Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.01.2019

Уручаны нагрудныя знакі адрознення імя У.М. Ігнатоўскага

2 студзеня 2019 года на пасяджэнні Бюро Прэзідыума адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння нагруднага знака адрознення імя У.М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі членам Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікам-сакратарам Аддзяленняў навук, прадстаўнікам кіраўніцтва апарату НАН Беларусі.

Нагрудны знак адрознення імя У.М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўручаецца за высокія дасягненні ў даследаваннях і распрацоўках, плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё Акадэміі навук.