З мэтай ушанавання памяці выдатных беларускіх вучоных Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пастанова ад 26 чэрвеня 2019 г. № 27) заснаваў штогадовыя імянныя прэміі, якія будуць прысуджацца маладым вучоным, што працуюць у арганізацыях Акадэміі навук, за асобную навуковую працу ці за сукупнасць аб’яднаных адзінай тэматыкай работ.
Усяго заснавана тры імянныя прэміі:
Прэміі будуць прысуджацца маладым вучоным ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня конкурснага года, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы працы, якія апублікавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія 5 гадоў. Саіскальнікамі прэмій могуць быць асобныя вучоныя ці аўтарскія калектывы (не больш за 3 чалавекі). Памер грашовай часткі кожнай прэміі – 100 базавых велічынь. Права вылучэння работ на саісканне прэмій прадастаўлена вучоным (навукова-тэхнічным) саветам арганізацый НАН Беларусі.
Конкурс на саісканне прэмій 2019 года арганізаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях.
Камплекты дакументаў саіскальнікаў з надпісам “На атрыманне прэміі для маладых вучоных імя _______________ 2019 года” у адным экзэмпляры прадстаўляюцца да 1 кастрычнiка 2019 г. ва Упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: 220072, г . Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406.
Тэлефоны для даведак: (017) 284-24-56; (017) 284-28-26.