Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.05.2026

НАН Беларусі аб'яўляе конкурс 2026 года на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні ў 2026 годзе конкурсу на суісканне:
  • прэмій імя акадэміка Ж. I. Алфёрава для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджаецца 2 прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук);
  • прэмій імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджаецца 4 прэміі ў галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны і аграрных навук);
  • прэміі імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага для маладых навукоўцаў НАН Беларусі (усяго прысуджаецца 2 прэміі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук).
Прэміі прысуджаюцца за асобную навуковую працу або за сукупнасць аб'яднаных адзінай тэматыкай работ.

Суіскальнікамі прэмій могуць быць маладыя навукоўцы (асобы або аўтарскія калектывы ў складзе не больш за 3 чалавекі) ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня 2026 года (пачынаючы з 1991 года нараджэння ўключна), якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы працы, якія апублікавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія 5 гадоў (2022-2026 гады).

Права вылучэння работ на суісканне прэмій прадастаўлена вучоным (навукова-тэхнічным) саветам арганізацый НАН Беларусі.

Пры вылучэнні кандыдатур на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў прадстаўляецца ў адным экзэмпляры камплект наступных дакументаў:
  • суправаджальны ліст арганізацыі аб вылучэнні работы на суісканне прэміі;
  • выпіска з пратакола пасяджэння вучонага (навукова-тэхнічнага) савета арганізацыі з абгрунтаваннем значэння вынікаў вылучаемай работы для навукі і практыкі;
  • вылучаемая на суісканне прэміі работа: асобная навуковая работа (манаграфія, артыкул) альбо тэматычна звязаныя паміж сабой манаграфіі, іншыя кніжныя выданні, копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялаў, якія пацвярджаюць практычнае засваенне вынікаў работы, у сукупнасці адлюстроўваюць рашэнне навуковай і/або практычнай праблемы;
  • анатацыя работы аб'ёмам каля трох старонак тэксту, падпісаная аўтарам (аўтарамі), якая ўключае наступныя звесткі: назва работы; поўнае імя, навуковая ступень, званне, пасада і месца працы кожнага з членаў аўтарскага калектыву; пастаноўка праблемы і яе актуальнасць, шляхі вырашэння, атрыманыя вынікі;
  • кароткая анатацыя работы на беларускай мове аб'ёмам не больш за старонку з указаннем назвы работы, поўных імёнаў, вучоных ступеняў, званняў і месца працы членаў аўтарскага калектыву (для работ, аформленых на рускай мове);
  • кароткая фармулёўка вынікаў даследавання (не больш за 450 знакаў);
  • звесткі пра аўтара (аўтараў) – Curriculum vitae;
  • завераны спіс публікацый, уключаных у работу, і спісы работ, апублікаваных кожным аўтарам;
  • даведка аб асабістым укладзе кожнага члена аўтарскага калектыву, падпісаная ўсімі суаўтарамі працы.

Камплекты дакументаў суіскальнікаў з надпісам «На суісканне прэміі для маладых навукоўцаў імя_______________ 2026 года» ў адным экзэмпляры прадстаўляюцца да 1 кастрычніка 2026 г. ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406.

Разам з матэрыяламі вылучэння прадстаўляюцца звесткі аб рабоце, запоўненыя па прыкладзенай форме.

Электронная версія звестак аб рабоце і заявачных матэрыялаў суіскальнікаў прэмій у фармаце Word накіроўваецца па e-mail на адрас: alla@presidium.bas-net.by.

Тэл. для даведак: (017) 275-24-56; (017) 358-28-26.

З Палажэннем аб прэміях для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.