Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.01.2019

У Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча пройдуць XII-ыя Купрэвічскія чытанні

24 студзеня 2019 года ў 10.30 у ДНУ “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, зала пасяджэнняў, к.141) адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Праблемы эксперыментальнай батанікі: XII-ыя Купрэвічскія чытанні”.

Праграма канферэнцыі:

1. Лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка Галоўнага батанічнага сада імя М.В.Цыцына РАН, д.б.н. Н.М.Рашэтнікавай “Сучасная дынаміка флоры Сярэдняй Расіі (на прыкладзе Калужскай і Белгарадскай абласцей)”.
2. Лекцыя дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, к.б.н. А.В.Пугачэўскага “Дынаміка расліннага покрыва Беларусі ва ўмовах змяненняў клімату і характару землекарыстання”.