Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2010 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Люты 2010 года

28.02.2010

Аб'ёмы будаўніча-мантажных работ у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 годзе перавысяць 96 млрд рублёў

Дом УрадаУ адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. №595 "Аб зацвярджэнні найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2010 год" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2010 г. №264 рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, устаноўлены аб'ёмы будаўніча-мантажных работ на 2010 год і даручана забяспечыць прыняцце і рэалізацыю комплексу мер па выкананні названых аб'ёмаў работ. Заданне па аб'ёмах будаўніча-мантажных работ на 2010 год па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі складае 96,2 млрд рублёў. Персанальная адказнасць за выкананне пастановы ўскладзена на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.


27.02.2010

Урадам прыняты меры па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2012 года

Дом УрадаЗ мэтай выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. №3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы" Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 22 лютага 2010 г. №248 "Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2012 года". У пералік такіх мер уключаны забеспячэнне ў 2010-2012 гг. укаранення энергатэхналагічных установак і мадэрнізацыі тэхналагічных працэсаў і абсталявання на розных аб'ектах; паэтапны вывад да 2012 г. з эксплуатацыі свяцільнікаў, што выкарыстоўваюцца для асвятлення вытворчых будынкаў і вонкавага асвятлення, з паказчыкамі энергетычнай эфектыўнасці ніжэй устаноўленых у дзяржаўных стандартах; распрацоўка і зацвярджэнне планаў мерапрыемстваў на 2010-2012 гг. па павелічэнню выкарыстання другасных энергетычных рэсурсаў і мадэрнізацыі кацельнага абсталявання з улікам эканамічнай мэтазгоднасці; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на рэканструкцыю і капітальны рамонт цеплавых сетак і сістэм цеплазабеспячэння, індывідуальных цеплавых пунктаў, камплектацыю гэтых аб'ектаў папярэдне ізаляванымі трубамі і іншыя меры. У прыватнасці, Дзяржаўнаму камітэту па стандартызацыі, міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, канцэрну "Белдзяржхарчпрам" сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам даручана распрацаваць і да 1 траўня 2010 г. ва ўстаноўленым парадку прадставіць ва Урад Рэспублікі Беларусь праграму будаўніцтва і імпартазамяшчэння ў 2010-2012 гг. біягазавых установак.


26.02.2010

Зацверджаны План мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па правядзенню ў 2010 годзе Года якасці

У адпаведнасцi з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2009 г. №671 "Аб абвяшчэнні 2010 года Годам якасці" і ў мэтах забеспячэння выканання рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2010 годзе Года якасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2010 г. №124, пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 25 лютага 2010 г. №86 зацверджаны План мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па правядзенню ў 2010 годзе Года якасці. Планам прадугледжана каля 30 грамадскіх акцый і мерапрыемстваў па прапагандзе ў галіне якасці, кіраванню якасцю і павышэнню экспартных магчымасцей арганізацый, павышэнню ўзроўню і якасці выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслуг, зніжэнню прафесійных рызык, вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, паляпшэнню ўмоў працы работнікаў. Кіраўнікам арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана распрацаваць і зацвердзіць планы мерапрыемстваў па правядзенню ў 2010 годзе Года якасці ў арганізацыях.


25.02.2010

Дадзены лёс, дадзены хваробы?

Беларуская ніваПад такім загалоўкам у рубрыцы "Цікава ведаць" сённяшняга нумара грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва" апублікавана інтэрв'ю з загадчыцай лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам біялагічных навук, прафесарам Ірмай Барысаўнай Масэ. У ім гаворка ідзе аб распрацоўцы акадэмічнымі спецыялістамі сумесна са сваімі калегамі з іншых устаноў краіны новых метадаў дыягностыкі схільнасці чалавека да спадчынных захворванняў. У прыватнасці, беларускімі генетыкамі створаны айчынныя метады ДНК-дыягностыкі, якія дазваляюць адмовіцца ад дарагіх імпартных дыягнастычных набораў і ў 5-10 разоў знізіць выдаткі на выяўленне генетычнай схільнасці да захворванняў, звязаных з утварэннем тромбаў у крывяносных сасудах, а таксама ўпершыню ў Беларусі асвоены метады ДНК-дыягностыкі захворванняў, звязаных з мутацыямі ў мітахандрыяльнай ДНК, што дазваляе дакладна вызначыць прычыну захворвання. Больш падрабязна са зместам гутаркі з прафесарам І.Б. Масэ можна азнаёміцца тут.


25.02.2010

Зацверджана ў новай рэдакцыі Палажэнне аб парадку і ўмовах дзяржаўнага стымулявання стварэння і выкарыстання аб'ектаў права прамысловай уласнасці

Дом УрадаПастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2010 г. №237 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавіка 1998 г. №368" унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку і ўмовах дзяржаўнага стымулявання стварэння і выкарыстання аб'ектаў права прамысловай уласнасці, якое выкладзена ў новай рэдакцыі, што ўступае ў сілу з 10 сакавіка 2010 г. У прыватнасці, у новай рэдакцыі Палажэння рэалізавана норма падпункта 1.7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2009 г. №441 "Аб дадатковых мерах па стымуляванню навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці". Урадам рэкамендавана гаспадарчым таварыствам, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, якія з'яўляюцца ўладальнікамі выключных правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці, ажыццяўляць выплату ўзнагароджання іх кіраўнікам за стварэнне, выкарыстанне, садзейнічанне стварэнню і выкарыстанню аб'ектаў права прамысловай уласнасці па ўзгадненні з органам, які заключыў кантракт з дадзенымі кіраўнікамі. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, даручана ў трохмесячны тэрмін прывесці свае прававыя акты ў адпаведнасць з гэтай пастановай і прыняць іншыя меры, неабходныя для яе рэалізацыі.


25.02.2010

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка Г.М. Лыча

25 лютага 2010 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне эканомікі, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1977-1988 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі Дзяржаграпрома БССР, з 1988 г. дырэктара, адначасова да 1992 г. загадчыка аддзела Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1992-1997 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1998 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2007 г. прафесара Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Генадзія Міхайлавіча Лыча.


24.02.2010

Заўтра пройдзе "Дзень адчыненых дзвярэй" для студэнтаў і выкладчыцкага складу біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Сайт Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН БеларусіЯк паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 25 лютага 2010 г. дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" праводзіць "Дзень адчыненых дзвярэй" для студэнтаў і выкладчыцкага складу біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 14.00 у актавай зале Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27) дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі, акадэмік І.Дз. Валатоўскі раскажа аб напрамках навуковых даследаванняў, што вядуцца ў інстытуце, і правядзе экскурсію па яго лабараторыях. Мэтай гэтай сустрэчы з'яўляецца азнаямленне будучых біёлагаў са спецыфікай работы ў Акадэміі навук і магчымасцямі, якія тут прадастаўляюцца маладым людзям, жадаючым ў будучыні звязаць сябе з біялагічнай навукай.


23.02.2010

Зацверджана Палажэнне аб рацыяналізатарстве ў Рэспубліцы Беларусь

Дом УрадаПастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2010 г. №209 зацверджана Палажэнне аб рацыяналізатарстве ў Рэспубліцы Беларусь. Згодна з Палажэннем рацыяналізатарскай прапановай прызнаецца тэхнічнае рашэнне, якое прадугледжвае стварэнне або змяненне канструкцыі вырабу, тэхналогіі вытворчасці і выкарыстоўваемай тэхнікі, саставу матэрыялу, што з'яўляецца новым і карысным для юрыдычнай асобы, у адрас якой яно паступіла, а таксама новае для яе арганізацыйнае рашэнне, якое прадугледжвае эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў ці іншы станоўчы эфект. Дакументам вызначаны крытэрыі прызнання прапановы новай і карыснай, парадак прызнання і ўмовы непрызнання прапановы рацыяналізатарскай, парадак падачы, рэгістрацыі, разгляду заявы і прыняцця рашэння аб прызнанні прапановы рацыяналізатарскай, а таксама парадак устанаўлення прыярытэту, памеру ўзнагароджання за рацыяналізатарскую прапанову, рашэння рацыяналізатарскіх спрэчак, выдачы пасведчання рацыяналізатара і інш. Адначасова прызнана страціўшай сілу пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 1996 г. №417 "Аб мерах па развіцці вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".


22.02.2010

На даследаванні беларускіх навукоўцаў у свеце спасылаюцца 3,4 раза ў суткі

Газета РэспублікаПад такім загалоўкам у рубрыцы "Госць рэдактара" газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікавана інтэрв'ю Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.У. Мясніковіча. Якія сур'ёзныя пазітыўныя перамены адбыліся ў Акадэміі навук, ці гатовая вытворчасць да таго новага, што можа ёй даць навука, як ідзе справа з падрыхтоўкай новых навуковых кадраў, ці можна годна адзначыць таго, хто сапраўды ўнёс дастойны ўклад у навуку, наколькі важная для вучонага кар'ера, прасоўванне па службовай лесвіцы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні змяшчаюцца ў грунтоўным інтэрв'ю М.У. Мясніковіча галоўнаму рэдактару ўрадавай газеты А.І. Лемяшонку, з поўным тэкстам якога можна азнаёміцца тут.


22.02.2010

Абноўлена інфармацыя аб міжнародных мерапрыемствах, якія праводзяцца з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

КанферэнцыіНа вэб-старонцы Міжнародныя мерапрыемствы ўдакладнены тэрміны правядзення і прыведзена дадатковая інфармацыя для шэрагу міжнародных канферэнцый, сімпозіумаў, з'ездаў і семінараў, запланаваных для правядзення ці арганізуемых пры падтрымцы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў гэтым годзе. У адпаведнасці з пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 15 лютага 2010 г. №58 пералік мерапрыемстваў дапоўнены шасцю новымі міжнароднымі канферэнцыямі.


21.02.2010

Прынята пастанова Урада аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе

Дом УрадаЗ мэтай выканання найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. №595, у частцы інвестыцый у асноўны капітал Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 10 лютага 2010 г. №169 "Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе". Урадам зацверджаны на 2010 г. тэмпы росту і аб'ёмы інвестыцый у асноўны капітал, заданні па прыцягненню замежных інвестыцый для фінансавання інвестыцыйных праектаў, аб'ёмы крэдытаў банкаў Рэспублікі Беларусь у рэальны сектар эканомікі для ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці, пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі, мерапрыемствы па выкананню ўстаноўленых заданняў па тэмпе росту інвестыцый у асноўны капітал, замежных інвестыцый і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, а таксама іншыя заданні і першачарговыя меры па прыцягненню інвестыцый у Рэспубліку Беларусь. Згодна з зацверджанымі паказчыкамі, агульны аб'ём інвестыцый у асноўны капітал за кошт усіх крыніц фінансавання ў 2010 г. павінен вырасці ў параўнанні з 2009 г. на 25% і скласці 60280,0 млрд рублёў. Пры гэтым інвестыцыі ў асноўны капітал па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 г. павінны скласці 107,2 млрд рублёў.


20.02.2010

Прадоўжаны тэрмін падачы заявак на ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Даследаванне, распрацоўка і прымяненне высокіх тэхналогій у прамысловасці"

Інфармацыя аб канферэнцыяхЯк паведаміў арганізацыйны камітэт, па шматлікіх просьбах да 15 сакавіка 2010 г. прадоўжаны тэрмін падачы заявак на ўдзел у Дзявятай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Даследаванне, распрацоўка і прымяненне высокіх тэхналогій у прамысловасці", якая пройдзе 22-23 красавіка 2010 г. у г. Санкт-Пецярбургу (Расія). На пленарных і секцыйных пасяджэннях канферэнцыі прапануецца разгледзець пытанні стану і перспектыў прымянення высокіх тэхналогій і вынікаў фундаментальных і прыкладных даследаванняў у розных галінах навукі, адукацыі і прамысловасці Расіі, краін СНД і ЕС, ЗША, Кітая, Індыі і іншых краін свету. Інфармацыйнае паведамленне аб канферэнцыі размешчана тут.


19.02.2010

Адбылося сумеснае пасяджэнне Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і рэктарата Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Сёння адбылося сумеснае пасяджэнне Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і рэктарата Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у ходзе якога Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі М.У. Мясніковіч і рэктар Белдзяржуніверсітэта С.У. Абламейка падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Пагадненнем вызначаны такія напрамкі і формы стратэгічнага супрацоўніцтва, як выкананне сумесных навуковых даследаванняў і распрацовак, выкарыстанне матэрыяльна-тэхнічнай базы і навуковага абсталявання Акадэміі навук і універсітэта дзеля навучальных і даследчых мэтаў, удзел супрацоўнікаў Акадэміі навук у навучальным працэсе і падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі ва універсітэце, арганізацыя сумесных кафедраў і лабараторый, удасканаленне работы ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, абмен навуковай інфармацыяй і інш. Пагадненне ўступае ў сілу з дня падпісання і будзе дзейнічаць на працягу трох каляндарных гадоў з наступнай пралангацыяй пры адсутнасці паведамлення аднаго з бакоў аб спыненні дзеяння Пагаднення. На сумесным пасяджэнні былі таксама ўручаны дыпломы лаўрэатам прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2009 года за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў па працы "Тэорыя, метады і практычнае выкарыстанне паралельных вылічэнняў на суперкамп'ютэрных архітэктурах сямейства СКІФ". У ліку ўзнагароджаных з беларускага боку рэктар БДУ, акадэмік С.У. Абламейка, намеснікі генеральнага дырэктара па навуковай рабоце ДНУ "Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі" У.В. Анішчанка і С.В. Мядзведзеў.


19.02.2010

Прыняты меры па ўдасканаленні работы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са сродкамі масавай інфармацыі

З мэтай удасканалення работы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са сродкамі масавай інфармацыі, папулярызацыі дасягненняў беларускай навукі і аператыўнага інфармавання грамадскасці аб выніках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці вучоных прынята пастанова Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 15 лютага 2010 г. №64 "Аб прызначэнні адказных за супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі і зацвярджэнні плана работ арганізацый НАН Беларусі са СМІ ў 2010 годзе". Дадзеным рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі назначаны адказныя за супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі па 12 напрамках навукі і тэхналогій, зацверджаны План мерапрыемстваў па рабоце арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са сродкамі масавай інфармацыі на 2010 год, які прадугледжвае больш за 320 тэматычных выступленняў акадэмічных вучоных і спецыялістаў у айчынных друкаваных і электронных СМІ.


18.02.2010

Унесены змяненні і дапаўненні ў палажэнні аб парадку распрацоўкі і выканання праграм навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічных праграм

Дом УрадаСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 17 лютага 2010 г. №219 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". У адпаведнасці з дадзенай пастановай Палажэнне аб парадку распрацоўкі, фінансавання і выканання дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і Палажэнне аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм дапоўнены нормай аб тым, што дзяржаўныя праграмы фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы могуць выконвацца ў рамках дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм. Адначасова Палажэнне аб парадку фарміравання, фінансавання і выканання дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2006 г. №1117, выкладзена ў новай рэдакцыі.


17.02.2010

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка Ф.П. Вінакурава (1900-1990)

17 лютага 2010 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне гідратэхнікі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, у 1948-1961 гг. загадчыка кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1954-1956 гг. міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, з 1956 г. галоўнага вучонага сакратара Прэзідыума АН БССР, у 1969-1970 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, прафесара Фёдара Пятровіча Вінакурава.


17.02.2010

Пачым памідоры ад Hi-tech?

Газета РэспублікаПад такім загалоўкам ва ўчорашнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны артыкул аглядальніка аддзела навукі, адукацыі і экалогіі Дзмітрыя Патыкі аб распрацоўцы айчыннай сістэмы святлодыёднага асвятлення для выкарыстання ў тэхналогіі вырошчвання гародніны ў цяпліцах. Стварэнне біятэхналагічнага комплексу, абсталяванага святлодыёднымі выпрамяняльнікамі, для адпрацоўкі тэхналагічных рэгламентаў вырошчвання цяплічных культур вядзецца сумеснымі намаганнямі спецыялістаў трох акадэмічных арганізацый - рэспубліканскага навукова-вытворчага унітарнага прадпрыемства "Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій", канструктарска-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "ЦКБ" і Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча.

Больш падрабязна аб доследах, што вядуцца навукоўцамі, і перспектывах прымянення біятэхналагічнага комплексу, абсталяванага святлодыёднымі выпрамяняльнікамі, чытайце тут.


16.02.2010

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня заснавання Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа

Сайт ЦНБ16 лютага 1925 г. была заснавана бібліятэка Інстытута беларускай культуры (з мая 1981 г. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа). Пашыранае пасяджэнне вучонага савета Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прысвечанае гэтай юбілейнай даце, адбудзецца 17 лютага 2010 г. у 15.00 у вялікай канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус НАН Беларусі, 2-гі паверх).


16.02.2010

Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.Я. Навуменкі (1925-2006)

16 лютага 2010 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння знакамітага пісьменніка і літаратуразнаўца, вучонага, арганізатара беларускай навукі, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі БССР, Народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1973-1982 гг. дырэктара Інстытута літаратуры АН БССР, у 1982-1992 гг. віцэ-прэзідэнта АН Беларусі, у 1992-2002 гг. саветніка Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Якаўлевіча Навуменкі.


15.02.2010

Пайшоў з жыцця вядомы беларускі радыебіёлаг акадэмік Я.Ф. Канапля

14 лютага 2010 г. на 71-м годзе жыцця пайшоў з жыцця загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Канапля Яўгеній Фёдаравіч. Развітанне з акадэмікам Канаплёй Я.Ф. пачнецца ў 11.00 16 лютага 2010 г. у вялікай канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў 11.30


15.02.2010

Заўтра пройдзе рэспубліканская навуковая канферэнцыя "Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст"

І.Я.Навуменка16 лютага 2010 г. у Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе Рэспубліканская навуковая канферэнцыя "Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст", прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я.Навуменкі. Праграма канферэнцыі прадугледжвае працу пяці секцый, сустрэчу ўдзельнікаў канферэнцыі з супрацоўнікамі літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Запланавана абмеркаванне наступных праблем: жанрава-стылёвы дыяпазон сучаснай літаратуры; праблема характару ў творах сучаснага пісьменніка; класічная беларуская літаратура ў новым прачытанні; Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў; творчасць Навуменкі і беларуская проза другой паловы ХХ стагоддзя; навуковая і грамадская дзейнасць акадэміка І.Я. Навуменкі і яго акружэнне; творчасць І. Навуменкі ў сярэдняй і вышэйшай школе. Пленарнае пасяджэнне адбудзецца ў вялікай канферэнц-зале Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў (вул. Сурганава, 1, к. 2, 2-гі паверх), пачатак у 10.00.


13.02.2010

32 гады таму Інстытутам фізікі ўпершыню ў СССР была арганізавана выстава мастацкай галаграфіі

80-годдзе НАНБЗ 13 лютага па 17 сакавіка 1978 г. на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі БССР Інстытутам фізікі Акадэміі навук БССР упершыню ў СССР была арганізавана выстава мастацкай галаграфіі. На выставе дэманстравалася каля 50 галаграм, створаных у Інстытуце фізікі АН БССР, Дзяржаўным аптычным інстытуце імя С.І. Вавілава, Усесаюзным навукова-даследчым кінафотаінстытуце, Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А.Ф.Іофэ АН СССР.


12.02.2010

15 лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыецца выстава мастацкага шкла

15 лютага 2010 г. у 12.00 у Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп.2) адкрыецца выстава "Мастацкае шкло Савецкай Беларусі". На ёй будуць экспанавацца творы мастакоў двух вядомых беларускіх прадпрыемстваў - шклозавода "Нёман" і Барысаўскага крышталёвага завода. У прыватнасці, будуць прадстаўлены вырабы са шкла пачатку ХХ стагоддзя ў стылю Арт Нуво, творы са шкла 1940-1950 гг. - рознакаляровае і агатападобнае шкло, крышталь, творы 1960-х гадоў, для вырабу якіх выкарыстоўваліся тэхнікі гранення, гравіроўкі і траўлення, а таксама аўтарскія мастацкія вырабы 1970-1980-х гг. Экспазіцыя працуе з 10.00 да 16.00, выставу можна наведаць да 15 красавіка 2010 г. (выхадныя - субота і нядзеля, тэл.: 284-18-82, 284-27-32).


11.02.2010

Сёння ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі прыбывае дэлегацыя Нямецкага навукова-даследчага таварыства

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, сёння ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі для абмеркавання перспектыўных напрамкаў беларуска-германскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва прыбудзе дэлегацыя Нямецкага навукова-даследчага таварыства (DFG). У складзе дэлегацыі кіраўнік прадстаўніцтва DFG у Расійскай Федэрацыі Йорн Ахтерберг і кіраўнік праграмы супрацоўніцтва DFG з краінамі СНД Крысціян Шайх. 11 лютага ў 14.00 у зале пасяджэнняў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, п. 216) пачнецца прэзентацыя дзейнасці Нямецкага навукова-даследчага таварыства. У рамках візіту адбудзецца таксама сустрэча нямецкай дэлегацыі са Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.У. Мясніковічам і перамовы аб супрацоўніцтве з Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў.


11.02.2010

5 гадоў таму ў Акадэміі навук створаны Выдавецкі дом "Беларуская навука"

Сайт Издательского дома Белорусская наука10 лютага 2005 г. пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі №52 з мэтай удасканалення выдавецкай дзейнасці ў Акадэміі навук створана рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Выдавецкі дом "Беларуская навука". Асноўная сфера дзейнасці прадпрыемства - выданне навуковай, навукова-метадычнай, навукова-папулярнай, даведачнай і іншай літаратуры, выпуск навуковых часопісаў і газеты, заснавальнікам якіх з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, а таксама паліграфічныя паслугі.


10.02.2010

Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта П.А. Вадап'янава

10 лютага 2010 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння філосафа, з 1982 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі палітычных навук Украіны, акадэміка Міжнароднай акадэміі экалогіі, доктара філасофскіх навук, прафесара Паўла Аляксандравіча Вадап'янава.


10.02.2010

Урадам зацверджаны план нацыянальных выставак і экспазіцый Рэспублікі Беларусь за мяжой на бягучы год

Дом УрадаЗ мэтай прасоўвання айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешні рынак Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 4 лютага 2010 г. №151 "Аб зацвярджэнні плана нацыянальных выставак (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2010 год". Планам прадугледжана 4 нацыянальных выстаўкі і 8 нацыянальных экспазіцый, якія будуць праведзены ў бягучым годзе ў Азербайджане, Германіі, Егіпце, Іране, Кітаі, Латвіі, Расіі, Сербіі і Украіне.


09.02.2010

20 гадоў таму быў створаны Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Сайт Інстытут сацыялогіі НАНБ9 лютага 1990 г. у выкананне пастановы Савета Міністраў БССР ад 16 студзеня 1990 г. Прэзідыум Акадэміі навук БССР прыняў рашэнне стварыць Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук БССР на базе сацыялагічных аддзелаў Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР, аддзела навуказнаўства і часткі аддзела дэмаграфіі і праблем народанасельніцтва Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР Я.М.Бабосаў быў прызначаны дырэктарам-арганізатарам інстытута.


08.02.2010

Выйшаў з друку новы беларускі арфаграфічны слоўнік

Беларускі арфаграфічны слоўнікУ Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшаў з друку "Беларускі арфаграфічны слоўнік", падрыхтаваны Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Новы беларускі арфаграфічны слоўнік грунтуецца на правілах, якія ўводзяцца ў дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", прынятым у 2008 г. Аснову амаль 700-старонкавага слоўніка складаюць найбольш пашыраная агульнаўжывальная лексіка, а таксама словы, якія могуць выклікаць цяжкасці пры напісанні. Слоўнік мае нарматыўны характар і разлічаны на вучняў сярэдніх школ, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў, абітурыентаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто карыстаецца пісьмовай беларускай мовай. Набыць слоўнік можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


06.02.2010

Урадам зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2010 годзе Года якасці

Дом УрадаУ адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2009 г. №671 "Аб аб'яўленні 2010 года Годам якасці" Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 29 студзеня 2010 г. №124 "Аб зацвярджэнні рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенню ў 2010 Года якасці". Рэспубліканскім планам прадугледжана больш за 60 грамадскіх акцый і мерапрыемстваў па прапагандзе ў галіне якасці, мерапрыемстваў па кіраванню якасцю і павышэнню экспартных магчымасцей арганізацый, павышэнню ўзроўню і якасці выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслуг, павышэнню сацыяльных стандартаў жыцця насельніцтва, удасканаленню культуры міжасобасных адносін. Выканаўцам шэрагу з іх вызначана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана штоквартальна да 1-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, прадстаўляць у Міністэрства эканомікі інфармацыю аб ходзе выканання рэспубліканскага плана.


05.02.2010

Сёння адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

НАНБ5 лютага 2010 г. у Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У парадку дня сесіі два пытанні. З дакладам "Аб выніках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2009 годзе і задачах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на 2010 год" выступіць Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі член-карэспандэнт М.У. Мясніковіч. Даклад галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі члена-карэспандэнта С.А. Чыжыка будзе прысвечаны пытанню аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб аддзяленні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Запланаваны таксама выступленні членаў Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па гэтых пытаннях. Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 8.30 да 9.40. Сесія пачне сваю работу ў 10.00.


04.02.2010

Аб'яўлены юбілейны конкурс на суісканне прэмій імя акадэміка А.В. Лыкава

Лыкаў А.В.Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс 2010 года на суісканне прэмій імя акадэміка А.В. Лыкава. Прэміі імя выдатнага вучонага, заснавальніка сусветна вядомай беларускай навуковай школы па цепла- і масаабмене акадэміка Аляксея Васільевіча Лыкава прысуджаюцца за навуковыя працы, якія ўносяць буйны ўклад у развіццё тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў па праблемах пераносу энергіі і рэчыва, адкрыццё і апісанне заканамернасцей з'яў і працэсаў цепла- і масапераносу ў прыродных і тэхнічных аб'ектах, асяроддзях рознага агрэгатнага стану пры наяўнасці фазавых і хімічных ператварэнняў, разнастайных знешніх уздзеянняў, што складаюць аснову новых высокаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для народнай гаспадаркі. Конкурс 2010 года прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вучонага. Напярэдадні дня нараджэння А.В. Лыкава - 20 верасня 2010 г. - Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі будуць прысуджаны тры прэміі: адна айчынным навукоўцам і дзве міжнародным калектывам. Аб'ява аб конкурсе размешчана тут, тэрмін предстаўлення матэрыялаў - да 20 мая 2010 г.


03.02.2010

Працягваецца работа над праектам Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці"

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьЯк паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1 лютага 2010 г. у Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці". У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні камісіі акадэмік Казак М.С., прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, спецыялісты Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і аддзела па забеспячэнні дзейнасці камісіі. Былі абмеркаваны заўвагі і прапановы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, якія тычацца ўзгаднення нормаў законапраекта з Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


03.02.2010

Прынятыя меры па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУ мэтах забеспячэння абароны інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, стварэння ўмоў для далейшага развіцця нацыянальнага сегмента глабальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнэт, павышэння якасці і даступнасці прадастаўляемай грамадзянам і юрыдычным асобам інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і інтэрнэт-паслуг Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ ад 1 лютага 2010 г. №60 "Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт". Дакумент накіраваны на абарону інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, павышэнне якасці і патанненне інтэрнэт-паслуг, забеспячэнне далейшага развіцця нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт. З яго поўным тэкстам можна азнаёміцца тут.


02.02.2010

Зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў

Дом УрадаЗ мэтай актывізацыі інавацыйнай дзейнасці, стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 26 студзеня 2010 г. №98, якой зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Палажэннем устаноўлена, што конкурс праводзіцца штогод Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых зацікаўленых арганізацый. Конкурс з'яўляецца адкрытым і праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў; садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў; камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. Ён будзе праводзіцца па намінацыях "Лепшы інавацыйны праект" і "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект". Юрыдычныя і фізічныя асобы, зацікаўленыя ў правядзенні конкурсу, па рашэнні савета конкурсу змогуць засноўваць за кошт уласных сродкаў дадатковыя намінацыі ў рамках конкурсу і адпаведныя ім прызы і прэміі.


01.02.2010

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка Ф.С. Марцінкевіча (1920-1992)

1 лютага 2010 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння эканаміста, у 1964-1980 гг. дырэктара Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1966-1970 гг. прафесара Беларускага інстытута народнай гаспадаркі, у 1980-1987 гг. загадчыка сектара, з 1987 дарадцы пры дырэкцыі Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Фелікса Станіслававіча Марцінкевіча.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Люты 2010 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай