавацыйных біятэхналагічных распрацовак у рэальны сектар эканомікі, павышэння іх канкурэнтаздольнасці і прасоўвання на айчынны і замежныя рынкі.

У рамках круглага стала будуць прадстаўлены даклады па прыярытэтных напрамках біятэхналогіі, абмеркаваны перспектывы і вызначаны прыярытэты фарміравання міждзяржаўных навукова-даследчых і навукова-тэхнічных праграм для вырашэння актуальных задач эканомікі, забеспячэння дынамічнага развіцця біятэхналагічнай галіны ў краінах СНД.

Правядзенне Круглага стала будзе спрыяць абмену перадавым вопытам у галіне распрацоўкі і рэалізацыі інавацыйных біятэхналагічных праектаў, умацаванню супрацоўніцтва і пашырэнню кантактаў паміж вучонымі краін СНД.

Праграма Круглага стала