Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.01.2021

Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явілі конкурс на суісканне прэміі 2021 года імя акадэміка В.А. Капцюга

Прэмія прысуджваецца штогод за лепшую сумесную навуковую працу, адкрыццё ці вынаходніцтва, серыю сумесных навуковых прац па адзінай тэматыцы, выкананых у рамках узгодненых дагаворам аб супрацоўніцтве НАН Беларусі і СА РАН напрамкаў. На суісканне прэміі могуць быць заяўленыя сумесныя працы, завершаныя ці апублікаваныя на працягу трох гадоў, што папярэднічалі году прысуджэння прэміі. Пры падачы на конкурс прац вылучаюцца вядучыя аўтары ў калектыве, не больш за 10 чалавек, пры гэтым кожная краіна павінна быць прадстаўлена не менш як двума вучонымі.

Патрабаванні да вылучаных прац выкладзены ў зацверджанай Прэзідыумам НАН Беларусі пастанове ад 23 ліпеня 2019 г. № 38 і ў пастанове Прэзідыума Сібірскага аддзялення РАН ад 27 чэрвеня 2019 г. № 229.

Працы неабходна накіраваць да 19 сакавіка 2021 г. у Прэзідыум Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук на адрас: 630090, Расія, г. Навасібірск, пр-т Акадэміка Лаўрэнцьева, д. 17, а таксама ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406, упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Тэлефоны для даведак у г. Мінску: (017)275-24-56; (017)358-28-26.