Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.03.2019

БелСГБ запрашае на бясплатны семінар па складанні і рэдагаванні бібліяграфічнага спіса да навуковай працы

27 сакавіка 2019 года ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы пройдзе навучальны семінар па складанні і рэдагаванні бібліяграфічнага спіса да навуковай працы.

Пачатак семінара – у 10:00. Рэгістрацыя – з 09:30. Удзел – бясплатны. Па ОНЛАЙН-РЭГІСТРАЦЫІ.

На мерапрыемстве можна навучыцца правільнаму афармленню бібліяграфічных спісаў літаратуры да навуковых прац (дысертацый, дыпломных і курсавых работ і іншых прац). Удзельнікі семінара пазнаёмяцца з абавязковымі патрабаваннямі пры складанні і афармленні спіса літаратуры, размяшчэнні крыніц у дадзеным спісе, складанні розных відаў бібліяграфічнага апісання і іншых пытаннях.

Запрашаем да ўдзелу ў семінары навукоўцаў і бібліятэкараў навуковых арганізацый НАН Беларусі і ўстаноў адукацыі, карыстальнікаў бібліятэкі, а таксама ўсіх жадаючых!