У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 367 «Аб удасканальванні стымулявання творчай працы маладых вучоных», праводзіцца рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2022 год.
Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук – да 35 гадоў, вучоных без ступені – да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2021 г.), якія атрымалі найлепшыя вынікі ў навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці. Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, унёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.
Дакументы суіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі, падаюцца ў наступным парадку: да 15 чэрвеня 2021 г. электронная версія заявачных матэрыялаў накіроўваецца на адрас olga@presidium.bas-net.by для папярэдняга азнаямлення і зняцця заўваг; да 1 ліпеня 2021 г. дакументы, падпісаныя кіраўніком арганізацыі і аформленыя ў папку-скорасшывальнік, накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі на адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе і рэкамендацыямі па афармленні дакументаў можна пазнаёміцца па спасылках ніжэй:
Інфармацыя аб рэспубліканскім конкурсе
Рэкамендацыі па афармленні асабістых спраў суіскальнікаў
Спіс кандыдатур (узор)
Пералік дакументаў для прадастаўлення на конкурс
Інфармацыя па правядзенні незалежнай экспертызы