Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.10.2019

У НАН Беларусі праходзіць IV Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

У рамках правядзення кангрэса 17-18 кастрычніка 2019 года будуць разгледжаны наступныя тэмы: даследаванні ў галіне беларускай археалогіі, гісторыі беларускай дзяржаўнасці; беларускія землі ў эпоху Сярэднявечча, Новага і Найноўшага часу; Беларусь у войнах і ваенных канфліктах; даследаванні ў галіне сусветнай гісторыі і шэраг іншых.

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі і замежжа, грамадскія дзеячы.

Кангрэс працягне сваю работу секцыйнымі паседжаннямі, якія пройдуць 18 кастрычніка з 10:00 да 18:00.

Фота С.Дубовік, газета "Навука", Yandex