Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.04.2019

У Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі пройдуць XXVI Годнеўскія чытанні

5 красавіка 2019 года ў Дзяржаўнай навуковай установе “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудуцца XXVI Годнеўскія чытанні, на якіх выступіць кіраўнік аддзела трансгенезу і геномнай інжынерыі (TRAM) пры медыцынскім факультэце Універсітэта г. Мюнстэр, Германія (PhD) Скрабін Барыс Уладзіміравіч з лекцыяй “Сучасныя тэхналогіі рэдагавання геномаў з дапамогай CRISPR/cas9 сістэмы. Інжынерыя жывёл, як інструмент атрымання мадэлей на мышах”.

Арганізатарамі лекцыі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі, ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі” і Беларускае грамадскае аб’яднанне фотабіёлагаў і біяфізікаў.

Лекцыя адбудзецца 5 красавіка 2019 г. у 10:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, актавая зала (к. 141).