Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.08.2018

Напярэдадні Дня ведаў у НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі прайшло мерапрыемства для першакласнікаў

Напярэдадні Дня ведаў для дзяцей супрацоўнікаў НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі была арганізавана пазнавальная і забаўляльная праграма. Будучым першакласнікам, якія наведалі разам з бацькамі музей арганізацыі, было расказана пра гісторыю навукова-практычнага цэнтра, паказаны 3D-мадэлі сельскагаспадарчых машын, распрацаваных у НПЦ і іншыя экспанаты музея. Простай і зразумелай мовай школьнікам расказалі пра ролю цэнтра ў эканоміцы краіны: 80% усіх сельгасмашын і агрэгатаў на палях Беларусі – распрацоўкі беларускіх вучоных.

Таксама юных наведвальнікаў чакала забаўляльная праграма ад аніматара з конкурсамі, фокусамі, загадкамі і мыльнымі бурбалкамі.

Пасля завяршэння праграмы генеральны дырэктар цэнтра Сяргей Якаўчык уручыў малышам заплечнікі са школьнымі прыладамі і пажадаў поспехаў у новым школьным годзе.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Прафсаюзны камітэт работнікаў НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі па ініцыятыве кіраўніцтва цэнтра.