Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.09.2018

Адбылася прэс-канферэнцыя “Захаванне гістарычнай памяці і супрацьдзеянне фальсіфікацыі гісторыі Вялікай айчыннай вайны”

25 верасня 2018 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя “Захаванне гістарычнай памяці і супрацьдзеянне фальсіфікацыі гісторыі Вялікай айчыннай вайны” ў рамках цыкла прэс-мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзел прынялі дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Аляксей Літвін, вядучы навуковы супрацоўнік гэтага аддзела Анатоль Крыварот.

Навукоўцы расказалі пра малавядомыя дэталі пачатку вызвалення тэрыторыі БССР, ахарактарызавалі тэндэнцыі фальсіфікацыі асобна ўзятых фактаў, прывялі канкрэтныя прыклады.