Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.06.2025

Аб'яўляецца конкурс 2025 года на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні ў 2025 годзе конкурсу на суісканне:
прэмій імя акадэміка Ж. I. Алфёрава для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджаецца 2 прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук);
прэмій імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджаецца 4 прэміі ў галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны і аграрных навук);
прэміі імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага для маладых навукоўцаў НАН Беларусі (усяго прысуджаецца 2 прэміі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук).

Прэміі прысуджаюцца за асобную навуковую работу або за сукупнасць аб'яднаных адзінай тэматыкай работ.

Суіскальнікамі прэмій могуць быць маладыя навукоўцы (асобныя кандыдаты або аўтарскія калектывы ў складзе не больш за 3 чалавекі) ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня 2025 года (пачынаючы з 1990 года нараджэння ўключна), якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы працы, якія апублікавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія 5 гадоў (2021-2025 гады).

Права вылучэння работ на суісканне прэмій прадастаўлена вучоным (навукова-тэхнічным) саветам арганізацый НАН Беларусі.

Пры вылучэнні кандыдатур на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў прадстаўляецца ў адным экзэмпляры камплект наступных дакументаў:
суправаджальны ліст арганізацыі аб вылучэнні работы на суісканне прэміі;
выпіска з пратакола пасяджэння вучонага (навукова-тэхнічнага) савета арганізацыі з абгрунтаваннем значэння вынікаў вылучаемай работы для навукі і практыкі;
вылучаная на суісканне прэміі работа: асобная навуковая работа (манаграфія, артыкул) альбо тэматычна звязаныя паміж сабой манаграфіі, іншыя кніжныя выданні, копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялаў, якія пацвярджаюць практычнае засваенне вынікаў работы, у сукупнасці адлюстроўваючыя рашэнне навуковай і/або практычнай праблемы;
анатацыя работы аб'ёмам каля трох старонак тэксту, падпісаная аўтарам (аўтарамі), якая ўключае наступныя звесткі: назва работы; поўнае імя, вучоная ступень, званне, пасада і месца працы кожнага з членаў аўтарскага калектыву; пастаноўка праблемы і яе актуальнасць, шляхі вырашэння, атрыманыя вынікі;
кароткая анатацыя работы на беларускай мове аб'ёмам не больш за старонку, з указаннем назвы работы, поўных імёнаў, вучоных ступеняў, званняў і месца працы членаў аўтарскага калектыву (для работ, аформленых на рускай мове);
кароткая фармулёўка вынікаў даследавання (не больш за 450 знакаў);
звесткі пра аўтара (аўтараў) – Curriculum vitae;
завераны спіс публікацый, уключаных у работу, і спісы работ, апублікаваных кожным аўтарам;
даведка аб асабістым укладзе кожнага члена аўтарскага калектыву, падпісаная ўсімі суаўтарамі работы.

Камплекты дакументаў суіскальнікаў з надпісам «На суісканне прэміі для маладых навукоўцаў імя _______________ 2025 года» у адным экзэмпляры прадстаўляюцца да 1 кастрычніка 2025 г. ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406.

Разам з матэрыяламі вылучэння прадастаўляюцца звесткі аб рабоце, запоўненыя па прыкладаемай форме.Электронная версія звестак аб рабоце і заявачных матэрыялаў суіскальнікаў прэмій накіроўваецца па e-mail на адрас: alla@presidium.bas-net.by.

Тэл. для даведак: (017) 275-24-56; (017) 358-28-26.

З Палажэннем аб прэміях для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.