3 кастрычніка 2019 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Другога Кангрэсу “Навука, харчаванне і здароўе”. Арганізатар мерапрыемства – РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”. У працы форуму бяруць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты навуковых арганізацый краіны, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, гандлю, устаноў адукацыі, спецыялісты краін СНД і далёкага замежжа.
Мэтай Кангрэса з’яўляецца абмеркаванне праблемы харчавання і здароўя чалавека і пошук эфектыўных шляхоў забеспячэння і павышэння якасці харчовай прадукцыі, прыярытэтнае развіццё навуковых даследаванняў у галіне стварэння прадуктаў харчавання; развіццё тэхналогій вытворчасці, накіраваных на павышэнне якасці харчовай прадукцыі і прасоўванне прынцыпаў здаровага харчавання ў інтэграцыйным фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
У рамках правядзення значнага навуковага мерапрыемства будзе закранута шырокае кола актуальных для сучаснага грамадства праблем. Сярод іх – арганізацыя і абмен вопытам па ацэнцы і прагназаванні якасці і бяспекі харчовай прадукцыі на ўзроўні ЕАЭС; абмеркаванне навуковых дасягненняў у галіне стварэння інавацыйных тэхналогій прадуктаў харчавання; рэалізацыя навуковых даследаванняў у сферы вытворчасці і вяртанне бяспечнага і якаснага харчавання як асновы харчавання і здароўя чалавека; аналіз і абмеркаванне сучасных тэндэнцый у галіне дасягнення і кіравання якасцю і бяспекай харчовай сыравіны і харчовай прадукцыі на міжнародным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях; папулярызацыя айчынных распрацовак у галіне вытворчасці харчовай прадукцыі для здаровага харчавання, у тым ліку з паніжаным утрыманнем тлушчу, цукру, солі, а таксама спецыялізаванай, функцыянальнай і ўзбагачанай харчовай прадукцыі.
Гэта значнае навуковае мерапрыемства закранае шырокі круг вельмі актуальных для сучаснага грамадства пытанняў: вынікі тэарэтычных і практычных даследаванняў у галіне праблем харчавання і здароўя чалавека і пошук эфектыўных шляхоў забеспячэння і павышэння якасці харчовай прадукцыі, прыярытэтнае развіццё навуковых даследаванняў у галіне стварэння прадуктаў харчавання, прымяненне тэхналогій вытворчасці, накіраваных на павышэнне якасці харчовай прадукцыі і прасоўванне прынцыпаў здаровага харчавання ў інтэграцыйным фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
У рамках правядзення кангрэса запланаваны шэраг мерапрыемстваў:
4 кастрычніка 2019 г. (пятніца)
1) Медыцынская секцыя “Харчаванне, як складнік здароўя чалавека. Медыцынскія, сацыяльныя і духоўныя аспекты правільнага харчавання насельніцтва, дыеталогія”. Месца правядзення: РУП “Навукова-практычны цэнтр гігіены”, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 8 (6 паверх, актавая зала)
Час правядзення: 10:00-16:30
2) Круглы стол “Функцыянальныя і спецыялізаваныя прадукты харчавання. Ацэнка дзіцячага харчавання”. Месца правядзення: РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, г. Мінск, вул. Казлова, 29 (5 паверх, актавая зала)
Час правядзення: 10:00-17:00
3-4) Секцыя “Індустрыя здаровага харчавання: прамысловыя біятэхналогіі, перспектывы развіцця перапрацоўкі сыравіны расліннага і жывёльнага паходжання”
А - жывёльнага паходжання:
Месца правядзення: РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”, г. Мінск, пр. Партызанскі, 172 (4 паверх, актавая зала)
Час правядзення: 10:00-14:00
Б - расліннага паходжання:
Месца правядзення: РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”, г. Мінск, пр. Партызанскі, 172 (2 паверх, зала пасяджэнняў)
Час правядзення: 10:00-14:00
5) Круглы стол “Узбагачэнне прадуктаў харчавання вітамінамі і мікранутрыентамі”
Месца правядзення: РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, г. Мінск, вул. Казлова, 29 (4 паверх, навучальны клас)
Час правядзення: 10:00-14:00
6) Секцыя “Кіраванне якасцю і бяспекай прадуктаў харчавання”
Месца правядзення: РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, г. Мінск, вул. Казлова, 29 (4 паверх, навучальны клас)
Час правядзення: 14:00-17:30
Фота С. Дубовік, газета “Навука”