Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні ў 2026 годзе конкурсу на суісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Акадэміяй навук Беларусі заснаваны восем прэмій за лепшую навуковую працу ў наступных галінах:
Суіскальнікамі прэмій НАН Беларусі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь – асобныя вучоныя або калектывы вучоных (не больш за тры чалавекі), якія апублікавалі вынікі даследаванняў у манаграфіях, цыклах артыкулаў у вядучых навуковых часопісах; здзейснілі распрацоўкі, практычная рэалізацыя якіх у сукупнасці адлюстроўвае рашэнне значнай навуковай і/або практычнай праблемы.
Праца, якая вылучаецца на суісканне прэміі НАН Беларусі, павінна быць выканана, і яе вынікі апублікаваныя за апошнія пяць гадоў. У асаблівых выпадках дапускаецца ўключэнне ў цыкл больш ранніх, найбольш важных, тэматычна звязаных з працай публікацый і іншых вынікаў даследаванняў. Аўтарэфераты і рукапісы дысертацыйных прац у склад матэрыялаў на конкурс не ўключаюцца.
Права вылучэння прац на суісканне прэмій НАН Беларусі маюць акадэмікі і члены-карэспандэнты НАН Беларусі (па сваёй спецыяльнасці), вучоныя і навукова-тэхнічныя саветы арганізацый Акадэміі навук. Праца можа быць вылучана вучонымі або навукова-тэхнічнымі саветамі іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўстаноў вышэйшай адукацыі або іх факультэтаў, сумесна з вучоным або навукова-тэхнічным саветам арганізацыі НАН Беларусі.
Арганізацыі і асобы, якія вылучылі кандыдатуры на суісканне прэмій, павінны прадставіць камплект наступных матэрыялаў:
у выпадку вылучэння працы арганізацыяй – выпіска з пасяджэння вучонага (навукова-тэхнічнага) савета арганізацыі аб вылучэнні працы (цыкла прац) з абгрунтаваннем значэння вынікаў вылучаемай працы для навукі і практыкі. Пры вылучэнні працы арганізацыяй НАН Беларусі сумесна з навуковай арганізацыяй іншай ведамаснай падпарадкаванасці або ўстановай вышэйшай адукацыі прадстаўляюцца выпіскі з пасяджэнняў вучоных (навукова-тэхнічных) саветаў абедзвюх арганізацый;
у выпадку вылучэння працы членам НАН Беларусі – рэкамендацыя акадэміка або члена-карэспандэнта з абгрунтаваннем значэння вынікаў вылучаемай працы для навукі і практыкі;
вылучаная на суісканне прэміі праца: тэматычна звязаныя паміж сабой манаграфіі, іншыя кніжныя выданні, копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялаў, якія пацвярджаюць практычнае засваенне вынікаў работы, у сукупнасці адлюстроўваюць рашэнне значнай навуковай і/або практычнай праблемы;
анатацыя працы аб'ёмам каля трох старонак стандартнага машынапіснага тэксту, падпісаная аўтарамі, якая ўключае наступныя звесткі: найменне працы; поўнае імя, навуковая ступень, званне, пасада і месца працы кожнага з членаў аўтарскага калектыву; пастаноўка праблемы і яе актуальнасць, шляхі вырашэння, атрыманыя вынікі;
кароткая анатацыя працы на беларускай мове аб'ёмам не больш за старонку, з указаннем наймення працы, поўных імёнаў, вучоных ступеняў, званняў і месца працы членаў аўтарскага калектыву (для прац, аформленых на рускай мове);
кароткая фармулёўка вынікаў даследавання (не больш за 450 знакаў);
завераны спіс публікацый, уключаных у працу, і спісы прац, апублікаваных кожным аўтарам;
даведка аб асабістым укладзе кожнага члена аўтарскага калектыву, падпісаная ўсімі суаўтарамі працы (цыкла прац);
звесткі пра аўтара/аўтараў (прозвішча, імя, імя па бацьку; чысло, месяц і год нараджэння; месца нараджэння; адукацыя (якую ўстанову вышэйшай адукацыі скончыў і калі)); спецыяльнасць па адукацыі; вучоная ступень і вучонае званне; займаемая пасада з указаннем месца працы і года ўваходжання на пасаду; узнагароды (з указаннем даты ўзнагароджання); работа ў мінулым; асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці; агульная колькасць публікацый; кіраўніцтва аспірантамі і суіскальнікамі; хатні і службовы адрасы, кантактныя тэлефоны.
Матэрыялы з надпісам «На суісканне прэміі НАН Беларусі 2026 года» ў адным экзэмпляры прадстаўляюцца да 1 кастрычніка 2026 г. ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406.
Тэл. для даведак: (017) 275-24-56; (017) 358-28-26.
З Палажэннем аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.