Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.12.2019

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Новым 2020 годам і са святам Нараджэння Хрыстова

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Сыходзіць 2019 год. У жыцці айчыннай навукі ён быў па-свойму яркім. Развіваліся навукаёмістыя вытворчасці, ствараліся новыя лабараторыі і цэнтры. Атрымалі пуцёўку ў жыццё перспектыўныя праекты. Сёння беларускія вучоныя паспяхова працуюць па многіх прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Гэтыя вынікі становяцца асновай стварэння новых тэхналогій, вытворчасцей і цэлых галін эканомікі. У Акадэміі навук створаны і функцыянуюць вытворчасці вышэйшых тэхналагічных укладаў. Рэалізуюцца сістэмныя праекты па развіцці прынцыпова новых сектараў эканомікі нашай краіны.

У адыходзячым годзе пашыраліся межы навуковага партнёрства, умацоўваліся сувязі з нашымі калегамі з Расіі, Кітая, краін Еўрасаюза і іншых рэгіёнаў свету. Праведзена шмат знакавых мерапрыемстваў, у тым ліку, буйных міжнародных форумаў. Адкрыты новыя імёны маладых вучоных, якія ўжо кіруюць рознымі навуковымі напрамкамі. Іх ідэі будуць драйверам росту інавацыйнага развіцця краіны.

Галоўным здабыткам беларускай зямлі былі і застаюцца людзі. Творчыя, інтэлектуальныя, нацэленыя на прагрэс. За ўсімі дасягненнямі стаіце менавіта вы – разумныя, таленавітыя, мэтанакіраваныя!

Наперадзе – новы год, новыя мэты і задачы. У нашых руках – росквіт краіны, а таксама павелічэнне колькасці яе багаццяў, захаванне памяці народа, што асабліва актуальна напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Дарагія сябры!

Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста сардэчна віншую ўсіх Вас з Новым, 2020-м годам і светлым святам Нараджэння Хрыстова. Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпных ідэй і новых дасягненняў!

Жадаю ў новым годзе ўсім стаць трохі лепшымі: больш абачлівымі і міласэрнымі, цярплівымі і велікадушнымі. Кожны дзень наступнага года не пакідайце без клопату родных і блізкіх.

Дарыце адзін аднаму радасць, дабро і любоў!

Няхай умацоўваецца і квітнее наша родная Беларусь!

Хай задуманае абавязкова спраўдзіцца!

З Новым годам вас, дарагія сябры!

З павагай,
Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік