Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу “Топ-10” вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2019 год.
На конкурс прадстаўляюцца ўпершыню атрыманыя або завершаныя ў 2019 годзе вынікі навуковай дзейнасці вучоных і навуковых калектываў, якія працуюць у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, у выглядзе публікацый і інавацыйных распрацовак, калі яны адпавядаюць наступным крытэрыям: вынік апублікаваны ў выданні, якое мае высокі імпакт-фактар; публікацыя ўключана ў міжнародныя базы даных; атрыманая прынцыпова новая навуковая інфармацыя ўпершыню апублікавана ў выглядзе кніжнага выдання (главы ў манаграфіі) і мае важнае значэнне для прагрэсу айчыннай і сусветнай навукі, будзе аказваць істотны ўплыў на развіццё эканомікі краіны, рашэнне сацыяльных, экалагічных і іншых праблем; на аснове вынікаў даследаванняў створаны аб’ект новай тэхнікі (спосаб, тэхналагічны працэс), які па большасці тэхнічных параметраў адпавядае сусветнаму ўзроўню.
Права вылучэння намінантаў для ўдзелу ў конкурсе “Топ-10” даецца навуковым арганізацыям НАН Беларусі і сапраўдным членам (акадэмікам) НАН Беларусі. Арганізацыя (акадэмік) можа вылучыць некалькі аўтарскіх калектываў (індывідуальных аўтараў) для ўдзелу ў конкурсе “Топ-10”.
Арганізацыі (акадэмікі), якія вылучаюць намінантаў на конкурс, прадстаўляюць наступны камплект дакументаў:
Камплект дакументаў з пазнакай “На конкурс “Топ-10” вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выніках 2019 года” накіроўваецца ў профільнае аддзяленне НАН Беларусі не пазней за 29 лістапада 2019 г.
З Палажэннем аб конкурсе “Топ-10” вынікаў дзейнасці вучоных НАН Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў можна азнаёміцца ў раздзеле Конкурсы.