Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.01.2019

У НАН Беларусі выбралі лепшых журналістаў, якія пішуць пра навуку

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2018 года ў сродках масавай інфармацыі.

Конкурс праводзіўся ў дзявяты раз па чатырох намінацыях: “Лепшая публікацыя”, “Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні”, “Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН у сетцы інтэрнэт” і “Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні”. Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары.

Трэба адзначыць, што конкурс 2018 года выклікаў вялікую цікавасць з боку прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Усяго было прадстаўлена 138 работ 31 аўтара.

Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прысудзіць прэміі конкурсу ў намінацыі “Лепшая публікацыя”: аглядальніку газеты “Рэспубліка” Выдавецкага дома “Беларусь сегодня” Веры Ганкінай-Буцько /Артэага/ за цыкл артыкулаў пра ўклад вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі; аглядальніку газеты “Сельская газета” Выдавецкага дома “Беларусь сегодня” Ірыне Германовіч за цыкл артыкулаў пра ролю вучоных НАН Беларусі ў павышэнні эфектыўнасці аграрна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь; рэдактару аддзела газеты “Звязда” Міхаілу Кавалёву за цыкл артыкулаў пра ролю беларускай навукі ў жыцці грамадства.

У намінацыі “Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні” пераможцамі сталі: рэдактары аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Валерыя Васільева і Дар’я Рамейка за цыкл тэлевізійных праграм “Навукаманія” на тэлеканале “Беларусь 3”; аглядальнік палітычны аддзела аглядальнікаў палітычных галоўнай дырэкцыі “Агенцтва тэлевізійных навін” Белтэлерадыёкампаніі Алеся Высоцкая за цыкл тэлевізійных праграм на тэлеканале “Беларусь 1” і “Беларусь 24”; карэспандэнт Дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” Вольга Коршун за цыкл тэлевізійных сюжэтаў у інфармацыйных праграмах тэлеканала “Сталічнае тэлебачанне” і тэлеканала “БелРос”.

Бюро Прэзідыума ў намінацыі “Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы інтэрнэт” прысудзіла перамогу рэдактару нацыянальнай версіі сайта bel.sputnik.by карэспандэнцкага пункта Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства “Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва “Россия Сегодня” ў Рэспубліцы Беларусь” Станіславу Андросіку за цыкл матэрыялаў аб дасягненнях вучоных-гісторыкаў НАН Беларусі; карэспандэнту аддзела эканамічнай і навуковай інфармацыі Галоўнай рэдакцыі інфармацыі УП “БелТА” Валерыі Гаўрылавай за цыкл матэрыялаў пра ўклад вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі; аглядальніку рэдакцыі газет “Мінскі кур’ер” і “Вячэрні Мінск” УП “Агенцтва “Мінск-Навіны” Вользе Паклонскай за цыкл матэрыялаў аб дзейнасці вучоных НАН Беларусі.

У намінацыі “Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні” пераможцамі сталі: Максім Гулякевіч, намеснік галоўнага рэдактара навуковай, вытворча-практычнай газеты “Навука”, за цыкл артыкулаў пра развіццё электратранспартных тэхналогій у газеце “Навука”; Наталля Ніякоўская, аглядальнік навукова-папулярнага часопіса “Веснік Белнафтахіма”, за цыкл матэрыялаў у часопісе “Веснік Белнафтахіма”; Дар’я Пранько, вядучы рэдактар навукова-практычнага часопіса “Навука і інавацыі”, за цыкл матэрыялаў пра маладых вучоных у часопісе “Навука і інавацыі”.