8 снежня 2022 года ў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (г. Мінск, вул. Сурганава, 1 к. 2, каб. 302) у 11.00 адбудзецца Круглы стол «Савецкая спадчына ў нацыянальнай культуры і мастацтве», прысвечаны 100-годдзю стварэння СССР.
Арганізатары мерапрыемства - ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.
Утварэнне СССР у снежні 1922 г. азнаменавала сабой новы этап у развіцці ўсёй айчыннай культуры і мастацтва. У савецкі перыяд былі сфармаваныя нацыянальныя школы ў літаратуры, выяўленчым, тэатральным, музычным мастацтвах, архітэктуры, кіно. Творчыя дасягненні савецкага перыяду ў значнай ступені вызначылі кірунак далейшага развіцця і пошукаў у сучасным мастацтве і культуры Беларусі. У абмеркаванні пытанняў савецкай спадчыны прымуць удзел вядучыя даследчыкі Беларусі.
У Праграме круглага стала:
1. Даклады, прысвечаныя ролі і значэнню савецкай спадчыны ў літаратуры, мове, культуры і мастацтве Беларусі, яе вывучэнню і захаванню як важнай і неад’емнай часткі гісторыка-культурнай спадчыны.
2. Выступленне музычнай капэлы цэнтра пад кіраўніцтвам Г. П. Цмыг з творамі савецкага перыяду гісторыі беларускай музыкі (І. Алоўнікаў, Ю. Семяняка, А. Багатыроў і інш.)
3. Віртуальная выстаўка шкла савецкай эпохі.