Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.01.2020

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс 2020 года на саісканне прэмій імя акадэміка А.В.Лыкава

Прэміі імя выдатнага вучонага, заснавальніка беларускай навуковай школы па цепла- і масаабмене акадэміка Аляксея Васільевіча Лыкава (20.09.1910 – 28.06.1974) прысуджаюцца за навуковыя працы, якія ўносяць значны ўклад у развіццё тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў па праблемах пераносу энергіі і рэчыва, адкрыццё і апісанне заканамернасцей з’яў і працэсаў цепла- і масапераносу ў прыродных і тэхнічных аб’ектах, асяроддзях рознага фазавага складу пры наяўнасці фазавых і хімічных ператварэнняў, разнастайных знешніх уздзеяннях, якія складаюць аснову новых высокаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для народнай гаспадаркі.

Прэміі (дзве – адна айчынным вучоным і адна міжнароднаму калектыву аўтараў) прысуджаюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі напярэдадні дня нараджэння А.В.Лыкава – 20 верасня.

Прэмія айчынным вучоным прысуджаецца адной асобе або групе супрацоўнікаў (не больш за тры), якія працуюць у навуковых, навукова-вытворчых арганізацыях і ВНУ Рэспублікі Беларусь і якія ўнеслі вызначальны ўклад пры выкананні вылучаемай работы.

Прэмія міжнароднаму калектыву аўтараў прысуджаецца аўтарскім калектывам вучоных замежных краін і Рэспублікі Беларусь (не больш за тры) за ўклад у развіццё творчай спадчыны А.В.Лыкава, сумесныя асноватворныя работы па праблемах цепла- і масапераносу.

Права вылучэння работ на саісканне Прэміі прадастаўляецца:

  • акадэмікам і членам-карэспандэнтам НАН Беларусі;
  • вучоным (навукова-тэхнічным) саветам навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
  • Арганізацыі і асобы, якія вылучаюць кандыдатаў на саісканне Прэміі імя акадэміка А.В. Лыкава, павінны прадставіць наступныя матэрыялы:

  • матываванае прадстаўленне, якое ўключае навуковую характарыстыку вылучаемай работы і паказвае яе навуковае і прыкладное значэнне;
  • копіі апублікаваных навуковых артыкулаў, экзэмпляры кніг;
  • звесткі пра аўтараў, якія ўключаюць даныя аб іх месцы працы і раскрываюць іх асабісты ўклад у прадстаўленыя працы.
  • Матэрыялы ў адным экзэмпляры, у агульнай папцы з надпісам “На саісканне прэміі імя акадэміка А.В.Лыкава 2020 года” прадстаўляюцца да 20 мая 2020 года ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” па адрасе: 220072, г. Мінск, вул. П.Броўкі, 15, корпус 2, каб. 329.

    З Палажэннем аб прэміі можна азнаёміцца на афіцыйным вэб-сайце НАН Беларусі.

    Кантакты: vakar@hmti.ac.by +375 17 2842323 Карэліна В.А .; +375 17 2841671 Гайко В.А.


    Тэгi
    #прэміі