Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.12.2018

НАН Беларусі прымае ўдзел у міжнароднай выставе “Vietnam Expo – 2018”

5 снежня 2018 года ў Хашыміне адбылося адкрыццё 16-га В’етнамскага міжнароднага гандлёвага кірмашу “Vietnam Expo – 2018”. У гэтым годзе Беларусь з’яўляецца ганаровым госцем выставы. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадстаўляе распрацоўкі па такіх напрамках, як водаачыстка і водавытворчасць, новыя матэрыялы шырокага спектра прымянення, распрацоўкі ў галіне медыцыны і аховы здароўя, біяпрэпараты для жывёлагадоўлі і раслінаводства.

“Vietnam Expo” ззяўляецца адной з найбуйнейшых універсальных гандлёва-эканамічных выстаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Мерапрыемства называюць галоўнай перагаворнай пляцоўкай азіяцкага рэгіёна.

Марыя Краўчанка,
ДНУ “Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных
даследаванняў НАН Беларусі”