26 верасня 2019 г. у 11:00 у Доме прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: “Актуальныя пытанні навуковых даследаванняў: новыя міжнародныя форумы і праекты”.
У рамках прэс-мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя конкурсу НАН Беларусі на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2019 года ў сродках масавай інфармацыі.
У мерапрыемстве прымуць удзел намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Кільчэўскі, прэс-сакратар апарату НАН Беларусі Наталля Марцалева, галоўны рэдактар газеты «Навука» НАН Беларусі Сяргей Дубовік.
Запрашаем прыняць удзел!
Акрэдытацыя па тэл.: 287-18-34, 287-18-46, 8 (029) 766-76-10