Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.11.2019

У НАН Беларусі абмяркуюць стратэгію развіцця эканомікі Беларусі

3 снежня 2019 года (аўторак) у 14:00 у НАН Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, аўд. 216 (зала пасяджэнняў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) адбудзецца адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы”. Арганізатар – ДНУ “Інстытут эканомікі НАН Беларусі”.

У форуме, які пройдзе 3-4 снежня 2019 года, прымуць удзел вядомыя вучоныя і спецыялісты Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы, Кітая, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны, вядучых навукова-даследчых арганізацый і ўстаноў вышэйшай адукацыі.

У цэнтры ўвагі вучоных-эканамістаў будуць актуальныя пытанні доўгатэрміновага эканамічнага развіцця Беларусі, напрамкі і інструменты рэалізацыі знешнеэканамічнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь, забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі ў кантэксце ўстойлівага развіцця Беларусі, а таксама прававое забеспячэнне эканамічнага развіцця краіны.

Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбудзецца 3 снежня 2019 г. Пачатак мерапрыемства - у 14:00. Месца правядзення – г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 66, аўд. 216 (зала пасяджэнняў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).

Круглыя сталы па напрамках работы канферэнцыі будуць праведзены 4 снежня 2019 г. з 10:00 да 16:00. Месца правядзення – ДНУ “Інстытут эканомікі НАН Беларусі” (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1 корп. 2, аўд. 1110 – зала пасяджэнняў вучонага савета).