Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2011 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Чэрвень 2011 года

30.06.2011

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.М. Іпацьева (1911-1969)

30 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння біёлага і селекцыянера, у 1948-1961 і 1966-1969 гг. загадчыка кафедры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1961-1962 гг. загадчыка аддзела Інстытута біялогіі АН БССР, у 1962-1965 гг. прафесара, у 1965-1966 гг. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Аляксандра Мікалаевіча Іпацьева.


30.06.2011

Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта З.В. Васіленка

30 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне харчовай тэхналогіі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, з 1974 г. загадчыцы кафедры, адначасова ў 1994-1996 гг. дэкана хіміка-тэхналагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Зоі Васільеўны Васіленка.


29.06.2011

Навука заслугоўвае таго, каб аб ёй гаварылі з павагай

Беларуская ніва Такімі словамі пачаў свой адказ намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік У.Р. Гусакоў на адно са шматлікіх пытанняў, што паступілі падчас прамой лініі з чытачамі грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва". Яго артыкул "Кадравы голад пры багацці дыпломаў", апублікаваны ў некалькіх нумарах газеты ў траўні-чэрвені гэтага года, выклікаў вялікую цікавасць сярод аграрыяў краіны. Таму большасць пытанняў чытачоў падчас прамой лініі тычылася менавіта гэтай публікацыі акадэміка. Але былі і іншыя пытанні - аб харчовай бяспецы, ролі аграрнай навукі ў развіцці сельгасвытворчасці, дасягненнях вучоных-аграрыяў за апошнія гады, працы навукова-практычных цэнтраў Акадэміі навук. На ўсе іх госць рубрыкі «Канферэнц-зала "БН"» даў вычарпальныя адказы, з якімі можна азнаёміцца тут.


29.06.2011

Унесены змяненні і дапаўненні ў парадак дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах далейшай лібералізацыі ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці і стварэння спрыяльных умоў для прадпрымальніцтва выдадзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2011 г. №5 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. №1", накіраваны на ўдасканаленне парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання. Дэкрэтам, у прыватнасці, унесены змены і дапаўненні ў Палажэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, а Палажэнне аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання выкладзена ў новай рэдакцыі.


28.06.2011

Гульня яшчэ не скончана, але ВІЧ-1 ужо прайграе

Газета Рэспубліка З такім падзагалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны артыкул, які распавядае аб унікальным даследаванні, праведзеным беларускімі навукоўцамі. Спецыялісты Інстытута біяарганічнай хіміі і Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з калегамі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі правялі на суперкампутары "СКІФ" камп'ютарнае канструяванне новага патэнцыйнага тэрапеўтычнага сродку, сінтэзавалі яго і даказалі, што ён можа эфектыўна блакаваць размнажэнне віруса. Навізна гэтай фундаментальнай працы, значная частка вынікаў якой апублікаваная ў міжнародных навуковых часопісах і высока ацэненая замежнымі навукоўцамі, складаецца ў тым, што беларускім спецыялістам упершыню ў сусветнай практыцы давялося знайсці слабое звяно ў галоўным "працоўным інструменце" ВІЧ-1 - так званай пятлі V3 бялку gp120, з дапамогай якой гэты агрэсіўны вірус замацоўваецца на паверхні мембраны атакаванай клеткі. З поўным тэкстам матэрыялу, азагалоўленым "Згулялі з вірусам у "Слабое звяно", можна азнаёміцца тут.


28.06.2011

Вызначаны парадак правядзення конкурсу пры замяшчэнні пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу

Дом Урада У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 203 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 21 чэрвеня 2011 г. №806, якой зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення конкурсу пры замяшчэнні пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Згодна з Палажэннем, мэтай конкурсу з’яўляецца адбор на пасады педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу асоб, якiя маюць глыбокiя прафесiйныя веды, навуковыя дасягненнi ў адпаведнай галiне навукi, забяспечваюць падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, развіццё іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей. Да пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстановы адукацыі, якія замяшчаюцца па конкурсу, адносяцца: асiстэнт, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры. Пасады педагагічных работнікаў замяшчаюцца па конкурсу на тэрмiн да пяці гадоў. Іншыя падрабязнасці - тут.


28.06.2011

Пытанні падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь будуць абмяркоўвацца заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук

Мінск, Беларусь 29 чэрвеня 2011 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыумаў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, на якім будзе разгледжана пытанне аб падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь. З асноўным дакладам па гэтым пытанні выступіць Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь член-карэспандэнт Афанасьеў А.А.


28.06.2011

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта І.М. Ахвердава (1916-2007)

28 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне будаўніцтва, заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1958-1971 гг. кіраўніка аддзела спецыяльнага жалезабетону, загадчыка лабараторыі Дзяржбуда БССР, адначасова ў 1959-1971 гг. загадчыка кафедры будаўнічых матэрыялаў, у 1971-1987 гг. загадчыка кафедры тэхналогіі бетону і жалезабетону Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1987-1993 гг. прафесара гэтай кафедры, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Іосіфа Мікалаевіча Ахвердава.


27.06.2011

Аб'яўлены новыя конкурсы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў (БРФФД) аб'явіў наступныя конкурсы:

  • рэспубліканскі конкурс "Навука-2012". Тэрмін падачы заявак - па 15 верасня 2011 г.;
  • конкурс для маладых вучоных "Навука М-2012" - па 5 кастрычніка 2011 г.;
  • сумесны конкурс з Расійскім гуманітарных навуковым фондам "БРФФД-РГНФ-2012" - па 5 кастрычніка 2011 г.;
  • сумесны конкурс з РГНФ міжрэгіянальны ў прыгранічных абласцях "БРФФД-РГНФгран-2012" - па 5 кастрычніка 2011 г.;
  • сумесны конкурс з Расійскім фондам фундаментальных даследаванняў "БРФФД-РФФД-2012" - па 1 лістапада 2011 г.;
  • конкурс "Вучоны-2012" - па 3 лістапада 2011 г.;
  • конкурс праектаў, што выконваюцца ў кантакце з замежнымі вучонымі, "Навука МС-2012" - па 1 лістапада 2011 г.;
  • аб'яднаны рэспубліканскі конкурс "Навука (НАНБ-вну) -2012" - па 15 лістапада 2011 г.;
  • сумесны конкурс з Румынскай акадэміяй "БРФФД-РА-2012" - па 15 лістапада 2011 г.;
  • сумесны конкурс з Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў у г. Дубне "БРФФД-АІЯД-2012" - па 1 снежня 2011 г.;
  • сумесны конкурс з Навукова-тэхналагічным фондам Манголіі "БРФФД-НТФМ-2012" - па 1 снежня 2011 г.;
  • конкурс выдавецкіх праектаў;
  • конкурс падтрымкі навуковых мерапрыемстваў;
  • конкурс падтрымкі ўдзелу ў замежных навуковых мерапрыемствах.

Умовы конкурсаў і формы заявачных матэрыялаў могуць быць скапіраваны на электронны носьбіт у БРФФД (Мінск, пр. Незалежнасці, 66, п. 101, 103, 106, 112, 116) або з сайта Фонду у раздзеле "Аб'яўленыя конкурсы". Тэлефоны для даведак: 294-92-16 (фізіка, матэматыка і інфарматыка), 284-27-22 (інжынерна-тэхнічныя навукі), 294-93-36 (хімія і навукі аб Зямлі, медыцына), 294-92-17 (аграрна-біялагічныя навукі, міжнародныя праекты), 284-06-38 (гуманітарныя навукі), факс 284-08-97.


26.06.2011

Чарговая Міжнародная канферэнцыя па аднаўляемых крыніцах энергіі і якасці электраэнергіі адбудзецца ў сакавіку 2012 года

ICREPQ'12 The Steering Committee and the Local Organising Committee are glad to invite you to the next "International Conference on Renewable Energies and Power Quality (ICREPQ'12)", which will be held in the Galicia’s Conference and Exhibition Centre, Santiago de Compostela (Spain) from 28 to 30 of March, 2012. The ICREPQ is an International Conference where specialists of industrial and academic world can discuss together in a pleasant location about recent developments and actual trends in the field of Renewable Energies and Power Quality. Within these areas, ICREPQ'12 has the aim to identify the most relevant applications evidencing main problems and strategies. The Organising Committees strongly encourage to submit papers to the ICREPQ'12 conference. Deadline for materials submissions: October 30, 2011. For other details please visit the Conference Web Site.


25.06.2011

А.М. Русецкі наведаў Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства

У рамках штотыднёвых выездаў у працоўныя калектывы і сустрэч з насельніцтвам у рэгіёнах 23 чэрвеня 2011 г. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі А.М. Русецкі наведаў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Інстытут з'яўляецца комплекснай навукова-даследчай установай, арыентаванай на рашэнне задач навуковага забеспячэння аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці. У прыватнасці, для элітавытворчых гаспадарак вобласці ў інстытуце вырабляюцца 94,7% арыгінальнага насення азімых збожжавых культур, 95,1% - яравых збожжавых, 85,0% - зернебабовых, 89,0% - бульбы, 82,0% - лёну, 90,0% - крыжакветных культур. Пад ураджай 2011 г. арганізацыяй рэалізавана 809 т арыгінальнага і элітнага насення збожжавых і зернебабовых культур, 700 т бульбы, 2,3 т шматгадовых бабовых і злакавых траў, што цалкам забяспечвае патрэбы элітнага насенняводства вобласці. У ходзе наведвання структурных падраздзяленняў і доследных палёў інстытута А.М. Русецкім праведзены гутаркі з працаўнікамі, растлумачаны асноўныя напрамкі сучаснай дзяржаўнай палітыкі, кіраўніцтву арганізацыі дадзены канкрэтныя даручэнні па вырашэнню існуючых праблем.


24.06.2011

На наступным тыдні адбудзецца прэзентацыя рэсурсаў і паслуг кампаніі Euromonitor International

Euromonitor International 27 чэрвеня 2011 г. у 14.00 у Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы імя І.С.Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя рэсурсаў і паслуг кампаніі Euromonitor International, якая з'яўляецца сусветным лідэрам сярод незалежных кампаній, што спецыялізуюцца ў галіне стратэгічных даследаванняў спажывецкіх рынкаў. Бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у прэзентацыі і азнаёміцца з дзейнасцю кампаніі, яе паслугамі і рэсурсамі. План прэзентацыі і кантактная інфармацыя размешчаны тут.


24.06.2011

У лістападзе ў Мінску пройдзе Беларускі інавацыйны тыдзень

Дом Урада Прынята распараджэнне Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 г. №83р, у адпаведнасці з якім у лістападзе 2011 г. у г. Мінску будзе праведзены Беларускі інавацыйны тыдзень. Арганізатарам мерапрыемства вызначаны Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях. Для падрыхтоўкі і правядзення Беларускага інавацыйнага тыдня створаны арганізацыйны камітэт, у склад якога ад Нацыянальнай акадэміі навук уключаны Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Віцязь П.А., генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі" член-карэспандэнт Ільюшчанка А.Ф., дырэктар дзяржаўнай установы "Навукова-вытворчы цэнтр "Інстытут фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі" Раманоўскі Дз.І.


23.06.2011

На кухню - з высокімі тэхналогіямі

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны аповяд пра навукоўцаў Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству, якім удалося адрадзіць на новым узроўні кухонную электрычную пліту з традыцыйным метадам нагрэву. Яе награвальнік - тонкі шматслаёвы металакерамічны дыск, выкананы па тэхналогіі парашковай металургіі з выкарыстаннем унікальных матэрыялаў уласнай распрацоўкі, - дзякуючы асаблівасцям сваёй канструкцыі выходзіць на патрэбны тэмпературны рэжым усяго за некалькі секунд. Што ж тычыцца каэфіцыента карыснага дзеяння, то ён складае і зусім фантастычныя для такога тыпу награвальных прыбораў 90%. Распрацоўка, створаная акадэмічнымі вучонымі сумесна з інжынерамі і канструктарамі ЗАТ "БелТЭН", ужо запатэнтавана, і сёння пытанні арганізацыі яе вытворчасці прапрацоўваюцца з патэнцыйным інвестарам - паўднёвакарэйскай карпарацыяй LG Electronics. Больш падрабязна аб гэтай і іншых распрацоўках навукова-практычнага цэнтра можна прачытаць тут.


23.06.2011

Сёння спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта А.В. Більдзюкевіча

23 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння хіміка, лаўрэата прэміі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, у 1988-2004 гг. загадчыка лабараторыі, з 2004 г. дырэктара Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Аляксандра Віктаравіча Більдзюкевіча.


22.06.2011

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук адкрыецца міжнародная навуковая канферэнцыя "Сіньхайская рэвалюцыя і развіццё сучасных цывілізацый"

Інстытут філасофіі НАНБ 23-24 чэрвеня 2011 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў партнёрстве з Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю "Сіньхайская рэвалюцыя і развіццё сучасных цывілізацый". Гэтае мерапрыемства прымеркавана да адзначаемага ў бягучым годзе 100-годдзя Сіньхайскай рэвалюцыі ў Кітаі (1911-1913), якая прывяла да звяржэння маньчжурскай Цінскай дынастыі, скасавання манархіі і стварэння Кітайскай рэспублікі. Ідэолагам і лідэрам Сіньхайскай рэвалюцыі стаў выбітны палітычны і грамадскі дзеяч, заснавальнік партыі Гоміньдан доктар Сунь Ятсэн. У канферэнцыі прымуць удзел беларускія і кітайскія вучоныя і дыпламаты, эксперты-міжнароднікі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў сістэмы адукацыі, грамадзянскай супольнасці. У яе рамках запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння з выступленнямі беларускіх і кітайскіх дакладчыкаў, а таксама двух публічных лекцый, з якімі выступяць экс-амбасадар КНР у Расійскай Федэрацыі, Балгарыі і Румыніі г-н Лі Фэнлінь і старшы даследчык Аддзела міжнародных сувязяў Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая г-н Юй Суй. Праграма канферэнцыі і іншая неабходная інфармацыя размешчаны тут.


21.06.2011

Нанапілюля на "магнітнай падвесцы"

Газета Рэспубліка Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" апублікаваны матэрыял аб працах па выкарыстанні магнітных наначасцінак, якія выконваюцца ў Інстытуце хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выкарыстанне магнітных наначасцінак пры стварэнні айчынных медыцынскіх прэпаратаў новага пакалення можа атрымаць магутны імпульс пасля таго, як будуць завершаны фундаментальныя даследаванні і навукова-тэхнічныя распрацоўкі ў гэтай галіне, што вядуцца ў Акадэміі навук. Паводле ацэнак спецыялістаў, кошт беларускіх прэпаратаў на аснове нанапамерных часцінак можа быць на першым этапе ўдвая ніжэй, чым у надзвычай дарагіх імпартных, а затым па меры асваення вытворчасці ўсяго набору кампанентаў, што вырабляюцца сёння толькі за мяжой, - у 3-4 разы. Іншыя падрабязнасці тут.


21.06.2011

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прыме актыўны ўдзел у рэалізацыі Рэспубліканскай праграмы "Дзіцячае харчаванне" на 2011-2015 гады

Дом Урада У мэтах павышэння забяспечанасці дзяцей усіх узроставых груп прадуктамі дзіцячага харчавання пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2011 г. №777 зацверджана Рэспубліканская праграма "Дзіцячае харчаванне" на 2011-2015 гады. Яе дзяржаўнымі заказчыкамі вызначаны Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", каардынатарам - Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Мерапрыемствамі Рэспубліканскай праграмы прадугледжаны ўдзел Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў распрацоўцы новых відаў канкурэнтаздольных харчовых прадуктаў для дзяцей і асваенні сучасных тэхналогій іх вытворчасці, у вытворчасці харчовай прадукцыі для дзіцячага харчавання ў адпаведнасці з патрэбай дзяцей, абследаванні зон для вытворчасці сельскагаспадарчымі арганізацыямі сыравіны расліннага і жывёльнага паходжання для вырабу харчовай прадукцыі для дзіцячага харчавання, а таксама ў распрацоўцы рэкамендацый па вытворчасці сыравіны і метадаў кантролю яе якасці. Навуковае забеспячэнне Рэспубліканскай праграмы будзе ажыццяўляцца спецыялізаванымі падраздзяленнямі навукова-даследчых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства аховы здароўя.


21.06.2011

Сёння спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта В.В. Лапы

21 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне аграхіміі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1985-1989 гг. загадчыка лабараторыі Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1989-2005 гг. намесніка дырэктара па навуцы, загадчыка аддзела, з 2006 г. дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Віталія Вітальевіча Лапы.


20.06.2011

У Нацыянальнай акадэміі навук распачата падрыхтоўка пераліку навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў на 2012 год

Канферэнцыі У мэтах падрыхтоўкі пераліку навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюць правесці арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2012 годзе, распараджэннем Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 17 чэрвеня 2011 г. №35 аддзяленням і арганізацыям НАН Беларусі даручана падрыхтаваць па форме дадатку на беларускай, рускай і англійскай мовах адпаведныя прапановы і прадставіць іх з прыкладаннем абгрунтаванняў неабходнасці правядзення не пазней за 3 кастрычніка 2011 г. ва Упраўленне навукова-арганізацыйнай і інфармацыйна-аналітычнай работы апарату НАН Беларусі.


19.06.2011

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння акадэміка Ф.І. Фёдарава (1911-1994)

Ф.І.Фёдараў 19 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага фізіка-тэарэтыка, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1943-1950 гг. дэкана фізіка-матэматычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, у 1955-1987 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута фізікі АН БССР, адначасова ў 1943-1962 гг. загадчыка кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1963-1987 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-матэматычных навук АН БССР, з 1987 г. саветніка Прэзідыума Акадэміі навук, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Фёдара Іванавіча Фёдарава. З 17 чэрвеня 2011 г. у чытальнай зале прыродазнаўчых і тэхнічных навук (4-ты паверх, пакой 401) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа дэманструецца выстава "Акадэмік Ф.І.Фёдараў - да 100-годдзя з дня нараджэння", на якой прадстаўлены навуковыя працы акадэміка Фёдарава, літаратура пра яго жыццё і дзейнасць. Да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка Ф.І.Фёдарава Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтаваў прэзентацыю фота- і архіўных дакументаў, з якой можна будзе азнаёміцца 20-25 чэрвеня ў фае 2-га паверха галоўнага корпуса Акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66).


18.06.2011

Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа ўручаны сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ISO 9001-2009

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, учора адбылося ўрачыстае ўручэнне калектыву Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сертыфіката адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ISO 9001-2009. Сертыфікат уручаў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь В.М. Карашкоў. На сённяшні дзень Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа - першая бібліятэка ў краіне, якая з мэтай павышэння якасці ствараемых і прапанаваных інфармацыйна-бібліятэчных паслуг укараніла ў сваю дзейнасць сістэму менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі названага стандарту. Выдадзены сертыфікат сведчыць, што патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 адпавядае сістэма менеджменту якасці прадастаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг і ажыццяўлення навукова-даследчай работы ў галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, гісторыі кнігі і інфармацыйнай дзейнасці. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


17.06.2011

Прысуджаны прэміі імя акадэміка Ф.І.Фёдарава 2011 года

На падставе вынікаў конкурсу, праведзенага бюро Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 15 чэрвеня 2011 г. №35 прысуджаны прэміі імя акадэміка Ф.І.Фёдарава 2011 года.

Міжнародная прэмія імя акадэміка Ф.І.Фёдарава 2011 года прысуджана за цыкл работ "Заканамернасці распаўсюджвання і ўзаемадзеяння светлавых палёў і развіццё на іх аснове метадаў аптычнай дыягностыкі" калектыву аўтараў у складзе:

  • Курылкіна Святлана Мікалаеўна - галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;

  • Соскін Марат Самуілавіч - кіраўнік аддзела квантавай электронікі і оптыкі Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, доктар фізіка-матэматычных навук;

  • Хіло Мікалай Анатольевіч - вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт;

  • Шандараў Станіслаў Міхайлавіч - загадчык кафедры электронных прыбораў Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта сістэм кіравання і радыёэлектронікі (Расійская Федэрацыя), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;

  • Шапялевіч Васіль Васільевіч - загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі ўстановы адукацыі "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна", доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;

  • Шрайбер Юрген - намеснік дырэктара Фраўнгофераўскага інстытута неразбураючага кантролю (Федэратыўная Рэспубліка Германія), прафесар.

Прэмія імя акадэміка Ф.І.Фёдарава 2011 года айчынным навукоўцам прысуджана за цыкл работ "Тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні лептон-адронных, адрон-адронных, адрон-ядзерных узаемадзеянняў і структуры адронаў на устаноўках ГІПЕРОН, ATLAS, CMS, MAMI, JLAB і MAX-LAB" калектыву аўтараў у складзе:

  • Кульчыцкі Юрый Аляксандравіч - вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", доктар фізіка-матэматычных навук;

  • Ляўчук Міхаіл Іванавіч - галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", доктар фізіка-матэматычных навук;

  • Шумейка Мікалай Максімавіч - дырэктар Нацыянальнага навукова-вучэбнага цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Сардэчна віншуем лаўрэатаў і жадаем новых творчых поспехаў!


17.06.2011

Аб'яўлены прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў

ДКНТ Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых зацікаўленых арганізацый праводзіць чарговы адкрыты рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў па намінацыях "Лепшы інавацыйны праект" і "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект". Прадстаўленыя на конкурс праекты павінны адпавядаць прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці і мець дэталёва прапрацаваную стратэгію рэалізацыі (камерцыялізацыі). Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, а ў намінацыі "Лепшы маладзёжны праект" - фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў. Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі ў памеры 50 базавых велічынь, 30 і 20 базавых велічынь за першае, другое і трэцяе месцы адпаведна. З Палажэннем аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў можна азнаёміцца тут, інфармацыя аб прыёме заявак на конкурс размешчана на сайце ДКНТ.


16.06.2011

Цэнтр добрага смаку і бяспечнага харчавання

Беларуская ніва У матэрыяле пад такім загалоўкам, апублікаваным у свежым нумары грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва", распавядаецца аб сённяшнім дні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні". У структуры цэнтра, які адзначыў дзесяцігадовы юбілей, дзейнічаюць падраздзяленні, што займаюцца тэхналогіямі вытворчасці кандытарскай, алейна-тлушчавай, харчоваканцэнтратнай, лікёра-гарэлачнай, вінаробнай, півабезалкагольнай, бульбяной і плодаагародніннай прадукцыі. Працуюць аддзелы тэхналогій кансервавання харчовых прадуктаў харчавання і маркетынгавых даследаванняў, новых тэхналогій і тэхнікі, сертыфікацыі, метралогіі і сістэм якасці, навукова-тэхнічнай інфармацыі, а таксама навукова-даследчая лабараторыя цукровай вытворчасці і Рэспубліканскі кантрольна-выпрабавальны комплекс па якасці і бяспечнасціі прадуктаў харчавання. Маюцца і даччыныя прадпрыемствы: РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці", РУП "Марыз", РУП "Белтэхнахлеб. Больш падрабязна аб напрамках дзейнасці, унікальных распрацоўках і іншых дасягненнях навукова-практычнага цэнтра можна прачытаць тут.


16.06.2011

Зацверджана Дзяржаўная праграма забеспячэння функцыянавання і развіцця Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання, забеспячэння экалагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, стварэння ўмоў эфектыўнага функцыянавання і развіцця Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2011 г. №244 зацверджана Дзяржаўная праграма забеспячэння функцыянавання і развіцця Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады. Заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы вызначаны Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, міністэрствы адукацыі, лясной гаспадаркі, сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўны камітэт па маёмасці, заказчыкам-каардынатарам - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


15.06.2011

Заахвочаны арганізацыі, занесеныя на Рэспубліканскую дошку Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 11 чэрвеня 2011 г. №761 "Аб заахвочванні пераможцаў спаборніцтваў за 2010 год і 2006-2010 гады, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару", у адпаведнасці з якой для заахвочвання пераможцаў спаборніцтваў за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару, за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя агульнадзяржаўныя выдаткі, выдаткавана 200 млн рублёў. У прыватнасці, на заахвочванне дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", якая заняла першае месца сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання, выдаткавана 4,7 млн рублёў. Урадам рэкамендавана кіраўнікам арганізацый, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару, прэміраваць за кошт прыбытку, што застаўся пасля падаткаабкладання, работнікаў у залежнасці ад іх асабістага ўкладу ў дасягненне высокіх вынікаў працы, якія садзейнічалі перамозе ў спаборніцтве за дасягненне ў 2010 годзе найлепшых вынікаў у выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.


15.06.2011

Нацыянальная акадэмія навук і газета "Веды" ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання

foto1 foto2 За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Беларускага аграпрамысловага тыдня - 2011 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагародзіла Нацыянальную акадэмію навук Беларусі дыпломам першай ступені, а навуковую інфармацыйна-аналітычную газету "Веды" - дыпломам трэцяй ступені. У Міжнароднай спецыялізаванай выставе "Белагра-2011" прынялі ўдзел пяць навукова-практычных цэнтраў Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама акадэмічныя інстытуты біялагічнага, хімічнага і фізіка-тэхнічнага профілю. Рэдакцыяй газеты "Веды" быў падрыхтаваны спецвыпуск, прысвечаны Беларускаму аграпрамысловаму тыдню - 2011.


14.06.2011

На сайце размешчаны пералік нарматыўных прававых актаў, выкананне якіх правяраецца пры ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці

На дадзеным сайце размешчаны Пералік нарматыўных прававых актаў, што ўстанаўліваюць абавязковыя патрабаванні, выкананне якіх правяраецца пры правядзенні Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь) кантролю за эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, што выдзяляюцца на фінансаванне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, распрацовак. Пералік дапоўнены інфармацыяй аб тыповых парушэннях заканадаўства, выяўляемых пры ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці ў вышэйназванай сферы кантролю.


14.06.2011

Прыняты меры па ўдасканаленні парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выдадзены і ўступіў у сілу Указ ад 7 чэрвеня 2011 г. №232, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. №596 "Аб некаторых пытаннях фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў". У прыватнасці, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадастаўлена права фарміраваць інавацыйны фонд з устанаўленнем падвышаных памераў адлічэнняў у яго і з'яўляцца распарадчыкам сродкаў інавацыйнага фонду. Парадак, тэрміны выплаты і залічэння, напрамкі і мэты выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду, фарміруемага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, вызначаюцца Палажэннем аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, зацверджаным Указам ад 7 снежня 2009 г. №596. З новай рэдакцыяй гэтага Палажэння можна азнаёміцца тут.


13.06.2011

Зацверджана справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 годзе

Сесія Агульнага сходу НАН Беларусі, што адбылася 10 чэрвеня 2011 г., зацвердзіла "Справаздачу аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 годзе", у якой адлюстраваны вынікі статутнай дзейнасці Акадэміі навук, прыведзены звесткі аб найбольш важных у навуковых і практычных адносінах дасягненнях яе вучоных і спецыялістаў, стане навуковага суправаджэння галін нацыянальнай эканомікі і перспектывах развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай, навукова-інавацыйнай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці. У прынятай па гэтым пытанні пастанове адзначаецца, што зацверджаныя на 2010 г. параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця арганізацый НАН Беларусі выкананы. Агульны аб'ём работ, выкананых за кошт усіх крыніц фінансавання, склаў 1152,7 млрд рублёў і на 35,3% перавысіў аб'ёмы 2009 г., пры гэтым за кошт пазабюджэтных крыніц выраблена прадукцыі, выканана работ і паслуг на суму 724 млрд рублёў. Па навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці выканана работ на суму 584,8 млрд рублёў, або 129,1% да ўзроўню 2009 г., аб'ём работ па гаспадарчых дагаворах вырас на 25% і склаў 119,2 млрд рублёў. Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2010 г. склалі 230,6 млрд рублёў за кошт усіх крыніц фінансавання, каля трэці з іх прыходзіцца на ўласныя сродкі і крэдытныя рэсурсы.

У 2010 г. у ходзе рэалізацыі праграм рознага ўзроўню, інавацыйных праектаў і гаспадарчых дагавораў работнікамі Акадэміі навук або з іх удзелам створана больш як 420 найменняў машын, абсталявання, прыбораў; каля 800 найменняў матэрыялаў, рэчываў, інструментаў; звыш 740 тэхналагічных працэсаў; больш за 180 сістэм, комплексаў, АСК, АБД, САПР; звыш 170 сартоў раслін, парод жывёл, прэпаратаў; больш за 2000 найменняў іншых аб'ектаў новай тэхнікі. Па выніках даследаванняў і распрацовак за справаздачны год апублікавана 11596 найменняў навуковых прац, у тым ліку 561 кніжнае выданне, з іх 162 манаграфіі, пададзена 812 заявак на аб'екты права прамысловай уласнасці, атрымана 697 ахоўных дакументаў на іх. Арганізацыямі НАН Беларусі выраблена прадукцыі на экспарт, выканана работ (паслуг) па дагаворах з замежнымі заказчыкамі, прыцягнута сродкаў па грантах на агульную суму 26,7 млн долараў ЗША, або 156,1% да ўзроўню 2009 г. Па распрацоўках акадэмічнай навукі ў рамках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм у 2010 г. выпушчана зноў асвоенай (новай) прадукцыі на 830,7 млн долараў ЗША, або 62% ад яе агульнага аб'ёму па краіне. Па выніках удзелу ў выстаўках заключана кантрактаў на суму больш за 4,6 млн долараў ЗША. Сярэднямесячная заработная плата работнікаў НАН Беларусі за справаздачны год склала больш за 1404 тыс. рублёў, навуковых работнікаў - звыш 1854 тыс. рублёў.


12.06.2011

Абноўлены інтэрнэт-сайт Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Сайт ІЦМА імя А.В.Лыкава НАН Беларусі У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://www.itmo.by размешчана цалкам абноўленая версія афіцыйнага інтэрнэт-сайта дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". На яго старонках размешчана актуальная інфармацыя аб арганізацыйнай структуры, напрамках дзейнасці і кіраўніцтве створанага ў 1952 годзе інстытута, яго навуковых падраздзяленнях і грамадскіх фармiраваннях, аспірантуры і дактарантуры, асноўных распрацоўках, выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслугах, арганізуемых інстытутам канферэнцыях і іншая карысная інфармацыя.


11.06.2011

Выпускніца акадэмічнай магістратуры стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, выпускніца магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2010 года Галіна Флікоп стала лаўрэатам чарговага Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Падрабязнасці - у прэс-релізе.


11.06.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.А. Мацюхіна

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння фізіёлага, у 1978-1988 гг. дырэктара Інстытута фізіялогіі Сібірскага аддзялення АМН СССР, у 1988-1993 гг. дырэктара НДІ радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у 1994-2005 гг. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2005 г. прафесара Маскоўскай медыцынскай акадэміі імя І.М. Сечанава, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, доктара медыцынскіх навук, прафесара Уладзіміра Аляксандравіча Мацюхіна.


10.06.2011

Аб'яўлены прыём у магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі на 2011 год

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб'явіў прыём у магістратуру на 2011 год па дзевяці спецыяльнасцях: мастацтвазнаўства, сацыялогія, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай, біялогія, матэматыка, фізіка, прыкладная матэматыка і інфарматыка, хімія, машынабудаванне і машыназнаўства. Прыём у магістратуру ажыццяўляецца на бюджэтнай і платнай аснове. Заявы прымаюцца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2011 г., уступныя экзамены будуць праводзіцца з 6 па 12 ліпеня 2011 г. Іншыя падрабязнасці тут.


10.06.2011

Беларускі інавацыйны фонд прымае заяўкі на фінансаванне ў 2012 годзе праектаў і работ

Беларускі інавацыйны фонд Беларускі інавацыйны фонд (Белінфонд) у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку конкурснага адбору і рэалізацыі праектаў і работ, што фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку інавацыйных фондаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2006 г. №1329, да 20 чэрвеня 2011 г. прымае заяўкі на фінансаванне ў 2012 годзе інавацыйных і венчурных праектаў, а таксама работ па арганізацыі і асваенню вытворчасці, за кошт сродкаў інавацыйных фондаў, што выдзяляюцца на гэтыя мэты Белінфонду (на зваротнай аснове). Адпаведны запыт накіраваны ў міністэрствы, ведамствы, аблвыканкамы і НАН Беларусі лістом Белінфонду ад 08.06.2011 №03-03/0089.


10.06.2011

Сёння адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

НАНБ10 чэрвеня 2011 г. у Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца чарговая сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у парадку дня якой два пытанні. Даклад галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі члена-карэспандэнта С.А. Чыжыка будзе прысвечаны пытанню аб зацвярджэнні справаздачы аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2010 год. Па другім пытанні: "Аб выкананні дзяржаўных наукова-тэхнічных праграм у 2006-2010 гадах і іх фарміраванні на 2011-2015 гады" выступіць Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь доктар тэхнічных навук І.В. Войтаў. Запланаваны выступленні членаў Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па гэтых пытаннях. Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 8.30 да 9.40. Сесія пачне сваю работу ў 10.00.


09.06.2011

Аб'яўлены прыём у дактарантуру і аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на 2011 год

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла прыём у дактарантуру і аспірантуру на 2011 год па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцей. Падрабязнасці і кантактная інфармацыя тут.


09.06.2011

Прыняты меры па стымуляванню стварэння і развіцця высокаэфектыўных і канкурэнтаздольных вытворчасцяў

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У мэтах стымулявання стварэння і паскоранага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь высокаэфектыўных і канкурэнтаздольных вытворчасцяў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ ад 6 чэрвеня 2011 г. №231 "Аб некаторых пытаннях стымулявання развіцця высокаэфектыўных вытворчасцей". Указам, у прыватнасці, прадугледжана прадастаўленне па выніках 2011, 2012, 2013 гадоў ільгот арганізацыям, што забяспечваюць штогод у 2011-2013 гадах дасягненне паказчыкаў па рэнтабельнасці продажаў у прамысловасці і ўдзельнай вазе адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі вышэй ніжняй мяжы узроўняў, устаноўленых у штогод прымаемых важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на чарговы год. Вызваленыя пры гэтым сродкі застаюцца ў распараджэнні арганізацый і накіроўваюцца імі ў годзе, наступным за справаздачным, на навуковыя даследаванні і распрацоўкі, распрацоўку высокатэхналагічнай прадукцыі, мадэрнізацыю, тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці і павышэнне якасці прадукцыі, сертыфікацыю вытворчасці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Больш дэталёва з гэтай і іншымі нормамі Указа можна азнаёміцца тут.


09.06.2011

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння замежнага члена НАН Беларусі акадэміка В.А. Капцюга (1931-1997)

9 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння хіміка-арганіка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі, з 1966 г. прафесара, у 1978-1980 гг. рэктара Новасібірскага ўніверсітэта, з 1980 г. віцэ-прэзідэнта і старшыні Прэзідыума Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, адначасова з 1987 г. дырэктара Інстытута арганічнай хіміі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, акадэміка Расійскай акадэміі навук, замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мангольскай, Індыйскай, Балгарскай і Чэхаславацкай акадэмій навук, доктара хімічных навук, прафесара Капцюга Валянціна Апанасавіча.


07.06.2011

Члену-карэспандэнту Кухарчыку П.Дз. прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь"

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2011 г. №226 рэктару ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка", члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кухарчыку Пятру Дзмітрыевічу прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь". Шчыра віншуем з высокай дзяржаўнай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


07.06.2011

Чалавек руху

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты "Савецкая Беларусь" апублікавана інтэрв'ю з Героем Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР і іншых высокіх узнагарод і званняў, генеральным дырэктарам Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмікам М.С. Высоцкім. Роўна паўстагоддзя таму, ва ўзросце 33 гадоў, ён узначаліў канструктарскую службу Мінскага аўтамабільнага завода, затым стаў галоўным канструктарам ВА "БелаўтаМАЗ", а цяпер з'яўляецца генеральным канструктарам Рэспублікі Беларусь па аўтамабільнай тэхніцы. Насычаная цікавымі гістарычнымі фактамі гутарка з аўтарам 145 вынаходстваў, 19 манаграфій па аўтамабілебудаванню, распрацоўшчыкам сотняў машын апублікаваныа тут.


07.06.2011

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук адкрыецца VII-я Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя інстытутаў сельскагаспадарчай інжынерыі краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы

НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі 8-10 чэрвеня 2011 г. Еўрапейскае таварыства сельскагаспадарчай інжынерыі (EurAgEng) і Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі праводзяць VII-ю Міжнародную навукова-тэхнічную канферэнцыю інстытутаў сельскагаспадарчай інжынерыі краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Гэты прадстаўнічы еўрапейскі форум праводзіцца адзін раз у два гады па чарзе ў розных краінах рэгіёну. На канферэнцыі абмяркоўваюцца асноўныя напрамкі развіцця і тэндэнцыі, універсальныя праблемы і шляхі іх вырашэння ў сельскай гаспадарцы не толькі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, але і ў цэлым еўрарэгіёну. У Мінск прыедуць навукоўцы і спецыялісты ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі з Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі. Канферэнцыя будзе працаваць у Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі па адрасе: г. Мінск, вул. Кнорына, 1, канферэнц-зала. Пачатак працы: 8 чэрвеня ў 10.00. З праграмай мерапрыемствы можна азнаёміцца здесь.


06.06.2011

Вызначаны арганізацыі, якія па выніках працы за 2010 год будуць занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 31 траўня 2011 г. №235 прызнаны пераможцамі і будуць занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за дасягненне ў 2010 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці наступныя арганізацыі:

  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";

  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";

  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";

  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";

  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";

  • дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";

  • навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "НВА "Цэнтр";

  • рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Эксперыментальны завод" РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі".

Кіраўнікі арганізацый, занесеных на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, будуць прэміраваны ў памеры службовага акладу. Віншуем калектывы арганізацый-пераможцаў і жадаем новых працоўных поспехаў!


06.06.2011

Акадэмічныя арганізацыі прымуць актыўны ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе "Белагра-2011"

Белагра-2011 З 7 па 12 чэрвеня 2011 г. на двух выставачных пляцоўках - у горадзе Мінску (праспект Пераможцаў, 20/2; футбольны манеж) і ў ААТ "Гастэлаўскае" Мінскага раёна - будзе праходзіць 21-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2011". Актыўны ўдзел у гэтым прадстаўнічым форуме прымуць арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Упершыню ўдзельнікамі выставы стануць не толькі навукова-практычныя цэнтры Аддзялення аграрных навук - па механізацыі сельскай гаспадаркі, па земляробстве, па харчаванні, па жывёлагадоўлі, па бульбаводству і плодаагародніцтву, - але і акадэмічныя інстытуты біялагічнага, хімічнага і фізіка-тэхнічнага профілю. Навукоўцы і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук прадставяць новыя сарты і гібрыды сельскагаспадарчых культур, агародніны і пладовых дрэў, пароды жывёл, узоры найноўшай тэхнікі і энергаўстановак, сучасныя тэхналогіі ў расліна- і жывёлагадоўлі, новыя тэхналогіі перапрацоўкі сельгаспрадукцыі і функцыянальныя прадукты харчавання, сродкі аховы раслін і ўгнаенні. Экспазіцыі ўсіх арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будуць прадстаўлены ў палявых умовах ААТ "Гастэлаўскае" Мінскага раёна.


06.06.2011

Адкрыты інтэрнэт-партал "Рэспубліка Беларусь - Еўрапейскі Саюз: стратэгіі партнёрства"

Супрацоўніцтва Беларусь - EC: навука і культура У сетцы Інтэрнэт па адрасе http://www.philosophy.by/belarus-eu/ адкрыты партал "Рэспубліка Беларусь - Еўрапейскі Саюз: стратэгіі партнёрства", распрацаваны і створаны Інстытутам філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў мэтах інфармацыйнай падтрымкі развіцця партнёрства Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам у галіне навукі, адукацыі і культуры. На старонках тэкставага і мультымедыйнага комплексу, арыентаванага на прафесійную аўдыторыю Беларусі і дзяржаў Еўрапейскага саюза, можна знайсці інфармацыю на англійскай, рускай і беларускай мовах пра ўклад Беларусі ў развіццё агульнаеўрапейскай навукі і культуры, пра найноўшую гісторыю развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь, асноўныя нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, што рэгламентуюць дзейнасць у сферы навукі і культуры, аб навуковай дзейнасці ў сферы мастацтва (уключаючы медыятэку), а таксама матэрыялы, прысвечаныя вопыту і перспектыўным механізмам развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага саюза. Старонкі партала аб'яднаныя тэмай "Супрацоўніцтва Беларусь - EC: навука і культура" і нацэлены на стварэнне эфектыўнага інфармацыйнага асяроддзя для забеспячэння поўнамаштабнага ўдзелу беларускіх вучоных і спецыялістаў у рэалізацыі агульнаеўрапейскіх праграм у навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.


04.06.2011

6 чэрвеня адбудзецца семінар-прэзентацыя ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка 6 чэрвеня 2011 г. дзяржаўная ўстанова "Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" сумесна з Саветам маладых вучоных Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць семінар-прэзентацыю "Арганізацыя доступу да інфармацыйных рэсурсаў па сельскай гаспадарцы і сумежных навукам у Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы". Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праводзіцца з 9.30 да 10.00. Адкрыццё семінара ў 10.00. На 13.00 запланавана экскурсія па бібліятэцы. З праграмай семінара-прэзентацыі і іншай неабходнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


03.06.2011

Урадам створаны экспертны савет па праектах дзяржаўных праграм

Дом Урада У мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі праектаў дзяржаўных праграм пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 траня 2011 г. №660 створаны экспертны савет па праектах дзяржаўных праграм, зацверджаны палажэнне аб экспертным савеце і яго склад. Палажэннем устаноўлена, што экспертны савет ажыццяўляе экспертызу і выдае заключэнні аб праектах дзяржаўных праграм, што распрацоўваюцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку фарміравання, фінансавання і кантролю за выкананнем дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2009 г. №404. Старшынёй экспертнага савета зацверджаны Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І., у склад бюро савета ўключаны Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, прафесар Русецкі А.М., дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі", член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Залуцкі І.В. (кіраўнік секцыі экспертнага савета па медыцыне і фармацэўтыцы), намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Міхалевіч А.А. (кіраўнік секцыі экспертнага савета па энергетыцы і энергаэфектыўнасці). Прадстаўнікі акадэмічных арганізацый уключаны таксама ў склад секцый экспертнага савета па прамысловасці, па сельскай гаспадарцы, па эканоміцы і фінансах, па сацыяльных пытаннях.


02.06.2011

На наступным тыдні акадэмік У.Р. Гусакоў правядзе прамую лінію з чытачамі "Беларускай нівы"

Беларуская ніва Як паведамляе вэб-сайт грамадска-палітычнай урадавай газеты "Беларуская ніва", на наступным тыдні, 9 чэрвеня 2011 г., з 11.00 да 12.00 намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік У.Р. Гусакоў правядзе прамую лінію з чытачамі газеты. Тэма прамой лініі: навуковае забеспячэнне АПК і стабілізацыя харчовага забеспячэння. Свае пытанні чытачы змогуць задаць па тэлефонах: 287-19-61, 292-39-62 або даслаць па электроннай пошце на адрас: info@belniva.by.


02.06.2011

Увосень у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыецца вытворчасць унікальных фармацэўтычных субстанцый

Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Восенню гэтага года ў Мінску адкрыецца вытворчасць унікальных фармацэўтычных субстанцый лекавых прэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў, захворванняў страўнікава-кішачнага тракту і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Аб гэтым паведаміў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч, наведваючы 1 чэрвеня Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на базе якога завяршаецца стварэнне новай вытворчасці. "Была пастаўлена задача - распрацаваць унікальныя лекі, якія не маюць аналагаў у свеце, альбо лекі, формулы якіх закрытыя. Такую вытворчасць мы стварылі. Фактычна яна размешчана ў сценах інстытута: у наяўныя плошчы пастаўлена ўнікальнае абсталяванне. Такім чынам, усё робіцца па поўным вытворчым цыкле: навука, лабараторная практыка, кантроль і арганізацыя вытворчасці", - адзначыў М.У. Мясніковіч. Іншыя падрабязнасці аб новым унікальным прадпрыемстве, якое пачне працаваць праз некалькі месяцаў, тут.


01.06.2011

Член-карэспандэнт Дзямчук М.І. узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Дом Урада За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у арганізацыю навуковых даследаванняў і падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 траўня 2011 г. №665 рэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы", член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзямчук Міхаіл Іванавіч узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сардэчна віншуем з высокай урадавай узнагародай і жадаем новых творчых дасягненняў!


01.06.2011

Прыняты меры па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь З мэтай павышэння эфектыўнасці выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці як аднаго з фактараў павелічэння канкурэнтаздольнасці айчыннай эканомікі і пашырэння яе экспартнага патэнцыялу Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ ад 26 тращня 2011 г. №216 "Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці". Указам устаноўлена, што з 1 студзеня 2012 г. па 31 снежня 2016 г. прыбытак арганізацый, атрыманы ад рэалізацыі (перадачы) маёмасных правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці (за выключэннем сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў цывільнага абароту, тавараў, работ, паслуг), вызваляецца ад падаткаабкладання падаткам на прыбытак. Адначасова ўносяцца змяненне і дапаўненне ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2009 г. №123 "Аб некаторых мерах па стымуляванню інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" і ад 7 верасня 2009 г. №441 "Аб дадатковых мерах па стымуляванню навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці".

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Чэрвень 2011 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай