Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.03.2019

Член-карэспандэнт НАН Беларусі Вітольд Песціс узнагароджаны нагрудным “Знакам Гонару” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, член-карэспандэнт НАН Беларусі Вітольд Песціс узнагароджаны нагрудным “Знакам Гонару” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Узнагароджанне адбылося 16 сакавіка 2019 года ў ходзе ўрачыстай цырымоніі. Вітольд Песціс да нядаўняга часу ўзначальваў Гродзенскую абласную арганізацыю Белай Русі і стаяў ля вытокаў Гродзенскай абласной арганізацыі, якая пачала сваю працу ў 2004 годзе. На яе базе ў 2007 годзе з’явілася рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне.

Дадзены знак уручаецца “за шматгадовую плённую дзейнасць па кансалідацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, значны асабісты ўклад у рэалізацыю статутных мэт і задач аб’яднання”. Узнагарода аб’яднання была заснаваная (у адпаведнасці з рашэннем Прэзідыума Рэспубліканскага Савета) 4 кастрычніка 2018 года. На дадзены момант яе ўдастоены тры чалавекі.

Па матэрыялах сайта арганізацыі Белая Русь Белая Русь