Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.09.2018

Заява Дзяржаўнага прадпрыемства “Акадэмфарм” НАН Беларусі з нагоды фармацэўтычнай субстанцыі Валсартан

Дзяржаўнае прадпрыемства “Акадэмфарм” НАН Беларусі інфармуе, што для вытворчасці лекавых сродкаў Валсартан-НАН, Валсамладзін, Ко-Валсартан выкарыстоўваецца актыўная фармацэўтычная субстанцыя Валсартан вытворчасці кампаніі ТеvaAPIIndiaLtd. Пра гэта ёсць сцвярджальны запіс на афіцыйным сайце УП “Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя” ў раздзеле “Рэестры ЛС” (сайт http://www.rceth.by).

Кітайская субстанцыя Валсартан вытворчасці кампаніі Zhejiang Huahai Pharmaceuticals на прадпрыемстве “Акадэмфарм” не закупляецца і не выкарыстоўваецца. Таму спажыўцам не варта турбавацца ў дачыненні якасці нашых прэпаратаў.

Таксама звяртаем увагу спажыўцоў і спецыялістаў на новыя прэпараты “Акадэмфарм”:
- Ніцэгралін-НАН – прэпарат, які паляпшае мазгавы і перыферычны кровазварот;
- Разутацін – прэпарат, які зніжае ўтрыманне халестэрыну ў крыві;
- Лазар Н - камбінаваны прэпарат, які зніжае артэрыяльны ціск.

Больш канкрэтна з гэтым і ўсімі вырабленымі “Акадэмфарм” прэпаратамі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце прадпрыемства www.academpharm.by