Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.10.2018

Адбыўся арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні канферэнцыі “Моладзь у навуцы – 2018”

9 кастрычніка 2018 года пад кіраўніцтвам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова адбыўся арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні юбілейнай, ХV Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных “Моладзь у навуцы – 2018”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і старшыні Саветаў маладых вучоных Аддзяленняў навук, члены арганізацыйнага камітэта. На пасяджэнні падрабязна абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі канферэнцыі, правядзення пленарнага пасяджэння, секцый, падвядзення вынікаў канферэнцыі.

ХV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Моладзь у навуцы – 2018” пройдзе 29 кастрычніка - 1 лістапада 2018 года ў НАН Беларусі.