Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.02.2019

НАН Беларусі наведала дэлегацыя парка “Вялікі камень”

Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведала дэлегацыя кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка “Вялікі камень” на чале з намеснікам генеральнага дырэктара спадаром Сюем Баомінем. Падчас перагавораў з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума Сяргеем Чыжыкам бакі абмеркавалі ход будаўніцтва кітайска-беларускага цэнтра камерцыялізацыі інавацый. Беларускі бок прапанаваў арганізаваць наведванне індустрыяльнага парка “Вялікі камень” падчас візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Кітайскай акадэміі навук, які адбудзецца ў канцы лютага бягучага года. Тады ж плануецца дэталёва абмеркаваць механізмы стварэння сумесных лабараторый на базе цэнтра камерцыялізацыі інавацый.