Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Архіў навін 2012 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Снежань 2012 года

30.12.2012

Навагодняе віншаванне намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.Р. Гусакова

Уважаемые коллеги! Дорогие друзья!

В эти дни мы провожаем 2012 год. Он заложил основы устойчивого, сбалансированного роста экономики; получила развитие национальная инновационная система; эффективно решались задачи, поставленные перед страной, трудовыми коллективами предприятий и перед научным сообществом. Многие из них содержатся в государственных программах, в выполнении которых участвуют академические ученые.

В 2012 году коллектив Академии наук внес значительный вклад в инновационное развитие страны, успешно работал на укрепление международного авторитета отечественной науки. Беларусь вступила в элитный клуб космических держав, продолжалось создание киберинфраструктуры Союзного государства на базе собственных суперкомпьютеров. Получил дальнейшее развитие биотехнологический сектор экономики, создаваемый на базе белорусских разработок, введены в строй новые производственные объекты, налажено производство отечественных фармсубстанций, биологических добавок. Немалый вклад вносят ученые и в модернизацию традиционных отраслей - химии, энергетики, агропромышленного комплекса, машиностроения и металлургии. Для них созданы сотни новых технологий, материалов, сортов растений, видов животных, компьютерных программ. Разработаны и освоены в практике новые методы диагностики, технологии защиты растений и лечения сельскохозяйственных животных.

В наступающем 2013 году перед учеными и специалистами Академии наук стоят новые задачи. Нам необходимо усилить концентрацию ресурсов на прорывных направлениях технологического развития, синхронизировать научно-исследовательскую работу с потребностями модернизации экономики, обновить собственную материально-техническую базу.

Создание Таможенного союза, Единого экономического пространства, формирование Евразийского союза актуализирует задачу углубления научно-технической и производственной специализации Беларуси. Ученые должны научно обосновать и предложить Правительству, руководителям всех уровней государственного управления пути повышения эффективности производства и роста конкурентоспособности белорусской продукции в новом экономическом пространстве и на мировом рынке. На повестке дня - научное обеспечение развития атомной энергетики в Республике Беларусь, создание производства для серийного изготовления беспилотных авиационных комплексов различного назначения, развитие в стране нанотехнологий, создание новых материалов и высокоэнергетических методов их обработки, разработка перспективных образцов автотракторной техники, оборудования и другие инновационные направления.

2013 год объявлен Президентом Республики Беларусь Годом бережливости. Решение задач экономии и бережливости невозможно без новых, энергоэффективных и ресурсосберегающих технологий, оборудования, материалов. Задача ученых - увеличивать эффективность исследований и разработок, направленных на их создание, кардинально ускорить процесс их внедрения на предприятиях страны и в своих опытных производствах. В целях экономии бюджетных средств необходимо более системно и настойчиво работать с реальным сектором экономики страны, предлагать необходимые им исследования и разработки.

Академическая наука должна быть направлена на создание и реализацию прорывных направлений в каждой отрасли знания. Только инновационный путь развития приведет страну к росту уровня и качества жизни, повышению конкурентоспособности продукции и, в конечном итоге - к созданию экономики, основанной на знании, экономики XXI века.

Наступающий 2013 год должен стать новым этапом проверки на прочность развития Беларуси в непростых внешнеэкономических условиях, дестабилизации мировых рынков. Поэтому отечественные учёные и специалисты должны быть готовы к самым различным вызовам современности. Уверен, что академическим коллективам это по плечу. Белорусская наука должна в своем развитии взять новую планку!

В преддверии нового, 2013 года и наступающего светлого праздника Рождества Христова от всей души поздравляю Вас и благодарю за плодотворный труд. Желаю Вам и Вашим семьям здоровья, счастья, благополучия, уверенности в завтрашнем дне и успехов во всех начинаниях. Пусть новый год будет лучше прежнего и принесет с собой только самое хорошее, доброе, светлое!

Владимир Гусаков,
заместитель Председателя Президиума Национальной академии наук Беларуси


29.12.2012

Унесены дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму "Торф"

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2012 г. №1200 унесены дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму "Торф" на 2008-2010 гады і на перыяд да 2020 года. У прыватнасці, у новай рэдакцыі выкладзена глава "Навуковае забеспячэнне" Дзяржаўнай праграмы, навуковае суправаджэнне якой ажыццяўляюць Міністэрства энергетыкі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.


28.12.2012

Устаноўлены новы механізм і формы прадастаўлення сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на навуковую і навукова-тэхнічную дзейнасць

Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2012 №57/5/9 зацверджана і сёння апублікавана на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале Рэспублiкi Беларусь Інструкцыя аб механізме і формах прадастаўлення сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на навуковую і навукова-тэхнічную дзейнасць. Інструкцыяй, у прыватнасці, устаноўлена, што бюджэтныя асігнаванні бюджэтным навуковым арганізацыям на бягучыя выдаткі прадастаўляюцца ў форме дзяржаўнага гранта на навуку, на капітальныя выдаткі па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на расходы па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі прадастаўляюцца па бюджэтных каштарысах.


28.12.2012

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння акадэміка І.П. Антонава

І.П. Антонаў 28 снежня 2012 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння неўрапатолага, заслужанага дзеяча навукі БССР, Народнага ўрача Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з 1962 г. дырэктара НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1998-2008 гг. галоўнага навуковага кансультанта РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, доктара медыцынскіх навук, прафесара Ігнація Пятровіча Антонава.


27.12.2012

Зацверджана дзяржаўная праграма развіцця навукі і тэхналогій у Расійскай Федэрацыі да 2020 года

Як паведамляе Інтэрнэт-партал Урада Расійскай Федэрацыі, распараджэннем ад 20 снежня 2012 г. зацверджана дзяржаўная праграма Расійскай Федэрацыі "Развіццё навукі і тэхналогій", якая вызначае развіццё навукі і тэхналогій у Расіі да 2020 года. Яе мэтамі з'яўляюцца фарміраванне канкурэнтаздольнага і эфектыўна функцыянуючага сектара даследаванняў і распрацовак і забеспячэнне яго вядучай ролі ў працэсах тэхналагічнай мадэрнізацыі расійскай эканомікі. Дзяржаўнай праграмай, у прыватнасці, прадугледжваецца павелічэнне да 2020 года: удзельнай вагі Расіі ў агульным ліку публікацый у сусветных навуковых часопісах, індэксуемых у базе даных Web of Science, да 3%; ліку публікацый расійскіх аўтараў у навуковых часопісах, індэксуемых у базе даных Scopus, у разліку на 100 даследчыкаў, да 13; колькасці айчынных патэнтавых заявак на вынаходніцтвы, пададзеных у Расіі, у разліку на 1 тыс. чалавек насельніцтва, да 2,8; удзельнай вагі машын і абсталявання ва ўзросце да 5 гадоў у агульным кошце машын і абсталявання ў арганізацыях, што выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, да 65%; унутраных выдаткаў на даследаванні і распрацоўкі да 3% валавога ўнутранага прадукту; адносіны сярэдняй заработнай платы навуковых работнікаў да сярэдняй заработнай платы ў адпаведным рэгіёне да 200% і інш.


27.12.2012

Расійская акадэмія навук і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прысудзілі прэміі 2012 года

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, на падставе прапаноў Расійска-Беларускай камісіі па міжакадэмічная прэміях, выпрацаваных па выніках конкурсу на суісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праведзенага ў адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях, што прысуджаюцца Расійскай акадэміяй навук і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў, Расійская акадэмія навук і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прысудзілі прэміі 2012 года тром беларуска-расійскім калектывам вучоных. Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


27.12.2012

Выдадзены матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Полацк у гісторыі і культуры Еўропы"

Выдавецкі дом "Беларуская навука" выдаў зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Полацк у гісторыі і культуры Еўропы", якая праводзілася ў Полацку 22-23 мая 2012 г. У выданні прадстаўлены асноўныя вынікі навуковага даследавання зараджэння і станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, прасочаны сувязі пісьмовых помнікаў і археалагічных матэрыялаў, паказана развіццё старажытных гарадоў, матэрыяльнай і духоўнай культуры Полацкай зямлі. З улікам навейшых крыніц прааналізаваны вынікі археалагічных даследаванняў Полацка, яго станаўленне і развіцце на розных гістарычных этапах ад эпохі сярэдневякоўя да новага і навейшага часу, роля горада ў гісторыі і культуры Еўропы. Выданне разлічана на гісторыкаў, археолагаў, супрацоўнікаў музеяў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама на шырокае кола чытачоў, якіх цікавіць гісторыя Полацка і Полаччыны.


26.12.2012

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандэнта Г.К. Гаранскага (1912-1999)

26 снежня 2012 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне машынабудавання і тэхнічнай кібернетыкі, у 1945-1955 гг. дэкана механічнага факультэта, прарэктара Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1957 г. в.а. дырэктара Інстытута машыназнаўства АН БССР, з 1960 г. намесніка дырэктара Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР, з 1963 г. намесніка дырэктара вылічальнага цэнтра Інстытута матэматыкі АН БССР, у 1965-1970 гг. дырэктара Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Георгія Канстанцінавіча Гаранскага.


26.12.2012

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.В. Гніламёдава

26 снежня 2012 г. спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка і пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка, прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1976 г. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчыка аддзела, з 1998 г. дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 г. галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава.


24.12.2012

27 снежня адбудзецца чарговае пасяджэнне семінара Беларускага фізічнага таварыства

27 снежня 2012 г. у 16.00 у зале пасяджэнняў Вучонага савета Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т. Незалежнасці, 68, 1-шы паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне семінара Грамадскага аб'яднання "Беларускае фізічнае таварыства". Тэма семінара: "Анры Пуанкарэ і сучасная фізіка". Дакладчык - доктар фізіка-матэматычных навук Яўгеній Аркадзьевіч Талкачоў. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.


23.12.2012

Зацверджаны план сумесных дзеянняў Урада і Нацыянальнага банка па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2013 год

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2012 г. №1150/17 зацверджаны план сумесных дзеянняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, выкананню бюджэту і рэалізацыі Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год. Названым дакументам, у прыватнасці, даручана Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, забяспечыць у наступным месяцы дапаўненне Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады высокатэхналагічнымі інвестыцыйнымі праектамі з нізкай імпартаёмістасцю.


22.12.2012

Выйшла з друку навуковае выданне "Помнікі мастацкай культуры Беларусі"

У выдавецтве "Беларусь" пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выйшла з друку навуковае выданне "Помнікі мастацкай культуры Беларусі", падрыхтаванае акадэмічнымі вучонымі. У выдадзенай на беларускай, рускай i англійскай мовах кнізе выкарыстаны матэрыялы музейных фондаў аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору iмя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі багата ілюстраванага выдання прадстаўляюць сакральны жывапіс, скульптуру i дэкаратыўную пластыку, старадрукі, творы прыкладнога мастацтва, нацыянальны касцюм i традыцыйны тэкстыль, кафлю i бытавую кераміку, музычныя інструменты, цацкі, прылады працы і даюць шырокае ўяўленне аб культурных традыцыях беларускага народа, асноўных вехах гістарычнага развіцця айчыннага мастацтва i матэрыяльнай культуры. Набыць яго можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


22.12.2012

Урадам зацверджаны план нацыянальных выставак і экспазіцый Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2013 год

Дом Урада У мэтах прасоўвання айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешні рынак пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2012 г. №1177 зацверджаны план нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2013 год. Планам прадугледжана правядзенне ў наступным годзе ў Германіі, Казахстане, Літве, Малайзіі, Манголіі, Расіі, Украіне і Японіі 3 нацыянальных выстаў і 6 нацыянальных экспазіцый. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўключана ў лік адказных за арганізацыю 8 з 9 названых мерапрыемстваў.


21.12.2012

Нашчадкі "грамавержца"

Газета Рэспубліка Так азагалоўлены матэрыял, які апублікаваны ў рубрыцы "Тэма нумара" сённяшняга выпуску газеты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліка" і распавядае пра знакавую падзею ў гісторыі аднаго з самых маладых прадпрыемстваў Лідскага раёна - завода гарачага цынкавання дзяржаўнага прадпрыемства "Конус" Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Першая прадукцыя на ім была выпушчана ў сакавіку гэтага года, а да яго канца завод выходзіць на апрацоўку 1500 тон металаканструкцый у месяц. Новая вытворчасць дае суб'ектам гаспадарання велізарны эканамічны эфект, бо дазваляе прадоўжыць у разы тэрміны эксплуатацыі дарагіх вырабаў і збудаванняў. А нядаўна каля ўезду на завод гарачага цынкавання была ўсталявана скульптурная кампазіцыя "Зеўс-грамавержац". Гэта не проста ўпрыгожванне прадпрыемства - скульптура з'яўляецца аб'ёмным таварным знакам і абаронена адпаведным пасведчаннем. Падрабязнасці - тут.


20.12.2012

Заўтра адбудзецца семінар-трэнінг для кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці

Институт философии НАН Беларуси 21 снежня 2012 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць рэспубліканскі семінар-трэнінг для кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь на тэму "Пастаноўка сістэмы бесперапыннага ўдасканалення дзейнасці прадпрыемства на аснове менеджменту ведаў". З гэтага мерапрыемства пачынае сваю дзейнасць новае навукова-інавацыйнае падраздзяленне акадэмічнага інстытута - Цэнтр кіравання ведамі і кампетэнцыямі. Першы семінар-трэнінг пройдзе на базе вытворчага аб'яднання "Мінскі маторны завод" (г. Мінск, вул. Ваўпшасава, 4). Пачатак работы - у 11.00. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


20.12.2012

Заўтра ў Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца прэзентацыя новых выданняў трохтомных беларуска-рускага і руска-беларускага слоўнікаў

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа 21 снежня 2012 г. а 15-й гадзіне ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 15, першы паверх, п.110) адбудзецца прэзентацыя новых выданняў: "Беларуска-рускі слоўнік" (у 3 тамах) і "Русско-белорусский словарь" (у 3 тамах). Слоўнікі падрыхтаваны ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". У праграме прэзентацыі выступленні навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікоў выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі". На імпрэзу запрошаны навучэнцы гімназіі №23 г. Мінска, для якіх будзе арганізавана віктарына і ўзнагароджванне найбольш актыўных удзельнікаў. Іншыя падрабязнасці - тут.


20.12.2012

Вызначаны даходы і выдаткі рэспубліканскіх інавацыйных фондаў па распарадчыках сродкаў на 2013 год

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2012 г. №1151 вызначаны даходы і выдаткі рэспубліканскіх інавацыйных фондаў па распарадчыках сродкаў рэспубліканскіх інавацыйных фондаў на 2013 год. У суме даходы рэспубліканскіх інавацыйных фондаў у наступным годзе складуць 1258 млрд рублёў, выдаткі - 1124 млрд рублёў. Па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі гэтыя сумы складуць больш за 4123,8 млн рублёў і 3917,6 млн рублёў адпаведна.


19.12.2012

Лес будучыні

Эканоміка Беларусі Пад такім загалоўкам у рубрыцы "Саюзная дзяржава" свежага нумара выдання Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - эканамічнага ілюстраванага часопіса "Эканоміка Беларусі: вынікі, тэндэнцыі, прагнозы" апублікаваны матэрыял, які распавядае аб шматгадовым супрацоўніцтве Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з навуковымі арганізацыямі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі лясной, генетычнага і экалагічнага профілю Расіі. Яно ўключае ў сябе сумесныя навуковыя даследаванні, праекты, узаемныя стажыроўкі і навучанне навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў, вывучэнне замежнага вопыту па перспектыўных напрамках развіцця навукі пра лес, абмен методыкамі, удзел у навукова-тэхнічных мерапрыемствах. Сумесныя распрацоўкі беларускіх і расійскіх вучоных дазваляюць павысіць прадукцыйнасць і ўстойлівасць беларускіх лясоў, ажыццяўляць рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне лясных рэсурсаў у сістэме ўстойлівага развіцця, павялічыць ўклад лясной галіны ў эканоміку краіны. Больш падрабязна аб напрамках і выніках плённага супрацоўніцтва навукоўцаў Саюзнай дзяржавы можна прачытаць тут.


19.12.2012

Калекцыі генетычных рэсурсаў раслін, штамаў грыбоў, вірусаў і бактэрый аб'яўлены навуковымі аб'ектамі, якія складаюць нацыянальны здабытак

Дом Урада У адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 1998 г. №436 "Аб навуковых аб'ектах, якія складаюць нацыянальны здабытак" і на падставе прапановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2012 г. №1152 аб аб'яўленні калекцый пладовых, ягадных, арэхаплодных культур і вінаграда рэспубліканскага навукова-вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут пладаводства", калекцый насення генетычных рэсурсаў збожжавых, зернебабовых, крупяных, кармавых, алейных культур, цукровых буракоў і лёну рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству", калекцыі штамаў грыбоў дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і спецыялізаванай калекцыі вірусаў і бактэрый, патагенных для чалавека, дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі" навуковымі аб'ектамі, якія складаюць нацыянальны здабытак.


18.12.2012

Сёння адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства "Калейдаскоп беларускай навукі"

Год кнігі 18 снежня 2012 г. а 15-й гадзіне ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, 1-шы паверх, п. 110) адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства "Калейдаскоп беларускай навукі", прысвечанае Году кнігі ў Беларусі. Яго ўдзельнікамі стануць вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, творчы калектыў Выдавецкага дома "Беларуская навука". Да мерапрыемства падрыхтавана выстава каля 100 навуковых і навукова-папулярных выданняў, што былі выпушчаны выдавецтвам на працягу бягучага года. Падрабязнасці - тут.


17.12.2012

Прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУ адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. №367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных" і на падставе прапаноў Міжведамаснай камісіі па разглядзе кандыдатур для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным Кіраўніком дзяржавы падпісана распараджэнне ад 17 снежня 2012 г. №265рп "Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год". Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2013 год назначаны стыпендыі 94 таленавітым маладым вучоным краіны. Сярод стыпендыятаў 32 маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На 2013 год устаноўлены адзіны памер стыпендыі для таленавітых маладых вучоных - 2,5 млн рублёў у месяц.


16.12.2012

Сёння спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.В. Грэдзінгера (1867-1936)

16 снежня 2012 г. спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне грамадзянскага і сямейнага права, з 1923 г. прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1931-1936 гг. намесніка дырэктара, дырэктара Інстытута савецкага будаўніцтва і права Беларускай Акадэміі навук, прафесара Інстытута права пры Наркамаце юстыцыі БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара юрыдычных навук, прафесара Міхаіла Восіпавіча Грэдзінгера.


16.12.2012

За асобнымі навукова-даследчымі працамі і праектамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі замацаваны службовыя асобы

Дом Урада З мэтай забеспячэння прыкладной накіраванасці асобных навукова-даследчых работ, што выконваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм на 2011-2015 гады і праектаў, павышэння ўзроўню запатрабаванасці іх вынікаў у галінах нацыянальнай эканомікі распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2012 г. №424р за адпаведнымі працамі і праектамі замацаваны кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, структурных падраздзяленняў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і сакратарыята Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Службовым асобам даручана ва ўзаемадзеянні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях забяспечыць аналіз тэматыкі гэтых работ і праектаў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на практычную арыентаванасць плануемых даследаванняў, у тым ліку на рашэнне задач Урада Рэспублікі Беларусь, укараненне і выкарыстанне вынікаў гэтых даследаванняў, падрыхтоўку неабходных праектаў нарматыўных прававых актаў для іх рэалізацыі.


15.12.2012

Сёння спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння ганаровага члена НАН Беларусі М.С. Дзяржавіна (1877-1953)

15 снежня 2012 г. спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння філолага, гісторыка і грамадскага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1922-1925 гг. рэктара, у 1925-1928 гг. дэкана факультэта мовы і літаратуры, у 1925-1953 гг. загадчыка кафедры Ленінградскага ўніверсітэта, у 1931-1934 гг. дырэктара Інстытута славяназнаўства АН СССР, у 1947-1953 гг. кіраўніка Ленінградскага аддзялення Інстытута славяназнаўства АН СССР, ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Балгарскай акадэміі навук, акадэміка Акадэміі навук СССР і Акадэміі педагагічных навук РСФСР, доктара гістарычных навук, прафесара Мікалая Севасцьянавіча Дзяржавіна.


14.12.2012

Апублікаваны Кароткі даклад пра стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2011 года

Пад грыфам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выйшаў у свет Кароткі даклад пра стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2011 года. Даклад абагульняе звесткі пра развіццё навукова-тэхнічнай сферы, акцэнтуе ўвагу на прыярытэтах інавацыйнай палітыкі, адлюстроўвае вынікі выканання дзяржаўных, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, асваення ў вытворчасці навукова-тэхнічных дасягненняў. Выданне прызначана для спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання, айчынных і замежных вучоных і распрацоўшчыкаў навукова-тэхнiчнай прадукцыі, прадпрымальнікаў, у тым ліку патэнцыяльных інвестараў, знешнеэканамічных партнёраў, палітычных дзеячоў іншых краін, якія вырашаюць задачы пашырэння палітычных і эканамічных адносін з Рэспублікай Беларусь. Даклад выдадзены на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і іспанскай мовах.


14.12.2012

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння акадэміка У.І. Крылова (1902-1994)

14 снежня 2012 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння матэматыка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1957-1959 гг. загадчыка лабараторыі Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, адначасова ў 1957-1975 гг. загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1959-1974 гг. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, адначасова ў 1959-1987 гг. загадчыка лабараторыі, з 1987 г. саветніка пры дырэкцыі Інстытута матэматыкі АН БССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Уладзіміра Іванавіча Крылова.


14.12.2012

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння замежнага члена НАН Беларусі, Нобелеўскага лаўрэата М.Г. Басава (1922-2001)

14 снежня 2012 г. спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў квантавай электронікі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіцы, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі СССР, акадэміка Акадэміі навук СССР і Расійскай акадэміі навук, замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і шэрагу іншых акадэмій навук, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Мікалая Генадзьевіча Басава.


13.12.2012

Выйшаў з друку летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа

У Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшла з друку кніга члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі М.І. Мушынскага "Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа". Навуковае выданне аб'ёмам больш за 1100 старонак пабудавана на дакументальнай аснове. У ім у храналагiчнай паслядоўнасцi ўзнаўляецца шматгранная лiтаратурна-творчая, грамадска-палiтычная, культурна-асветнiцкая, навуковая дзейнасць класіка беларускай літаратуры, народнага паэта БССР, заслужанага дзеяча навукі БССР, акадэміка Якуба Коласа, яго праца як перакладчыка, педагога, аднаго з арганiзатараў лiтаратурнага працэсу ў Беларусi. Значная ўвага звернута на асвятленне прыватнага, сямейнага жыцця паэта, а таксама яго стасункаў з прадстаўнiкамi шырокага грамадска-культурнага асяроддзя. Складальнiкам выкарыстаны матэрыялы новага Збору твораў пiсьменнiка ў 20 тамах, у тым лiку эпiсталярый i публiцыстыка, якiя раней не друкавалiся, найноўшыя архiўныя публiкацыi, мемуары пiсьменнiкаў, грамадскiх дзеячаў, родных i блiзкiх паэта. Набыць кнігу можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


12.12.2012

Аб'яўлены конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2012 года ў сродках масавай інфармацыі

У мэтах фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, прадстаўлення актуальнай інфармацыі аб распрацоўках, што праводзяцца ў мэтах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс 2012 года з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам. Конкурс будзе праводзіцца па трох намінацыях: лепшая публікацыя, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні, лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт. Па кожнай з намінацый прысуджаецца тры прэміі. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2012 года ў сродках масавай інфармацыі. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


12.12.2012

Апублікаваны пералік міжнародных навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў на 2012 год

Конференции На вэб-старонцы Міжнародныя мерапрыемствы апублікаваны пералік міжнародных навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюцца да правядзення арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2013 годзе, зацверджаны пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 15 лістапада 2012 г. №462.


11.12.2012

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый

28 лістапада 2012 г. адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый, па выніках якога прыняты і зацверджаны заключэнні аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі 19 юрыдычных асоб, з пералікам якіх можна азнаёміцца тут.


10.12.2012

Выдадзены матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Рэспубліка Беларусь. 20 год незалежнасці"

Рэспубліка Беларусь. 20 год незалежнасці Выдавецкі дом "Беларуская навука" пад грыфам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь выдаў зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Рэспубліка Беларусь. 20 год незалежнасці", якая праводзілася ў Мінску 24-25 лістапада 2011 г. Тэматыка дакладаў прадстаўлена па наступных раздзелах: "Палітычныя інстытуты і грамадска-палітычныя працэсы ў Рэспубліцы Беларусь", "Эканоміка, сацыяльная сфера і культура Рэспублікі Беларусь", "Нацыянальныя інтарэсы і прыярытэты знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь", "Навейшая гісторыя Рэспублікі Беларусь у працах маладых даследчыкаў". Больш чым 570-старонкавае выданне разлічана на гісторыкаў-даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навейшай гісторыяй Беларусі. Набыць яго можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга".


08.12.2012

Выйшаў з друку настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2013"

Выдавецкі дом "Беларуская навука" выдаў настольны перакідны каляндар "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі-2013". Даведачнае выданне змяшчае звесткі аб важнейшых датах у гісторыі НАН Беларусі: заснаванне аддзяленняў, стварэнне і пераўтварэнне інстытутаў, абранне акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, узнагароджанне Акадэміі навук і яе арганізацый дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысуджэнне дзяржаўных прэмій супрацоўнікам НАН Беларусі, рэгістрацыя навуковых адкрыццяў, праца сесій Агульнага сходу НАН Беларусі, устанаўленне міжнародных кантактаў, юбілейныя даты акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, членаў Прэзідыума НАН Беларусі і інш. Каляндар можна набыць у кнігарні "Акадэмічная кніга".


07.12.2012

Ствол для сэрца

СБ-Беларусь Сегодня Пад такім загалоўкам у сённяшнім нумары газеты "Савецкая Беларусь" апублікаваны матэрыял, які распавядае пра першыя навуковыя эксперыменты па лячэнні інфаркту міякарда ствалавымі клеткамі, праведзеныя вучонымі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна са спецыялістамі РНПЦ "Кардыялогія". "Сёння ў нас вядзецца праца, у тым ліку з дапамогай бюджэту Саюзнай дзяржавы, па выкарыстанні ствалавых клетак для лячэння сардэчна-сасудзістай паталогіі. Правялі шэраг эксперыментальных работ на жывёлах: для аднаўлення скарачальных уласцівасцяў сардэчнай мышцы мы выкарыстоўвалі ствалавыя клеткі. Вынік атрымалі станоўчы. На працягу бліжэйшых двух гадоў пачнецца клінічны эксперымент з удзелам дзясяткаў добраахвотнікаў. Калі метад атрымае эфект пры мінімальнай небяспечнасці, то будзе шырока ўведзены ў практыку", - паведаміў журналісту на пачатку размовы дырэктар РНПЦ" Кардыялогія ", акадэмік А.Г. Мрочак. Іншыя падрабязнасці - тут.


07.12.2012

Выйшаў з друку аналітычны даклад "Аб стане і перспектывах развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2011 года"

Пад грыфам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выйшаў у свет аналітычны даклад "Аб стане і перспектывах развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 2011 года". Больш чым 200-старонкавы даклад, выдадзены ДУ "БелІСА", падрыхтаваны на падставе матэрыялаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых навуковых арганізацый, вытворчых прадпрыемстваў, фінансавых устаноў і іншых крыніц, абагульняе шырокую інфармацыю аб стане навукова-тэхнічнай сферы і інавацыйнай дзейнасці Беларусі ў 2011 годзе, адлюстроўвае выніковасць даследаванняў і распрацовак, праблемы і перспектывы развіцця беларускай навукі.


07.12.2012

Устаноўлены заказ на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных патрэб

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2012 г. №1112 устаноўлены заказ на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных (рэспубліканскіх) патрэб на 2013 год. Заказ устаноўлены ў аб'ёме 1500000 тон лому і адходаў чорных металаў і 18960 тон лому і адходаў каляровых металаў, у тым ліку для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - адпаведна 4000 і 350 тон. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана ў двухтыднёвы тэрмін давесці да адпаведных юрыдычных асоб, у працэсе гаспадарчай дзейнасці якіх утвараецца металалом, дзяржаўны заказ і забяспечыць кантроль за яго выкананнем, у тым ліку за заключэннем імі дзяржаўных кантрактаў на пастаўку металалому для дзяржаўных патрэб.


06.12.2012

Арганізацыйны камітэт запрашае да ўдзелу ў 13-й Міжнароднай Іспана-Партугальскай канферэнцыі па электратэхніцы

XIIICHLIE The Organising Committee invites all interested to participate in the XIII Spanish-Portuguese Conference on Electrical Engineering (XIIICHLIE), which will be held in the Politechnical University of Valencia, Spain, from 3 to 5 of July, 2013. The main objectives of XIIICHLIE are to create an excellence space for the meeting, interchange of experiences and knowledge about Electrical Engineering, facilitate the mutual knowledge, to promote the collaboration amount the Engineers, both from the universities and also from the companies. The conference will cover the following subjects: 1.Electrical Energy Systems Analysis; 2.Electrical Energy Systems Management; 3. Electrical Machines and Power Electronics; 4. CAD/CAE Techniques and Simulation; 5. Electrical Installations; 6.Industrial Production, Instrumentation, Control and Robotics. All the topics connected, directly or indirectly, with the Electrical Engineering are welcome. Deadline for submissions is February 15, 2013. For futher details please visit the conference website.


05.12.2012

На наступным тыдні адбудзецца семінар выдавецтва Elsevier "Навуковая інфармацыя міжнароднага ўзроўню"

Elsevier 10 снежня 2012 г. у 14.00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца семінар выдавецтва Elsevier "Навуковая інфармацыя міжнароднага ўзроўню". У ходзе яго будуць разгледжаны наступныя пытанні: 1) Індэкс цытавання Scopus: функцыянальныя магчымасці для пошуку і ацэнкі навуковай інфармацыі; 2) Як апублікаваць артыкул у міжнародным навуковым часопісе: рэкамендацыі Elsevier. Іншыя падрабязнасці - здесь.


04.12.2012

19 снежня адбудзецца рэспубліканскі семінар па пытаннях навукова-тэхнічнай экспертызы

ДКНТ Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскім семінары "Навукова-тэхнічная экспертыза ў сістэме дзяржаўнага кіравання інавацыйным развіццём. Фарміраванне экспертнай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь", які адбудзецца 19 снежня 2012 г. у Мінску. Асноўная мэта правядзення семінара - павышэнне якасці экспертызы, інфармаванне навуковай супольнасці аб новых дасягненнях у гэтай галіне, абмеркаванне надзённых пытанняў арганізацыі і аўтаматызацыі працэсу экспертызы. Больш падрабязна з тэматыкай семінара і ўмовамі ўдзелу ў ім можна азнаёміцца тут.


03.12.2012

Пайшоў з жыцця акадэмік А.Р. Мартыненка

Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з глыбокім жалем паведамляюць, што 1 снежня 2012 г. на 77-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны ў галіне цеплафізікі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Алег Рыгоравіч Мартыненка. Развітанне з нябожчыкам адбудзецца 4 снежня 2012 г. з 11.30 да 13.00 у галоўным корпусе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66). Пахаванне адбудзецца 4 снежня 2012 г. у 14.00 на Усходніх могілках.


03.12.2012

Падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Інданезійскім інстытутам навук і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі

Як паведамляе прэс-служба Акадэміі навук, сёння падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Інданезійскім інстытутам навук (LIPI), вышэйшай навуковай установай Рэспублікі Інданезія, і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў галіне навуковага і тэхналагічнага супрацоўніцтва. Дакумент падпісалі намеснік Старшыні НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Старшыня Інданезійскага інстытута навук Лукман Хакім. На сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук былі абмеркаваны напрамкі і механізмы развіцця беларуска-інданезійскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўныя сумесныя праекты. Кіраўніцтву Інданезійскага інстытута навук перададзены пералік з больш чым 30 навуковых праектаў для развіцця далейшага супрацоўніцтва. 3 і 4 снежня 2012 г. члены дэлегацыі наведаюць Цэнтральны батанічны сад, Інстытут генетыкі і цыталогіі, Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі, Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава, дзяржаўнае прадпрыемства "Акадэмфарм" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Іншыя падрабязнасці - у прэс-рэлізе.


03.12.2012

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння члена-карэспандента А.П. Воінава (1902-1987)

3 снежня 2012 г. спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, заслужанага будаўніка БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1941-1949 гг. старшыні праўлення Саюза архітэктараў БССР, з 1943 г. начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР, з 1945 г. кіраўніка архітэктурнай майстэрні ў Белдзяржпраекце, з 1948 г. загадчыка кафедры архітэктуры, з 1973 г. прафэсара-кансультанта Беларускага політэхнічнага інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, члена-карэспандэнта Акадэміі архітэктуры СССР, прафесара Аляксандра Пятровіча Воінава.


03.12.2012

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння акадэміка М.В. Турбіна (1912-1998)

3 снежня 2012 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння селекцыянера-генетыка, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1945-1953 гг. прафесара Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953-1963 гг. дырэктара Інстытута біялогіі АН БССР, у 1965-1971 гг. дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР, у 1971-1974 гг. акадэміка-сакратара Аддзялення раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ, у 1974-1980 гг. дырэктара НДІ прыкладной малекулярнай біялогіі і генетыкі УАСГНІЛ, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка УАСГНІЛ, доктара біялагічных навук, прафесара Мікалая Васілевіча Турбіна.


01.12.2012

Зацверджана Дзяржаўная праграма "Слуцкія паясы" на 2012-2015 гады

Дом Урада Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2012 г. №1069 зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі "Слуцкія паясы" на 2012-2015 гады. Дзяржаўная праграма ўяўляе сабой комплексную сістэму мер па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сферы захавання традыцый і развіцця нацыянальнага мастацтва, народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў) у Рэспубліцы Беларусь і мае на мэце адраджэнне традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіццё вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі ў галіне беларускіх народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў). Заказчыкам-каардынатарам Дзяржаўнай праграмы вызначана Мiнiстэрства культуры, адным з заказчыкаў і выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Снежань 2012 года / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай