Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.11.2018

Дырэктар Інстытута сацыялогіі Генадзій Коршунаў прызначаны старшынёй Камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры НАН Беларусі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у пастанове №780 ад 31 кастрычнiка 2018 г. прызначыў дырэктара дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Коршунава Генадзія Пятровіча старшынёй Камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь.