Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

Навіны

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

RSS

22.02.2019

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас са святам мужнасці, высакароднасці і гонару - з Днём абаронцаў Айчыны!
У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі Акадэміі навук БССР змагаліся на франтах са зброяй у руках, удзельнічалі ў партызанскім руху, у падпольнай барацьбе на акупаванай тэрыторыі.

20.02.2019

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа абмеркавалі праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня роднай мовы, адбыўся круглы стол “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”. У ходзе круглага стала абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларускай медыцынскай тэрміналогіі і прынцыпы фіксацыі адпаведнай спецыяльнай лексікі ў слоўніках медыцынскіх тэрмінаў.

20.02.2019

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сустрэўся з Паслом Венгрыі

20 лютага 2019 года ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолтам Чуторай. У цэнтры ўвагі былі пытанні пашырэння навуковага супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі. У ходзе перагавораў абмеркаваны пытанні бягучага стану беларуска-венгерскага супрацоўніцтва, а таксама пашырэння новых напрамкаў і механізмаў сумеснай навукова-тэхнічнай дзейнасці.

20.02.2019

Адбылася прэс-канферэнцыя па ўжыванні тэхналогій генетычнага аналізу

20 лютага 2019 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Ужыванне тэхналогій генетычнага аналізу: раскрыццё злачынстваў і прагназаванне хвароб”. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчыца лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Ірма Барысаўна Мосэ.

19.02.2019

Прэзентацыя кнігі доктара гістарычных навук Юрыя Мікалаевіча Бохана «Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV–XVIII стст.»

21 лютага 2019 г. а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі вядомага беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук Юрыя Мікалаевіча Бохана (21.02.1966 – 13.04.2017) «Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV–XVIII стст.».

15.02.2019

НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай мовы

З 18 па 24 лютага 2019 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

14.02.2019

6 сакавіка адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў НАН Беларусі

6 сакавіка 2019 г. у 15:00 у будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, каб.218) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

14.02.2019

Вызначаны выканаўца задання ў рамках мерапрыемства 130

У адпаведнасці з пратаколам № 4 ад 13.02.2019 пасяджэння конкурснай камісіі НАН Беларусі па выбары выканаўцы задання “Правядзенне ацэнкі глебава-рэсурснага патэнцыялу на прыкладзе забруджаных радыёнуклідамі аграландшафтаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей з выкарыстаннем распрацаваных геаінфармацыйных алгарытмаў у мэтах адаптацыі землекарыстання да натуральных умоў”, выкананага ў рамках мерапрыемства 130 “Навуковае рашэнне праблем вядзення сельскай і лясной гаспадаркі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання” Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года, вызначаны наступны выканаўца заяўленага задання:
– заданне “Правядзенне ацэнкі глебава-рэсурснага патэнцыялу на прыкладзе забруджаных радыенуклідамі аграландшафтаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей з выкарыстаннем распрацаваных геаінфармацыйных алгарытмаў у мэтах адаптацыі землекарыстання да натуральных умоў” (выкананага ў рамках мерапрыемства 130 Дзяржаўнай праграмы) – прызначыць выканаўцам Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі”.

11.02.2019

11 лютага Міжнародны Дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы

11 лютага штогод, пачынаючы з 2016 года, па рашэнні ААН адзначаецца Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы (International Day of Women and Girls in Science).

11.02.2019

14 лютага 2019 года адбудзецца пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання

14 лютага 2019 г. (чацвер) у 15.00 у будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, каб.216) адбудзецца пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве прымуць удзел члены савета, кіраўніцтва НАН Беларусі, вядомыя навукоўцы, прадстаўнікі Дзяржстандарту, Міністэрства аховы здароўя, канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, Мінадукацыі, Мінсельгасхарча, вышэйшых навучальных устаноў краіны.

11.02.2019

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа абмяркуюць праблемы беларускай медыцынскай тэрміналогіі

20 лютага 2019 года рэспубліканская тэрміналагічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правядзе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа круглы стол “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Падчас круглага стала будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні беларускай медыцынскай тэрміналогіі і прынцыпы фіксацыі адпаведнай спецыяльнай лексікі ў слоўніках медыцынскіх тэрмінаў.

09.02.2019

Кніга Выдавецкага дома “Беларуская навука” ўдастоена ўзнагароды Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

8 лютага 2019 года ў рамках мерапрыемстваў 26-й Мінскай кніжнай выставы-кірмашу ў Палацы мастацтва адбылося ўзнагароджанне работ-пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” беларускіх кнігавыдаўцоў у 2018 годзе ў 14 намінацыях.

08.02.2019

Выйшаў з друку зборнік навуковых прац магістрантаў і аспірантаў “Магістарскі веснік”

Выйшаў з друку зборнік навуковых прац магістрантаў і аспірантаў “Магістарскі веснік”, падрыхтаваны дзяржаўнай установай адукацыі “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Упершыню зборнік складаецца з трох частак: 1. Гуманітарныя навукі, 2. Прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі, 3. Сацыяльныя навукі.

07.02.2019

У рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя кнігі Барыса Лазукі “У засені замкаў і палацаў”

У рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу на галоўнай сцэне пляцоўкі адбылася прэзентацыя кнігі загадчыка аддзела старажытнабеларускай культуры філіяла “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы” ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Барыса Лазукі “У засені замкаў і палацаў” з удзелам аўтара. Выданне выйшла ў выдавецтве “Беларусь” у 2018 годзе. Кніга прысвечана матэрыяльнай культуры беларускай сацыяльнай эліты, якая да гэтага часу не была прадметам спецыяльнага даследавання. У аснову кнігі быў пакладзены храналагічны прынцып выкладу матэрыялу. Гэта дазволіла разгледзець традыцыі побыту беларускай арыстакратыі, заканамернасць развіцця айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўзаемасувязі з агульнаеўрапейскімі гісторыка-культурнымі працэсамі. У кнізе падрабязна апісваецца ўнутранае ўбранне сядзіб і палацаў, кожны элемент якіх уяўляе сабой асобны твор мастацтва. Гэта найбольш поўная падборка з дэталёвымі ілюстрацыямі і падрабязнымі апісаннямі. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Прэзентацыя суправаджалася выступленнем струннага трыа, якое выканала творы класічнай музыкі.

07.02.2019

НАН Беларусі наведала дэлегацыя парка “Вялікі камень”

Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведала дэлегацыя кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка “Вялікі камень” на чале з намеснікам генеральнага дырэктара спадаром Сюем Баомінем. Падчас перагавораў з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума Сяргеем Чыжыкам бакі абмеркавалі ход будаўніцтва кітайска-беларускага цэнтра камерцыялізацыі інавацый. Беларускі бок прапанаваў арганізаваць наведванне індустрыяльнага парка “Вялікі камень” падчас візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Кітайскай акадэміі навук, які адбудзецца ў канцы лютага бягучага года. Тады ж плануецца дэталёва абмеркаваць механізмы стварэння сумесных лабараторый на базе цэнтра камерцыялізацыі інавацый.

07.02.2019

Аб’яднаны інстытут машынабудавання наведаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Ляшэнка

6 лютага 2019 года намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Ляшэнка наведаў вопытны ўчастак электратранспарту і кампанентаў электрапрывада Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі. У ходзе візіту абмяркоўваліся перспектывы развіцця электратранспарту ў Беларусі.

06.02.2019

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбудзецца Міжнародны круглы стол, прысвечаны 115-годдзю з дня пачатку Руска-Японскай вайны

8 лютага 2019 г. у 12:00 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца Міжнародны круглы стол, прысвечаны 115-годдзю з дня пачатку Руска-Японскай вайны (9 лютага 1904 г.). У яго рабоце прымуць удзел беларускія, літоўскія і расійскія вучоныя, эксперты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія займаюцца ваенна-гістарычнай праблематыкай.

05.02.2019

Пайшоў з жыцця акадэмік Міхаіл Паўлавіч Касцюк

5 лютага 2019 г. пайшоў з жыцця акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Міхаіл Паўлавіч Касцюк.

05.02.2019

Пайшоў з жыцця акадэмік НАН Беларусі Анатолій Іванавіч Лесніковіч

5 лютага 2019 года на 78-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны-хімік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2012 год), доктар хімічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Анатолій Іванавіч Лесніковіч.

02.02.2019

Адбылася XI міжнародная канферэнцыя Рабочай групы па куліках Паўночнай Еўразіі “Актуальныя пытанні вывучэння кулікоў Паўночнай Еўразіі”

З 30 студзеня па 2 лютага 2019 года пры ўдзеле Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах”, Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі і ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, пры фінансавай падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў на базе біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася XI міжнародная канферэнцыя Рабочай групы па куліках Паўночнай Еўразіі “Актуальныя пытанні вывучэння кулікоў Паўночнай Еўразіі”. Навукоўцы і прадстаўнікі прыродаахоўных арганізацый нашай краіны і замежжа абмеркавалі пытанні экалогіі, міграцыі, колькасці і відавой разнастайнасці, паводзін, марфалогіі і аховы кулікоў.


Новости 81 - 100 из 1220
Начало | Пред. | 3 4 5 6 7 | След. | Конец
 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай