Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.07.2018

Адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі

6 ліпеня 2018 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі 2018 года.

У рамках рэалізацыі канцэпцыі “Універсітэт 3.0” у адпаведнасці са Стратэгіяй “Навука і тэхналогіі 2018-2040”, прынятай на 2-м з’ездзе вучоных Рэспублікі Беларусь, у магістратуры НАН Беларусі вядзецца фарміраванне новай якасці кадравага патэнцыялу пад кіраўніцтвам акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў і вядучых вучоных. Падрыхтоўка магістраў вялася па спецыяльнасцях: біялогія, мастацтвазнаўства, машынабудаванне і машыназнаўства, прыкладная матэматыка і інфарматыка, сацыялогія, фізіка, хімія, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай.

З ліку выпускнікоў магістратуры, якія падлягаюць размеркаванню, 85% размеркаваны ў навуковыя арганізацыі НАН Беларусі, 6% у арганізацыі галіновых міністэрстваў Рэспублікі Беларусь.

У 11 раз студэнты магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі прынялі ўдзел у штогадовым Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ. Па выніках Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ кожны пяты выпускнік магістратуры НАН Беларусі ўзнагароджаны дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Абарона магістарскіх дысертацый, напісаных па самых актуальных праблемах сучаснай навукі, паказала высокі ўзровень сфарміраваных навукова- і практыкаарыентаваных кампетэнцый студэнтаў па абранай спецыяльнасці для працягу эфектыўнай навукова-інавацыйнай дзейнасці. Сярэдні бал абароны магістарскіх дысертацый склаў 9,4.

14 магістрантаў паралельна з магістарскіх курсам упершыню ў Рэспубліцы Беларусь прайшлі навучанне ў Сістэме сертыфікацыі карпарацыі Раснана “Нанасертыфіка – Кадры для інавацый” і сертыфікаваліся “Цэнтрам сертыфікацыі прадукцыі і сістэм менеджменту ў сферы нанаіндустрыі” (Масква, Група “Раснана”). Навучанне было накіравана на адаптацыю выпускнікоў да прафесійнай дзейнасці і павышэнне іх канкурэнтаздольнасці пры працаўладкаванні на профільныя інавацыйныя прадпрыемствы.