Прэмія імя акадэміка Валянціна Афанасьевіча Капцюга прысуджваецца штогод за лепшую сумесную навуковую працу, адкрыццё ці вынаходку, серыю сумесных навуковых прац па адзінай тэматыцы, выкананых у рамках узгодненых дагаворам аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Сібірскім аддзяленнем РАН напрамкаў.
На саісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя працы, завершаныя ці апублікаваныя цягам трох гадоў, што папярэднічаюць году прысуджэння прэміі. Пры гэтым вылучаюцца вядучыя аўтары з калектыву (не больш за 10 чалавек) і кожная краіна павінна быць прадстаўлена не меней чым двума вучонымі.
Права вылучэння кандыдатаў на саісканне прэміі маюць акадэмікі і члены-карэспандэнты, якія працуюць у НАН Беларусі ці СА РАН; вучоныя саветы навуковых устаноў НАН Беларусі і СА РАН; праблемныя навуковыя саветы НАН Беларусі і аб’яднаныя вучоныя саветы СА РАН; вучоныя саветы вышэйшых навучальных устаноў; навукова-тэхнічныя саветы дзяржаўных камітэтаў, міністэрстваў, ведамстваў Рэспублікі Беларусь; тэхнічныя саветы прамысловых прадпрыемстваў; канструктарскія бюро рэгіёнаў Сібіры.
Арганізацыі або асобы, якія вылучылі працу на саісканне прэміі, накіроўваюць наступныя дакументы:
• матываванае прадстаўленне, якое ўключае навуковую характарыстыку працы, звесткі аб супрацоўніцтве НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН пры яе выкананні, абгрунтаванне значнасці працы для развіцця навукі і народнай гаспадаркі;
• арыгінал апублікаванай навуковай працы (серыі прац), матэрыялы навуковага адкрыцця ці вынаходкі (у трох экзэмплярах);
• звесткі пра кожнага з аўтараў (Curriculum-vitae).
Патрабаванні да вылучаных прац выкладзены ў Палажэнні аб прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга, зацверджаным пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 23 ліпеня 2019 г. № 38 і пастановай Прэзідыума Сібірскага аддзялення РАН ад 27 чэрвеня 2019 г. № 229.
Працы неабходна накіраваць да 10 сакавіка 2022 г. у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі на адрас: 220072, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66, упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каб. 317, 406.
Тэлефоны для даведак у г. Мінску: (017)275-24-56; (017)358-28-26.