Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.06.2019

30 чэрвеня ў Мінску пройдзе цырымонія ўрачыстага закрыцця II Еўрапейскіх гульняў

Урачыстае закрыццё II Еўрапейскіх гульняў абяцае быць не менш яркім, чым адкрыццё спаборніцтваў. Генеральным прадзюсарам галоўнага шоу закрыцця спартыўнага форуму выступіць музыкант і кампазітар Ігар Крутой. У канцэртнай праграме прымуць удзел вядомыя артысты, сярод якіх “J: Морс”, IOWA, Tesla Boy, “Лепрыконсы”. У цырымоніі закрыцця прымуць удзел пераможцы і прызёры кантынентальнага спартыўнага форуму, а таксама легенды беларускага спорту. На Нацыянальным алімпійскім стадыёне “Дынама” ў Мінску яе змогуць убачыць 22 тыс. чалавек, а таксама мільёны тэлегледачоў ва ўсім свеце.