Прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысуджваюцца за найбольш значныя навуковыя рэзультаты, атрыманыя пры правядзенні сумесных работ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. Прысуджваюцца тры прэміі – па адной прэміі ў кожнай з вышэйназваных галін. Памер кожнай прэміі складае 10 000 долараў ЗША.
На конкурс могуць быць прадстаўлены работы або серыі сумесных работ, выкананыя калектывам расійскіх і беларускіх вучоных, якія працуюць у навуковых арганізацыях і ВНУ Расійскай Федэрацыі і навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтарскі калектыў не павінен складацца больш як з трох чалавек з кожнага боку, пры гэтым колькасць удзельнікаў сумесных даследаванняў з расійскага і беларускага боку можа быць неаднолькавай.
Работы на саісканне прэмій прымаюцца да разгляду да 1 кастрычніка 2021 года.
Права вылучэння работ на саісканне прэмій даецца навуковым арганізацыям і ВНУ Расійскай Федэрацыі і навуковым арганізацыям НАН Беларусі, а таксама акадэмікам і членам-карэспандэнтам абедзвюх Акадэмій па іх спецыяльнасці. Вылучэнне работ навуковымі арганізацыямі ажыццяўляецца на пасяджэннях навукова-тэхнічных і (або) вучоных саветаў па месцы працы саіскальнікаў пры наяўнасці кворуму, прынятага ў арганізацыі.
Вылучэнне саіскальнікаў у аўтарскі калектыў з агульнага ліку выканаўцаў работы праводзіцца зыходзячы з ацэнкі творчага ўнёску кожнага з іх. У аўтарскі калектыў уключаюцца аўтары, творчы ўнёсак якіх у выкананне работы быў найбольш значным.
Работы (цыклы сумесных публікацый, распрацовак, вынаходніцтваў) падаюцца на конкурс ва ўказаны тэрмін, падшываюцца ў скорасшывальнік з указаннем на вокладцы назвы работы, яе аўтараў і галіны навукі, накіроўваюцца адначасова ў трох экзэмплярах у Прэзідыум Расійскай акадэміі навук і Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з паметай «На саісканне прэмій РАН і НАН Беларусі 2021 года ў галіне ______навук».
Да кожнага камплекта сумесных публікацый, распрацовак, вынаходніцтваў дадаюцца:
1. выпіска з пратакола пасяджэння савета арганізацыі, якая вылучае работу, ці рэкамендацыя акадэміка або члена-карэспандэнта адной з Акадэмій з аргументаванай ацэнкай вынікаў сумесных даследаванняў, іх значэння для навукі і практыкі;
2. ліст аб вылучэнні работы на саісканне прэміі, аформлены на бланку арганізацыі ў тым выпадку, калі работу вылучае арганізацыя;
3. падпісаная аўтарамі анатацыя работы аб’ёмам да 10 старонак, аформленая ў адпаведнасці са стандартнымі патрабаваннямі да тэкставых дакументаў, якая характарызуе вылучаную на конкурс работу, яе значнасць. Да анатацыі дадаецца пералік (спіс) уключаных у дадзены цыкл публікацый, аўтарскіх пасведчанняў, патэнтаў, даведак аб укараненні вынікаў;
4. копіі тэхнічнай дакументацыі і іншых матэрыялаў, якія сведчаць пра практычную важнасць атрыманых вынікаў;
5. звесткі пра арганізацыі-партнёры і ўмовы супрацоўніцтва;
6. кароткая навуковая біяграфія (Curriculum Vitae) кожнага з аўтараў, падпісаная аўтарам і завераная кадравай службай па месцы працы, наступнага зместу:
Асабістыя дадзеныя. Прозвішча, імя, імя па бацьку. Вучоная ступень, вучонае званне. Дата нараджэння. Месца нараджэння. Грамадзянства. Пашпарт: №, дата і месца выдачы. Пасада (арганізацыя, аддзяленне, лабараторыя). Адрас, тэлефон, факс арганізацыі. Электронная пошта, хатні адрас і тэлефон.
Адукацыя і кваліфікацыя. Пасады, якія займаў. Асноўныя напрамкі даследаванняў. Кіраўніцтва навукова-даследчымі работамі. Падрыхтоўка навуковых кадраў.
Публікацыі.
Грамадскае прызнанне вынікаў даследавання (узнагароды);
7. інфармацыя пра ўнёсак кожнага з суіскальнікаў у сумесную работу, падпісаная ўсімі аўтарамі работы;
8. назва, адрас, тэлефон арганізацыі, у якую можна звярнуцца па ўсіх пытаннях, звязаных з дадзенай работай
Вылучаная на саісканне прэміі работа накіроўваецца:
ад аўтараў з расійскага боку на адрас:
Прэзідыум Расійскай акадэміі навук, Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва РАН, Ленінскі праспект, 14, 119991 ГСП Масква, Расійская Федэрацыя. Кантактныя тэлефоны: (499)237-28-22; (499)237-90-56;(499)237-21-22;
ад аўтараў з беларускага боку на адрас:
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. Тэл./факс: +375 (17) 275-24-56, +375 (17) 358-28-26; e-mail: olga@presidium.bas-net.by.
З Палажэннем аб прэміях Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за выдатныя навуковыя рэзультаты, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў, можна пазнаёміцца тут.