Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2010 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Лістапад 2010 года

30.11.2010

Пры Урадзе Рэспублiкi Беларусь створаны Рэспублiканскi грамадскі савет па справах культуры і мастацтва

Дом Урада У мэтах далейшага развіцця і папулярызацыі нацыянальнай культуры і мастацтва, забеспячэння больш шырокага ўдзелу творчай iнтэлiгенцыi ў ажыццяўленні дзяржаўнай культурнай палітыкі, аб'ектыўнай ацэнкі праблемных пытанняў і распрацоўкі канкрэтных мер па іх вырашэнню ў дзейнасці тэатральных, музычных і іншых калектываў мастацкай творчасці і арганізацый культуры пастановай Урада Рэспублiкi Беларусь ад 24 лістапада 2010 г. №1719 створаны пастаянна дзеючы Рэспублiканскi грамадскі савет па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублiкi Беларусь, зацверджана палажэнне аб гэтым савеце і яго склад. У склад Рэспублiканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва ўключаны член-карэспандэнт Лакотка А.І., дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".


30.11.2010

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Р.Р. Ганчарэнкі

30 лістапада 2010 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыкі, генетыкі лясных культур, лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1986-2000 гг. старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектарам, лабараторыяй Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 г. загадчыка кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Фр. Скарыны, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Рыгора Рыгоравіча Ганчарэнкі.


29.11.2010

Нацыянальная акадэмія навук прыме актыўны ўдзел у рэалізацыі стратэгіі па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2011-2020 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 2010 г. №1707 зацверджана стратэгія па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2011-2020 гады. Мэтамі стратэгіі з'яўляюцца: прадухіленне скарачэння колькасці і разнастайнасці відаў дзікіх жывёл, дзікарослых раслін, экалагічных сістэм, аднаўленне колькасці рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, іх папуляцый і генетычнай разнастайнасці і падтрыманне іх у аб'ёмах, што забяспечваюць іх устойлівае існаванне; карыстанне біялагічнай разнастайнасцю такім чынам і такімі тэмпамі, якія не прывядуць у доўгатэрміновай перспектыве да яго знясілення і дазволяць захаваць здольнасць задавальняць эканамічныя, эстэтычныя і іншыя патрэбы цяперашняга і будучых пакаленняў. У мэтах выканання стратэгіі плануецца рэалізаваць дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі план дзеянняў па яе выкананню, у лік адказных выканаўцаў 42 з 89 мерапрыемстваў якога ўключана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.


29.11.2010

Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі вызначаны галаўным па падрыхтоўцы дзяржаўных прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь З мэтай павышэння выніковасці эканамічных даследаванняў і росту якаснага патэнцыялу эканамічнай навукі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2010 г. №605 Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь вызначаны галаўной навукова-даследчай установай па падрыхтоўцы дзяржаўных прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. "Аб дзяржаўным прагназаванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь". Да асноўных задач інстытута аднесены маніторынг, абагульненне і падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па выніках даследаванняў канкурэнтаздольнасці нацыянальнай, рэгіянальнай, галіновай і сусветнай эканомікі; аналіз, ацэнка і падрыхтоўка прапаноў па эфектыўнаму і збалансаванаму развіццю нацыянальнай эканомікі ў разрэзе відаў дзейнасці, у тым ліку для стварэння вытворчасцей, звязаных з выкарыстаннем мясцовых рэсурсаў.


28.11.2010

Выдадзены "Кароткі даклад пра стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2009 года"

Кароткі даклад пра стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2009 года Дзяржаўнай установай "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы" выдадзены "Кароткі даклад пра стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2009 года". Даклад уяўляе сабой кароткі варыянт штогадовай справаздачы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абагульняе звесткі пра развіццё навукова-тэхнічнай сферы за 2009 г., акцэнтуе ўвагу на прыярытэтах інавацыйнай палітыкі, адлюстроўвае вынікі выканання дзяржаўных, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, асваення ў вытворчасці навукова-тэхнічных дасягненняў. У дакладзе сфармуляваны высновы і прапановы па далейшым удасканаленні навукова-тэхнiчнай палітыкі, развіцці навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці з улікам найбольш прагрэсіўных тэндэнцый айчыннай і замежнай навукі. Выданне прызначана для спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання, айчынных і замежных навукоўцаў і распрацоўшчыкаў навукова-тэхнiчнай прадукцыі, прадпрымальнікаў, у тым ліку патэнцыяльных інвестараў, знешнеэканамічных партнёраў, палітычных дзеячоў іншых краін, якія вырашаюць задачы пашырэння палітычных і эканамічных адносін з Рэспублікай Беларусь. Тэкст даклада на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і іспанскай мовах размешчаны тут.


27.11.2010

У Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы адкрыты анлайн-доступ да баз дысертацый

У Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыты анлайн-доступ да Электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, што змяшчае больш за 580 тыс. поўных тэкстаў дысертацый і аўтарэфератаў, і да базы даных ProQuest Dissertation & Theses (PQDT), што змяшчае больш 2,7 млн бібліяграфічных апісанняў магістарскіх і доктарскіх дысертацый з усяго свету з 1861 года і 1,2 млн поўных іх тэкстаў, даступных для запампоўкі ў фармаце PDF. Доступ да тэкстаў дысертацый, прадстаўленых у гэтых базах даных, прадастаўляецца ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы па адрасе: г. Мінск, вул. Казінца, 86, корп. 2.


26.11.2010

На Маладзёжным інавацыйным форуме будзе прадстаўлена больш за 20 інавацыйных праектаў маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук

29-30 лістапада 2010 г. у Мінску будзе праходзіць Маладзёжны інавацыйны форум з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у рамках якога адбудзецца выстава інавацыйных распрацовак моладзі. Маладыя вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымуць актыўны ўдзел у секцыйных пасяджэннях форуму, працы школы-семінара "Менеджмент інавацый", а таксама ў выставе навуковых дасягненняў, дзе прадставяць больш за 20 інавацыйных праектаў. Праекты акадэмічнай навуковай моладзі адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, маюць высокі навукова-тэхнічны ўзровень і актуальныя для рэальнага сектара эканомікі. Яны накіраваны на рашэнне праблем у такіх галінах, як ахова здароўя, машынабудаванне, прадукты харчавання, стварэнне новых матэрыялаў і абсталявання і інш. На выставе будуць прадстаўлены як новыя для Беларусі распрацоўкі, так і тыя, што не маюць аналагаў у свеце. З кароткім іх апісаннем можна азнаёміцца ў прэс-рэлізе.


26.11.2010

Адбыліся парламенцкія слуханні на тэму "Стратэгія інавацыйнага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь і роля навукі і адукацыі ў гэтым працэсе"

25 лістапада 2010 г. у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбыліся парламенцкія слуханні на тэму "Стратэгія інавацыйнага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь і роля навукі і адукацыі ў гэтым працэсе". Адкрываючы слуханні, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. адзначыў, што, нягледзячы на сваю відавочную прагрэсіўнасць, інавацыйная дзейнасць патрабуе дзяржаўнай падтрымкі і стымулявання, асабліва на этапах яе станаўлення. З падрабязным аналізам стану спраў у інавацыйнай сферы выступіў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. Прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і малога інавацыйнага бізнесу расказалі аб працы па падтрымцы інавацыйнай дзейнасці ў нашай краіне, адзначылі найбольш вострыя праблемы, што існуюць у гэтай сферы. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Войтаў І.В. і Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мясніковіч М.У. адказалі на пытанні парламентарыяў. У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава айчынных інавацыйных распрацовак.


25.11.2010

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адкрыты тэставы доступ да часопісаў Інстытута фізікі Вялікабрытаніі

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыты тэставы доступ у рэжыме on-line да ўсіх часопісаў, публікуемых Інстытутам фізікі Вялікабрытаніі (IOP). Тэматыка часопісаў ахоплівае наступныя навуковыя дысцыпліны: фізіка, механіка, біяфізіка, астраномія, касмалогія, геафізіка, біяінжынерыя, метралогія, матэматыка, хімія, вылічальная тэхніка. Для некаторых часопісаў даступны архіў поўных тэкстаў з першага года выдання. Доступ да часопісаў прадастаўляецца ў Цэнтры Інтэрнэт-доступу да навуковых электронных рэсурсаў бібліятэкі (4-ты паверх, пакой 412).


25.11.2010

Працягваецца падпіска на перыядычныя выданні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на І паўгоддзе 2011 года

Працягваецца падпіска на перыядычныя выданні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія выдаюцца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Выдавецкі дом "Беларуская навука", на І паўгоддзе 2011 года: газету "Веды", часопісы Наука и инновации, Аграрная экономика, Вестник Фонда фундаментальных исследований, Весцi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi (серыі аграрных навук, бiялагiчных навук, гуманiтарных навук, медыцынскiх навук, фiзiка-матэматычных навук, фiзiка-тэхнiчных навук, хiмiчных навук) і Доклады Национальной академии наук Беларуси. Падпісныя індэксы і падпісныя кошты на гэтыя выданні прыведзены тут. Афармленне падпіскі можна ажыццявіць рознымі спосабамі - у аддзяленнях паштовай сувязі, праз сістэму "Інтэрнэт падпіска", пры дапамозе аплатна-даведачных тэрміналаў, а таксама зрабіўшы заяўку ў любым аддзяленні паштовай сувязі на афармленне падпіскі паштальёнам на даму на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. На афіцыйным інтэрнэт-сайце РУП "Белпошта" можна азнаёміцца з электроннай версіяй і правесці тэматычны пошук у каталогу падпісных выданняў Рэспублікі Беларусь.


24.11.2010

Аб'яўлены сумесны тэматычны конкурс фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў "БРФФД-Віцебск-2011"

З мэтай фінансавай падтрымкі творчых навуковых калектываў і асобных вучоных, што займаюцца рашэннем актуальных для Віцебскай вобласці праблем па прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў, а таксама з улікам Канцэпцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў і Віцебскі абласны выканаўчы камітэт аб'явілі сумесны тэматычны конкурс фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў "БРФФД-Віцебск-2011". Конкурс праводзіцца па наступнай тэматыцы: распрацоўка інтэнсіўных і рэсурсазберагальных тэхналогій для павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі рэгіёну, эфектыўнае выкарыстанне і аднаўленне прыродных рэсурсаў рэгіёну. Тэрмін падачы заявак - па 30 снежня 2010 г. Умовы конкурсу і формы заявачных матэрыялаў размешчаны тут.


24.11.2010

Праводзіцца конкурс заданняў для ўключэння ў Дзяржаўную праграму асваення ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій на 2011-2015 гады

ДНВА Цэнтр Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне "Цэнтр" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць конкурс заданняў для ўключэння ў Дзяржаўную праграму асваення ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій на 2011-2015 гады, зацверджаную пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2010 г. №1618. Да разгляду прымаюцца заданні, арыентаваныя на распрацоўку і асваенне ў вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі для розных галін эканомікі. Праекты заданняў афармляюцца ў адпаведнасці з формамі, зацверджанымі загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2005 г. №184, і павінны быць прадстаўлены ў ДНВА "Цэнтр" да 19 лютага 2011 г. Названыя формы і неабходная кантактная інфармацыя размешчаны тут.


23.11.2010

Заўтра адбудзецца брыфінг, прысвечаны вынікам удзелу Нацыянальнай акадэміі навук у Беларускім інвестыцыйным форуме

Беларускі інвестыцыйны форум Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 24 лістапада 2010 г. у 15.00 у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе брыфінг на тэму: "Вынікі ўдзелу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў III Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне". Удзельнікі брыфінгу - члены акадэмічнай дэлегацыі ў Германіі: намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Рахманаў С.К., навуковы супрацоўнік ДНУ "Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі" Ях К.-Х. Удзельнікі мерапрыемства прадставяць вынікі праведзеных у ходзе візіту ў г.Франкфурт-на-Майне перамоў аб супрацоўніцтве і дасягнутых дамоўленасцях з прадстаўнікамі замежных кампаній. Месца правядзення брыфінгу: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, п. 216.


23.11.2010

Генетычна абумоўленыя хваробы перасталі быць прысудам

Газета Рэспубліка Менавіта з такім падзагалоўкам выйшла ў сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" інтэрв'ю аглядальніка аддзела навукі, адукацыі і экалогіі Дз. Патыкі з загадчыцай лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам біялагічных навук, прафесарам І.Б. Масэ. Калі схільнасць да схаванай ў структуры ДНК хваробы выявіць у дзяцінстве ці хаця б у сярэднім узросце, то з'яўляецца шанец спраектаваць свой лад жыцця такім чынам, каб абыйсці патэнцыйную небяспеку. І гэта не малюнак са светлай будучыні прасунутых краін, а сённяшняя рэальнасць беларускай навукі - лабараторыі генетыкі чалавека Цэнтра ДНК-біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі. Яна адзіная ў краіне акрэдытаваная ў галіне даследавання індывідуальных генетычных асаблівасцяў чалавека. З поўным тэкстам матэрыялу, азагалоўленага "Лёс не падманеш, але дамовіцца з ім можна", можна азнаёміцца тут.


23.11.2010

Зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 год

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 2010 г. №596 зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 год. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, даручана прыняць меры па павышэнню эфектыўнасці работы галін і сектараў эканомікі, у тым ліку за кошт забеспячэння яе інавацыйнага развіцця, канкурэнтаздольнасці і зніжэння энергаёмістасці прадукцыі, работ, паслуг; вызначаць дзяржаўнымі заказчыкамі пры фінансаванні з рэспубліканскага бюджэту прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак, што забяспечваюць стварэнне інавацыйнай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг, тэхналогій), рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам; накіроўваць фінансаванне з інавацыйных фондаў у прыярытэтным парадку на распрацоўку, падрыхтоўку і асваенне вытворчасці новых відаў навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі.


23.11.2010

Пайшоў з жыцця член-карэспандэнт І.М. Нікітчанка

20 лістапада 2010 г. у выніку аўтамабільнай аварыі на 72-м годзе жыцця памёр вучоны ў галіне селекцыі жывёл, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Іван Мікалаевіч Нікітчанка.


22.11.2010

Семінар па перспектывах навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага Саюза ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій адбудзецца 2 снежня

European Commission 2 снежня 2010 г. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях сумесна з Дзяржаўнай установай "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы" і Нацыянальным інфармацыйным офісам 7-й Рамачнай праграмы навуковых даследаванняў і тэхналагічнага развіцця Еўрапейскага Саюза праводзіць у г. Мінску інфармацыйна-метадычны семінар "Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій: магчымасці і перспектывы". Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца актыўныя і патэнцыйныя ўдзельнікі і арганізатары міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Папярэдняя рэгістрацыя ажыццяўляецца да 26 лістапада 2010 г. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


22.11.2010

Зацверджаны пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюцца да правядзення ў 2011 годзе

Канферэнцыі Пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 15 лістапада 2010 г. №526 зацверджаны Пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюцца да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2011 годзе. Пералік уключае 65 рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, форумаў, сімпозіумаў, семінараў, навуковых чытанняў, школ і нарад, якія будуць праведзены ў студзені-снежні наступнага года. У бліжэйшы час ён будзе апублікаваны ў раздзеле "Канферэнцыі" вэб-сайта.


21.11.2010

Выйшаў з друку аналітычны даклад "Аб стане і перспектывах развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2009 года"

Аб стане і перспектывах развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2009 года Пад грыфам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выйшаў з друку аналітычны даклад "Аб стане і перспектывах развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2009 года". Даклад падрыхтаваны на падставе матэрыялаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі і іншых навуковых арганізацый, вытворчых прадпрыемстваў, фінансавых устаноў і іншых крыніц. Ён абагульняе шырокую інфармацыю аб стане навукова-тэхнічнай сферы і інавацыйнай дзейнасці Беларусі ў 2009 г., адлюстроўвае выніковасць даследаванняў і распрацовак, праблемы і перспектывы развіцця беларускай навукі.


20.11.2010

Тэхналагічны запыт на інавацыйныя матэрыялы для распрацоўкі новых і ўдасканаленых кампанентаў салона аўтамабіля

Der Deutsche Technologiedienst - dtd - Strategic Knowledge Management For 5 years the Deutsche Technologiedienst acts exclusively in accordance with the technological and informational needs of its clients assisting them with international networks and unique information/innovation management systems in an all-embracing, target-oriented way. On behalf of a client, the Deutsche Technologiedienst is looking for R&D partners for new, innovative materials, material concepts, surfaces and/or surface treatments for the development of new and improved vehicle interior components. You may find more information on this Technology Inquiry here.


19.11.2010

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка Р.І. Салаухіна (1930-1988)

19 лістапада 2010 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне механікі і газадынамікі, лаўрэата Ленінскай прэміі, у 1971-1976 гг. дырэктара Інстытута тэарэтычнай і прыкладной механікі Сібірскага аддзялення АН СССР, у 1976-1987 гг. дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава АН БССР, адначасова з 1977 г. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта АН СССР, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Рэма Іванавіча Салаухіна.


18.11.2010

Аб'яўлены конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2010 года ў сродках масавай інфармацыі

У мэтах фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, прадстаўлення актуальнай інфармацыі аб распрацоўках, што праводзяцца ў мэтах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2010 года ў сродках масавай інфармацыі з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам па наступных намінацыях: лепшая публікацыя; лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні. Па кожнай з намінацый прысуджаецца тры прэміі. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2010 года ў сродках масавай інфармацыі, зацверджаным загадам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 17 лістапада 2010 г. №132. Матэрыялы вылучэння ў тэрмін да 25 снежня 2010 г. прадстаўляюцца ў аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317 і 434. Тэлефоны для даведак: 284-24-56, 284-18-46.


18.11.2010

Інвестыцыйныя праекты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадстаўлены на віртуальнай выставе Беларускага венчурнага кірмашу

Беларускі венчурны кірмаш У каталогу "Інвестыцыйныя праекты арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", размешчаным на віртуальнай выставе 1-га Беларускага венчурнага кірмашу, які будзе праходзіць у Мінску 18-19 лістапада 2010 г., прадстаўлены 17 акадэмічных інвестыцыйных праектаў, якія накіраваны на стварэнне завода па ахове ад карозіі металаканструкцый метадам гарачага ацынкавання, арганізацыю вытворчасці святлодыёднай тэхнікі, стварэнне Рэспубліканскага цэнтра па генэтычным маркіраванні і пашпартызацыі раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека, арганізацыю прамысловай вытворчасці капілярных мембран і мембранных модуляў і інш. З усімі інвестыцыйнымі праектамі, прадстаўленымі на выставе, можна азнаёміцца тут.


18.11.2010

Этнагеноміка выкладвае козыры

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Эксклюзіў" сённяшняга нумара газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікавана інтэрв'ю з загадчыкам лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, членам-карэспандэнтам, доктарам біялагічных навук А.Г. Давыдзенкам аб выніках, атрыманых айчыннымі генетыкамі падчас маштабнага даследавання геному беларусаў, што вядзецца з 2005 года. Пра што распавёў генетычны банк сучасных беларусаў? Калі і адкуль прыйшлі славянскія плямёны на нашы землі? Што можна сказаць адносна балцкай тэорыі паходжання беларусаў? Якую каштоўнасць мае праведзеная навукоўцамі праца? З падрабязнымі адказамі члена-карэспандэнта А.Г. Давыдзенкі на гэтыя і іншыя пытанні можна азнаёміцца тут.


17.11.2010

Выйшаў з друку настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2011"

Перакідны каляндар Выдавецкі дом "Беларуская навука" выпусціў у свет настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2011". Каляндар змяшчае звесткі аб важнейшых датах у гісторыі Акадэміі навук: заснаванне аддзяленняў, стварэнне і пераўтварэнне інстытутаў, абранне акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, ўзнагароджанне Акадэміі навук і яе арганізацый дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысуджэнне дзяржаўных прэмій супрацоўнікам НАН Беларусі, рэгістрацыя навуковых адкрыццяў, праца сесій Агульнага сходу НАН Беларусі, устанаўленне міжнародных кантактаў, юбілейныя даты акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, членаў Прэзідыума НАН Беларусі і інш. Кошт аднаго асобніка календара - 3980 рублёў з ПДВ. Па пытаннях яго набыцця можна звяртацца ў аддзел рэалізацыі і маркетынгу РУП "Выдавецкі дом "Беларуская навука" (тэл.: 8 (017) 263-23-27, 263-50-98).


16.11.2010

Заўтра адбудзецца "круглы стол" на тэму: "Рэспубліка Беларусь - Еўрапейскі Саюз: стратэгія ўзаемадзеяння ў гістарычнай перспектыве"

17 лістапада 2010 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў партнёрстве з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь арганізуе "круглы стол" на тэму: "Рэспубліка Беларусь - Еўрапейскі Саюз: стратэгія ўзаемадзеяння ў гістарычнай перспектыве". Згодна праграме мерапрыемства, дыскусія пройдзе па трох тэматычных блоках: гісторыя і перспектыўныя напрамкі развіцця ўзаемаадносін Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага Саюза; гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і сумесныя ініцыятывы ў сферы энергетыкі; сацыякультурныя падставы супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы і мерапрыемствы па больш цеснай інтэграцыі Беларусі ў агульнаеўрапейскую інфармацыйна-культурную прастору.

Рэспубліка Беларусь - Еўрапейскі Саюз: стратэгія ўзаемадзеяння ў гістарычнай перспектыве

Удзел у "круглым стале" возьмуць Часовы павераны ў справах Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель, Надзвычайны і Паўнамоцны пасланнік Галоўнага ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь А.М. Байчораў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А.А. Каваленя, прадстаўнікі акадэмічных інстытутаў, выкладчыкі мінскіх ВНУ, спецыялісты Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, члены недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў. Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 59, 2-гі паверх (канферэнц-зала гасцініцы "Вікторыя"). Час правядзення: 14.00-18.00. Інфармацыйнае паведамленне для прэсы размешчана тут.


16.11.2010

Зацверджана новая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах кансалідацыі намаганняў і павышэння эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, грамадзян Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, абароне яе нацыянальных інтарэсаў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2010 г. №575 зацверджана Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У новай Канцэпцыі знайшлі адлюстраванне вынікі айчынных даследаванняў у сферы нацыянальнай бяспекі, якія праводзіліся з 2006 па 2010 гады, выкарыстаны перадавы вопыт замежных дзяржаў, захавана пераемнасць з ранейшымі канцэпцыямі 1995 і 2001 гадоў. Адначасова ў дакуменце развіты шэраг важнейшых напрамкаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі, выкарыстаны прынцыпова новыя падыходы, удакладнены і пашыраны ключавыя паняцці. Асноўныя сферы нацыянальнай бяспекі дапоўнены навукова-тэхналагічнай і дэмаграфічнай сферамі. У прыватнасці, асноўнымі нацыянальнымі інтарэсамі ў навукова-тэхналагічнай сферы вызначаны: фарміраванне эканомікі, заснаванай на ведах, забеспячэнне развіцця навукі і тэхналогій як базы ўстойлівага інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь; стварэнне новых вытворчасцей, сектараў эканомікі перадавых тэхналагічных укладаў, інтэнсіўнае тэхналагічнае абнаўленне базавых сектараў эканомікі і ўкараненне перадавых тэхналогій ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства; пашырэнне прысутнасці Беларусі на сусветным рынку інтэлектуальных прадуктаў, навукаёмістых тавараў і паслуг, узаемавыгаднае міжнароднае навукова-тэхналагічнае супрацоўніцтва і прыцягненне ў эканоміку краіны тэхналогій сусветнага ўзроўню. Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана ў практычнай дзейнасці кіравацца палажэннямі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.


14.11.2010

Першае пленарнае пасяджэнне Беларускага інвестыцыйнага форуму будзе трансліравацца ў глабальнай сетцы Інтэрнэт

У сераду, 17 лістапада 2010 г., у Кангрэс-цэнтры горада Франкфурт-на-Майне (Германія) у рамках Еўрапейскага фінансавага тыдня пачне сваю работу Беларускі інвестыцыйны форум. На форуме ўсяму свеце будзе прадстаўлена інвестыцыйная прывабнасць Беларусі, інвестарам будуць прапанаваныя найбольш значныя і цікавыя інвестпраекты. Згодна з праграмай, гэтае знакавае мерапрыемства адкрыецца пленарным пасяджэннем на тэму: "Чаму выгадна інвеставаць у эканоміку Рэспублікі Беларусь?", на якім ад беларускага боку з асноўным дакладам выступіць Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.С. Сідорскі.

Прамая інтэрнэт-трансляцыя Беларускага інвестыцыйнага форуму

Першае пленарнае пасяджэнне Беларускага інвестыцыйнага форуму будзе транслявацца ў глабальнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: http://invest2010.datacenter.by.


12.11.2010

Апублікаваны праект Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

Мінск, Беларусь На афіцыйным сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь апублікаваны для абмеркавання праект Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. З мэтай уліку меркаванняў грамадзян у Міністэрстве эканомікі арганізаваны збор і апрацоўка паступаючых у выніку ўсеагульнага абмеркавання прапаноў. Сваё меркаванне можна дасылаць у міністэрства па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. Берсана, 14, або адправіць на электронны адрас programme2015@economy.gov.by. Акрамя таго, у Міністэрстве эканомікі ўстаноўлена спецыяльная скрыня для збору прапаноў грамадзян. Паступіўшыя заўвагі і прапановы грамадзян будуць разгледжаны Міністэрствам эканомікі, Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Міністэрства эканомікі сумесна з зацікаўленымі і ўлічаны пры распрацоўцы Праграмы.


12.11.2010

Зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2010 г. №1626 зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, асноўнай мэтай якой з'яўляецца дасягненне ўстойлівага, эканамічна эфектыўнага, экалагічна адказнага і сацыяльна арыентаванага кіравання лясамі і лесакарыстання. Заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы вызначаны Міністэрства лясной гаспадаркі, Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, міністэрствы абароны, па надзвычайных сітуацыях, адукацыі і Мінскі гарвыканкам, на якіх ускладзены кантроль за выкананнем Дзяржаўнай праграмы, мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем сродкаў, што выдзяляюцца на яе рэалізацыю. У выкананні 9 з 15 мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы, а таксама ў навуковым забеспячэнні лясной гаспадаркі будзе задзейнічаны інтэлектуальны патэнцыял навуковых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


11.11.2010

Аб'яўлены конкурс сумесных беларуска-індыйскіх навукова-тэхнічных праектаў на перыяд 2011-2013 гадоў

ГКНТ У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхнікі ад 14 траўня 1993 г. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навукі і тэхналогій Рэспублікі Індыя абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-індыйскага супрацоўніцтва: біяінфарматыка і біятэхналогіі ў галінах, што ўяўляюць узаемную цікавасць; інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічнай тэхналогіі; акіянічныя даследаванні; астраномія, астрафізіка і касмічныя навукі; нанатэхналогіі і нананавука; энергетыка і аднаўляемыя крыніцы энергіі; новыя матэрыялы і новыя крыніцы энергіі; тэхналогія вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, перапрацоўка і захоўванне; медыцына і фармацыя; экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне рэсурсазберагаючыя і энергаэфектыўныя тэхналогіі для вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі. Дакументы на конкурс прымаюцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях у перыяд з 8 лістапада па 31 снежня 2010 г. З камплектам заяўных формаў, кантактнай і іншай неабходнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


10.11.2010

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння замежнага члена НАН Беларусі В.Я. Паніна

10 лістапада 2010 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне фізікі трываласці і матэрыялазнаўства, лаўрэата прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай АН імя акадэміка В.А. Капцюга, з 1979 г. кіраўніка Аддзела фізікі цвёрдага цела і матэрыялазнаўства Інстытута оптыкі атмасферы Сібірскага аддзялення АН СССР, у 1984-2002 гг. дырэктара Інстытута фізікі трываласці і матэрыялазнаўства Сібірскага аддзялення Расійскай АН, з 2002 г. навуковага кіраўніка гэтага інстытута, акадэміка Расійскай акадэміі навук, замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Віктара Яўгенавіча Паніна.


09.11.2010

Нацыянальная акадэмія навук прадставіць на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне праекты з агульным аб'ёмам інвестыцый, які перавышае 60 мільёнаў еўра

Беларускі інвестыцыйны форум Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіць на Беларускім інвестыцыйным форуме, які адбудзецца 17 лістапада 2010 г. у г. Франкфурт-на-Майне (Германія), чатыры праекта з агульным аб'ёмам інвестыцый, які перавышае 60 мільёнаў еўра. Гэтыя інвестыцыйныя праекты прадугледжваюць стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь інавацыйных вытворчасцей на аснове распрацовак акадэмічных вучоных і спецыялістаў. З апісаннем праектаў можна азнаёміцца тут.


09.11.2010

Памёр Герой Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.А. Савіцкі

8 лістапада 2010 г. на 89-м годзе жыцця памёр Герой Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, народны мастак СССР і БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР, БССР і Рэспублікі Беларусь Міхаіл Андрэевіч Савіцкі. Развітанне і грамадзянская паніхіда адбудуцца 10 лістапада 2010 г. з 10.00 да 12.30 па адрасу: Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 3, Цэнтральны Дом афіцэраў.


09.11.2010

Зацверджана Дзяржаўная праграма асваення ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій на 2011-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2010 г. №1618 зацверджана Дзяржаўная праграма асваення ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій на 2011-2015 гады. Заказчыкам і заказчыкам-каардынатарам Дзяржаўнай праграмы вызначана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якой даручана давесці Дзяржаўную праграму да зацікаўленых і забяспечыць кантроль за ходам яе рэалізацыі.


08.11.2010

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння акадэміка Дз.А. Супруненкі (1915-1990)

8 лістапада 2010 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння матэматыка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1945-1963 гг. дацэнта, загадчыка кафедры, прафесара, дэкана матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1963-1987 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, з 1987 г. галоўнага навуковага супрацоўніка гэтага інстытута, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Дзмітрыя Аляксеевіча Супруненкі.


08.11.2010

Пачаты прыём матэрыялаў па вылучэнні кандыдатур для ўдзелу ў конкурсе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2010 года

З мэтай развіцця пераважна навукаёмістых і інавацыйных распрацовак, падтрымкі міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне высокатэхналагічных вытворчасцей, заахвочвання навуковай актыўнасці індывідуальных навукоўцаў і актывізацыі сучасных сродкаў камунікацыйнай актыўнасці арганізацый Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс 2010 года з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам і арганізацыям па наступных намінацыях: лепшы інавацыйны праект, лепшы міжнародны праект, лепшы афіцыйны інтэрнэт-сайт арганізацыі, самы цытуемы аўтар. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на суісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2010 года, зацверджаным загадам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 1 лістапада 2010 г. №122. Матэрыялы вылучэння ў тэрмін да 15 лістапада 2010 г. прадстаўляюцца ў аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317 і 446. Тэлефоны для даведак: 284-24-56, 284-11-63.


08.11.2010

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта М.Р. Судніка (1910-1995)

8 лістапада 2010 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1952-1957 гг. загадчыка сектара Інстытута мовазнаўства АН БССР, у 1957-1983 гг. дырэктара, адначасова з 1975 г. загадчыка сектара лексікалогіі і лексікаграфіі, старэйшага навуковага супрацоўніка, з 1992 г. саветніка пры дырэкцыі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдата філалагічных навук Міхаіла Раманавіча Судніка.


07.11.2010

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння акадэміка С.Г. Скарапанава (1910-1999)

7 лістапада 2010 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне земляробства і меліярацыі, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1948-1950 і 1952-1959 гг. дырэктара БелНДІ меліярацыі, з 1959 г. акадэміка-сакратара Аддзялення меліярацыі і лясной гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, з 1961 г. міністра сельскай гаспадаркі БССР, з 1972 г. акадэміка-сакратара Заходняга аддзялення, з 1976 г. Аддзялення земляробства і хімізацыі УАСГНІЛ, у 1979-1988 гг. загадчыка лабараторыі БелНДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, у 1964-1977 гг. члена Прэзідыума АН БССР, з 1992 г. члена прэзідыума Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, УАСГНІЛ, Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Сцяпана Гардзеевіча Скарапанава.


06.11.2010

Зацверджана Канцэпцыя развіцця будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2011-2020 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2010 г. №1589 зацверджана Канцэпцыя развіцця будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2011-2020 гады, паводле якой асноўнай мэтай развіцця будаўнічага комплексу з'яўляецца стварэнне сучасных энергаэфектыўных і рэсурсаэканамічных, экалагічна бяспечных будынкаў і збудаванняў, новых канкурэнтаздольных на ўнутраным і знешніх рынках будаўнічых матэрыялаў, не якія саступаюць па сваёй якасці еўрапейскім. Для дасягнення пастаўленай мэты Канцэпцыяй прадугледжваецца рашэнне наступных задач: укараненне інавацыйных тэхналогій, што забяспечваюць вытворчасць будаўнічай прадукцыі рэсурсазберагаючага тыпу; дасягненне еўрапейскай якасці выпускаемай будаўнічай прадукцыі (работ, паслуг) за кошт абнаўлення асноўных вытворчых сродкаў і ўкаранення інавацыйных тэхналогій; развіццё будаўніцтва даступнага, камфортнага і энергаэфектыўнага жылля; падтрымка індывідуальнага будаўніцтва, развіццё будаўніцтва ў сельскай мясцовасці і малых гарадах, у тым ліку дэцэнтралізацыя забудовы г. Мінска і развіццё гарадоў-спадарожнікаў; прадастаўленне зямельных участкаў і інфраструктуры для масавай і індывідуальнай забудовы; стварэнне неабходных аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Акрамя галіновых арганізацый да навуковага забеспячэння рэалізацыі Канцэпцыі будуць прыцягнуты навукова-даследчыя інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства адукацыі.


05.11.2010

9 лістапада адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне Міжведамаснага назіральнага савета навукова-адукацыйных сетак Беларусі

European CommissionЯк паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, 9 лістапада 2010 г. для ўдзелу ва ўрачыстым пасяджэнні Міжведамаснага назіральнага савета навукова-адукацыйных сетак Беларусі Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведае дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў Еўрапейскай Камісіі, навуковых і адукацыйных камп'ютарных сетак краін Еўрасаюза і Расіі. Мерапрыемствы праводзяцца з нагоды ўводу ў эксплуатацыю пагранічнага аптычнага пераходу паміж беларускімі і польскімі навукова-адукацыйнымі камп'ютарнымі сеткамі. Мэтай сустрэчы ў Мінску з'яўляецца абмеркаванне стану і перспектыў развіцця камп'ютарных сетак навукі і адукацыі Беларусі, магчымасцяў падрыхтоўкі сумесных праектаў на конкурсы 7-й Рамачнай праграмы навуковых даследаванняў і тэхналагічнага развіцця Еўрапейскага Саюза на 2007-2013 гг., а таксама ў праграмы прыгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна і Літва-Латвія-Беларусь. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць, у тым ліку і з журналістамі, пытанні ўдзелу беларускіх аператараў перадачы даных у транснацыянальных праектах, развіццё нацыянальнай інавацыйнай электроннай інфраструктуры на базе камп'ютарных сетак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі BASNET, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта BSUnet і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь UNIBEL, як асновы для ўваходжання беларускай інавацыйнай супольнасці ў Еўрапейскае навуковае і адукацыйнае асяроддзею У 12.00 у зале пасяджэнняў Прэзідыума НАН Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, п. 216) пройдзе прэс-канферэнцыя з удзелам еўрапейскіх калег, дзе будуць прадстаўлены магчымасці, якія адкрываюцца для Беларусі пры ўдзеле ў еўрапейскай навукова-адукацыйнай сетцы GEANT, перспектывы супрацоўніцтва з Еўрасаюзам і Расіяй у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і інш.


03.11.2010

Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 27 кастрычніка 2010 г. №1579, згодна з якой за стварэнне рэсурсазберагальных экалагічна чыстых навукаёмістых ліцейных тэхналогій, якія дазволілі атрымаць сучасныя матэрыялы для прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Шчыра віншуем калектыў інстытута з гэтай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!


02.11.2010

Устаноўлены заказ на пастаўку лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных патрэб на 2011 год

Дом Урада У адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 1995 г. №179 "Аб мерах па ўзмацненню барацьбы з крадзяжом каштоўных, чорных і каляровых металаў, іх лому і адходаў, каштоўных камянёў" пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2010 г . №1584 устаноўлены заказ на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных (рэспубліканскіх) патрэб на 2011 год у аб'ёме 1500000 тон лому і адходаў чорных металаў і 18284 тон лому і адходаў каляровых металаў, у тым ліку для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адпаведна 6000 і 350 тон. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана ў двухтыднёвы тэрмін давесці да адпаведных юрыдычных асоб (пастаўшчыкоў) дзяржзаказ і забяспечыць кантроль за яго выкананнем, у тым ліку за заключэннем пастаўшчыкамі дагавораў (кантрактаў) на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) металалому для дзяржаўных (рэспубліканскіх) патрэб.


01.11.2010

Тэхналагічны запыт на тэхналогію паніжанага трэння

NineSigma NineSigma, the leading provider of open innovation solutions, invites proposals for low friction technology for sliding resin films. The goal is lower the friction between a rotating drive belt and a low-friction sheet, to extend equipment lifetimes of printing belts. More information is available here and in the request for proposal document online. The final submission date for proposal briefs is November 26, 2010. Please also click here to view all open requests by technical area, industry, or status.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Лістапад 2010 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай