Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.07.2018

Ідзе прыём заявак на ўдзел у выставе “Фестывалю Навукі – 2018”

8 верасня 2018 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі Акадэміяй навук будзе арганізаваны “Фестываль Навукі – 2018”, прымеркаваны да 90-годдзя з дня заснавання Акадэміі навук і Дня горада. Фестываль уяўляе сабой масавае навукова-адукацыйнае мерапрыемства, разлічанае на 8-10 тысяч наведвальнікаў на працягу аднаго дня на тэму навукі. Мэта мерапрыемства – выклікаць зацікаўленасць навукай у вучняў і студэнтаў, умацаваць прэстыж навукі ў грамадстве, расказаць пра дасягненні беларускай і сусветнай навукі. У сувязі з актыўным прыцягненнем да ўдзелу ў Фестывалі вучнёўскай і студэнцкай моладзі, маладых вучоных ствараецца дзейсная сістэма, якая забяспечвае пераемнасць пакаленняў і развіццё ўстойлівай цікавасці падрастаючага пакалення да навукова-даследчай працы. У мерапрыемстве прымуць удзел акадэмічныя інстытуты, ВНУ, навукова-пазнавальныя праекты, музеі навукі, а таксама цэнтры дзіцячай творчасці і гурткі робататэхнікі.

У цяперашні час па электроннай пошце contact@scifest.by ідзе прыём заявак на ўдзел у выставе.