Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.11.2018

Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае на курсы "Беларуская мова ў навуковай сферы»

Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае маладых навукоўцаў (і ўсіх зацікаўленых) на курсы "Беларуская мова ў навуковай сферы». Мэта курсаў - павышэнне агульнай моўнай кампетэнцыі маладых навукоўцаў.

Лекцыі курса па розных аспектах функцыянавання беларускай мовы ў навукова-даследчай дзейнасці будуць праходзіць па серадах (21 і 28 лістапада; 5 снежня), пачатак лекцый - 16:00.

Умовы наведвання: бясплатна па запісе.

Месца правядзення: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, 1, к. 2, к. 302).

Запіс на курс: https://goo.gl/forms/ieGfwiFjx6cThhOn1
Электронны адрас: movaznaviec@gmail.com