Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.09.2018

Беларускім вучоным уручаны дыпломы лаўрэатаў прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы па выніках конкурсу сумесных даследаванняў

За выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў, беларускія вучоныя ў складзе аўтарскіх калектываў адзначаны прэміямі нацыянальных акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2017 года.

Лаўрэатамі прэміі ў галіне прыродазнаўчых навук за цыкл прац “Новыя перспектыўныя матэрыялы для лазернай тэхнікі і нелінейнай оптыкі: атрыманне і ўласцівасці” (Беларусь - Украіна) сталі: работнікі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” – вядучы навуковы супрацоўнік кандыдат фізіка-матэматычных навук Войцікаў Сяргей Віктаравіч і намеснік загадчыка лабараторыі Хадасевіч Іна Андрэеўна, а таксама супрацоўнікі Навукова-даследчага цэнтра аптычных матэрыялаў і тэхналогій філіяла “Навукова-даследчая частка” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта – вядучы навуковы супрацоўнік кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Ясюкевіч Анатолій Сяргеевіч і малодшы навуковы супрацоўнік Дэмеш Максім Пятровіч.

У галіне тэхнічных навук прэмія прысуджана загадчыку лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” кандыдату тэхнічных навук Леўчанка Сяргею Анатольевічу і навуковаму супрацоўніку гэтага ж інстытута Плюце Сяргею Уладзіміравічу за цыкл прац “Інтэлектуальныя сістэмы водазабеспячэння будучага на аснове новых тэхналогій” (Беларусь - Украіна - Расія).

Прэмія ў галіне гуманітарных і грамадскіх навук за цыкл прац “Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні і эвалюцыя сістэмы мясцовага самакіравання ў Беларусі і Украіне ў XVI-XVIII стст.” (Беларусь - Украіна) прысуджана доктару гістарычных навук, прафесару Голубеву Валянціну Фёдаравічу, загадчыку цэнтра дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату гістарычных навук Доўнару Аляксандру Барысавічу, загадчыку аддзела Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і кандыдату гістарычных навук, дацэнту Кітурка Ірыне Фёдараўне, рэктару ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

У адпаведнасці з палажэннем прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў, уручаюцца з 1995 года. Конкурс праводзіцца раз у два гады па выніках конкурснага адбору сумесным рашэннем акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы. Пераможцы вызначаюцца па чарзе прэзідыумамі акадэмій навук трох краін. У 2017 годзе права падвесці вынікі было прадастаўлена НАН Беларусі.